Двор, дзе жыве сімвал будучага года
Ужо заўтра наступіць Новы Год, які па ўсходняму календару стане годам Каня. Раней гэтая жывёліна была ледзь не ў кожным вясковым двары як верны памочнік па гаспадарцы. Зараз яе можна сустрэць у адзінак: ёсць іншыя спосабы ўзараць глебу і перавесці мяхі з гароднінай. Ды і патрабуе яна шмат увагі: належнага догляду і ўмоў утрымання.
Такія клопаты сям’ю Тумусаў – Таццяну Сцяпанаўну і Васіля Іванавіча з вёскі Горкаўская Слабада – не палохаюць. У іх гаспадарцы ёсць конь па мянушцы Рыжык.
Колькі яму гадоў – сказаць цяжка. Калі набывалі ў саўгасе за Смілавічамі, ужо тады ён быў самым старым у гаспадарцы. Падчас раённага «Уладара сяла», які праходзіў у мінулым годзе ў Лядах, з яго ўдзелам прайшоў адзін з іспытаў. Кожны гаспадар-канкурсант запрагаў Рыжыка, садзіў гаспадыню з дзецьмі ў фурманку, і павозка рабіла круг па стадыёне. У агульнай колькасці – 8 кругоў. Нягледзячы на ўзрост, Рыжык са сваёй задачай справіўся.
Бульбу вывезці на пасеў, зямлю забаранаваць, звезці мяхі з ураджаем – у гаспадарцы Тумасаў гэта робяць з яго дапамогай.
- Конь працавіты, рахманы, – заўважае гаспадыня. – Восенню яго запрагаем, дабіраемся да Забор’я, да лесу за вёскай, які ведаем, як свой. Абыдзем з дзедам зямлянкі, што з вайны там засталіся, агледзімся, пад канец падарожжа назбіраем у лесе грыбоў, каб з пустымі рукамі дадому не вяртацца.
Родам Валянціна Сцяпанаўна з вёскі Забор’е, пасля замужжа пераехала ў Аляксандраўку. З Васілём Іванавічам 52 гады жывуць разам, з’ядналі свае лёсы ў адзін. Залатое вяселле спраўлялі ў Горкаўскім сельскім Доме фальклору.
У іх нарадзілася 5 дзяцей, якія падаравалі сваім бацькам Васілю і Таццяне Тумусам 6 унукаў, а тыя – 4 праўнукаў. Родныя завітваюць у хату праз тыдзень-два. Дзеці ім раюць не трымаць вялікую гаспадарку… Ды не працаваць ні Таццяна Сцяпанаўна, ні Васіль Іванавіч не могуць: першым раніцай запальваецца святло ў іх хаце.
- Прачынаемся зацемна, – гаворыць гаспадыня. – Гэта ў маладосці сну не хапае. Калі працавала на ферме, прачыналася ноччу, а 3-й гадзіне, бо а 5-й – кароў у поле выганяць. Вечарам – да 11-й гадзіны яны заставаліся на лузе. Маці мне гаварыла: «Працуй так, каб людзі не смяяліся і прыклад з цябе бралі». Так і мы з Васілём дзяцей сваіх гадавалі. Жылі, каб не сорамна было дзецям за нас, і нам – за дзяцей.
Васіль і Таццяна Тумусы – вядомыя народныя ўмельцы, удзельнікі клуба рамёстваў «Майстры Іуменшчыны». У Вілейцы, на абласным конкурсе-аглядзе, іх працу адзначылі дыпломам. Калі засядуць кожны за сваё рамёства – ад працы не адарваць. У маладосці на гэта не хапала часу: дзяцей гадавалі.
Васіль Іванавіч займаецца лозапляценнем. Вучыць школьнікаў свайму рамяству, ды ў малых не хапае стараннасці і ўседлівасці. Таццяна Сцяпанаўна таксама вучыць маладое пакаленне – даўнім танцам. «Падыспан», «На рэчаньку», «Сямёнаўка», «Горкаўская полька»… Быў час, разам з 18 гаспадынямі з Горак і Горкаўскай Слабады спявала і танцавала ў калектыве «Сударушкі». Цяпер, у вольны час, вышывае ручнікі. У куце вісіць ручнік, якому гадоў каля 180. Атрымала яго Таццяна Сцяпанаўна ў спадчыну ад маці, а тая – ад сваёй цёткі. Некалі пачатковыя класы разам с настаўнікамі прыходзілі да іх у хату, нібыта ў музей.
Колькі разоў іх саміх запрашалі з Лядзенскай школы на экскурсіі па Чэрвеню, Смілавічам, Лагойску і г.д. І тое, что бачылі сярод музейных экспанатаў (кошыкі, ступы і інш.), – усё гэта было ў жыцці Таццяны і Васіля, складала вясковы быт.
- Лён у маладосці сеялі, рвалі, малацілі… Потым пралі, і цяпер калаўрот у хаце ёсць, – прыгадвае гаспадыня. – Багацця вялікага няма: што зрабілі сваімі рукамі – тое і маем.
Аднак ёсць у іх тое, чаго не ў кожнага сустрэнеш, – вялікая сям’я, дружная.
- Што чакаеце ад Новага года?
У адказ – пажаданне ад Таццяны Сцяпанаўны:
- Адно гавару – толькі б здаровілася, усё астатняе – не бяда.
Сняжана КАЎГАРЭНЯ.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Абвяшчэнне БССР
Подробнее "Без БССР немаведама, якія формы набыла-б дзяржаўная імпэрская структура, створаная ў 1922 годзе і названая СССР"...

