НЯХАЙ ПАРАЗУМЕЮЦЦА ЖАДАННІ І МАГЧЫМАСЦІ…
Як заўсёды, снежань праляцеў імгненна! Здаецца, яшчэ толькі быў самы яго пачатак, а вось ужо і 31-га на календары. Дзень турботны, клопатны, мітуслівы, напружаны… І ўсё ж такі жаданы і чаканы… Калі ўсё робіцца з настроем і прыемнасцю, у сэрцы пануе дабрыня… А душы так хочацца чагосьці незвычайнага, чароўнага…
А яшчэ вельмі хочацца СВЯТА! Вось такога, каб усё – вялікімі літарамі! Стаміўшыся ад шэрых – у прамым і пераносным сэнсе – будняў, хочацца рознакаляровасці, іскрыстасці, яркай хвойнай зеляніны, чароўных водараў-пахаў… І агеньчыкаў на ёлцы, і феерверкаў рознакаляровых… А самае галоўнае – святочнага настрою! Каб хаця б на суткі забыцца на ўсё, што азмрочвае думкі-адчуванні ў дні звычайныя… І каб ніхто-ніхто не здолеў яго сапсаваць, як бы ні стараўся!
Таму найперш, паважаныя сябры, мы шчыра зычым вам вось гэтага – цудоўнага навагодняга настрою! Калі весела і хораша на душы, тады і справы ўсе робяцца хутчэй ды якасней. Яшчэ жадаем вам, каб у навагоднюю ноч вашыя жаданні паразумеліся з магчымасцямі і каб кожны змог сустрэць свята, як кажуць, у лепшых традыцыях, ні ў чым сабе не адмаўляючы. Калі хтосьці не ўяўляе яго без кілаграма-другога мандарынаў, няхай яны – сакавітыя, салодкія, смачныя, самыя-самыя лепшыя! – будуць на вашым стале. Аматарам вытанчанасці пажадаем адмысловых келіхаў ды ўпрыгажэнняў, прыхільнікам класікі – навагодняга набору прадуктаў, страў і прадметаў у лепшых савецкіх традыцыях (аліўе і заліўная рыба толькі вітаюцца!)…
Жадаць можна многа…
Жадаць трэба доўга…
Галоўнае – шчыра, сардэчна і добра!
Таму з надыходзячым святам вас, шаноўныя чытачы! Няхай у кожнага навагодняя ноч пройдзе так, як задумвалася. Каб на ўсё хапіла і часу, і сіл, і жаданняў, і магчымасцяў, і натхнення. Няхай у новым, 2014-ым годзе здароўе робіцца мацнейшым, настрой – лепшым, а дабрабыт – трывалым. Усім – бадзёрасці, аптымізму, пабольш нагод для радасці і веры ў самы сапраўдны навагодні ЦУД!
Святлана АДАМОВІЧ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Палітычныя настроі сялян Заходняй Беларусі ў сувязі з падпісаннем ліста Сталіну ў 1945 г
Подробнее Адной з першых пасляваенных грамадска-палітычных акцый савецкай улады на заходнебеларускіх землях стала падпісанне насельніцтвам краю так званага «ліста Сталіну» з удзячнасцю за

