Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ШКОЛЬНІКАМ РАСПАВЯЛІ ПРА СВЯТЫНІ

ШКОЛЬНІКАМ РАСПАВЯЛІ ПРА СВЯТЫНІ

Н
а чарговае пасяджэнне клуба «Маладзёжнае перакрыжаванне» па тэме «Праваслаўныя святыні беларускага народа» завіталі вучні 9 «Б» класа СШ №4 г.Чэрвеня разам са сваім класным кіраўніком Ганнай Мікалаеўнай Савайтан.

Як заўсёды, цікавым і павучальным атрымалася выступленне нашай госці – настаўніцы нядзельнай школы Свята-Мікалаеўскай царквы Валянціны Усенка. Яна грунтоўна і змястоўна распавяла пра паходжанне Ігумена і маці-ігуменню, пра заснаванне Жыровіцкага манастыра і з’яўленне Жыровіцкага абраза Божай Маці, пра з’яўленне Бялыніцкага абраза Божай Маці і паходжанне назвы «Бялынічы»…

Таксама зацікавіў усіх аповед Валянціны Іванаўны пра абраз Божай Маці, які знаходзіцца ў нашай Свята-Мікалаеўскай царкве. Ён быў перададзены сюды жыхаркай г.Чэрвеня, якая памятала яшчэ дарэвалюцыйную царкву ў нашым горадзе.

Валянціна Усенка распавяла пра адметнасці Мінска і Валянціну Мінскую, якая дапамагала людзям яшчэ пры жыцці. А зараз вернікі наведваюць месца яе пахавання, просяць аб вылячэнні.

Школьнікі паўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай Ефрасінні Полацкай, паглядзелі відэафільм пра апостала Андрэя Першазваннага, пра падарожжа яго крыжа.

Напрыканцы мерапрыемства загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Святлана Ждановіч пазнаёміла прысутных з перыядычнымі выданнямі, якія выпісвае бібліятэка.

Наталля МАЛАНКА,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Чэрвеньскай ЦРБ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.