У «Райаграсэрвiсе» завяршаюць рамонт тэхнiкi

Пад веснавую сяўбу у ААТ «Райаграсэрвіс» адведзена сёлета 1843 гектары. З іх 700 складзе клін ранніх яравых.
Зямля марудлівых не любіць, і з сяўбой той жа ярыны справіцца тут мяркуюць дзён за дзесяць-дванаццаць. У вясенніх палявых работах будзе задзейнічана 19 трактараў і 21 глебаапрацоўчы агрэгат. Ад таго, наколькі якасна падрыхтавана сельскагаспадарчая тэхніка, у многім, залежыць і поспех хлебаробаў.
Начальнік мехатрада ААТ «Райаграсэрвіс» Уладзімір МАЖУТКА адзначае:
- На сённяшні дзень амаль 80 працэнтаў тэхнікі, прызначанай для правядзення пасяўной, у нас гатова. Кожны механізатар ведае сваю работу, за кожным замацаваны пэўны агрэгат. Акрамя таго, ёсць брыгада слесараў. Вось зараз пераабсталёўваем сеялку «эспэушку». З двух спісаных звычайных прычапных сеялак узялі брусы, уварылі, адтуль жа пераставілі сашнякі. Летась так адну сеялку пераабсталявалі, і яна вельмі добра сябе паказала на полі. На сённяшні дзень у нас поўнасцю адрамантаваны раскідвальнікі арганічных і цвёрдых мінеральных угнаенняў, спраўныя і абодва імпартныя апырсквальнікі. Даведзены да ладу ўсе плугі. Што тычыцца іншай глебаапрацоўчай тэхнікі, то і яе рамонт амаль што закончаны. Цяжкія дыскі гатовы, а двое другіх, больш лёгкіх – БДТ-4 і БДТ-6, засталося толькі сабраць.
Па культыватарах што маглі самі – зрабілі: замянілі стойкі, «наскі», лапы, засталіся дробязі, трэба толькі замяніць некаторыя дэталі, але пакуль што неабходных грошай на рамонт нам не пералічылі, таму гэтыя агрэгаты знаходзяцца ў паўразабраным стане. Пры наяўнасці патрэбных запчастак паставіць тэхніку на лінейку гатоўнасці – справа некалькіх дзён.
Робім бягучы рамонт трактараў. Для правядзення іх тэхнічнага абслугоўвання набылі неабходную колькасць масла, фільтры.
Рамантуюць ў «Райаграсэрвісе» не толькі ўласную тэхніку. Зараз на стадыі завяршэння рамонт двух раскідвальнікаў арганічных угнаенняў з ААТ «Лядзенскі» і «Валевачы» – ланцугі засталося паставіць. Ёсць тры адзінкі тэхнікі са Смалявіцкага раёна.
- Гэта раскідвальнікі мінеральных угнаенняў замежнай вытворчасці, – гаворыць начальнік рамонтнай вытворчасці Глеб ДЫДЫШКА. – Іх мы рамантуем па папярэдняй аплаце: замяняем рэдуктары, дзесьці па корпусу праводзім зварачныя работы. Свая ж тэхніка практычна гатова. Вось дзве імпартныя сеялкі – «Альпега» і «Пнеўматык». Іх засталося толькі адрэгуляваць і пафарбаваць. Яшчэ на культыватары трэба падшыпнікі замяніць. Зараз нашы слесары Аляксандр КАЛТОВІЧ і Сяргей РАДЗІВОН заканчваюць збіраць дыскі.
Менавіта з-за недахопу сродкаў марудзяцца справы з падрыхтоўкай да вясенне-палявых работ і магутнага «Джон Дзіра». Каля 40 мільёнаў рублёў неабходна, каб правесці поўнае тэхнічнае абслугоўванне трактара і адрамантаваць камбінаваны глебаапрацоўчы пасяўны агрэгат да яго. А зрабіць гэта трэба абавязкова, бо «амерыканец» – самы цягавіты «конь» гаспадаркі. Яму толькі поле ўзаранае давай, усё астатняе ён зробіць сам. Адначасова тры аперацыі сумяшчае: фрэза глебу рыхліць, сеялка зерне сее , а «загартачы» закрываюць насенне. Увосень механізатар Віктар КАЗЛОЎСКІ, які пяты год працуе на «Джон Дзіры», засеяў азімымі амаль паўтары тысячы гектараў.
Віктар ПАРФІЯНОВІЧ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Коронавирус в Беларуси. Новости на 12 мая 2020 года: первая попытка провести платный тест на антитела и большие штрафы за несоблюдение самоизоляции
Подробнее Во всем мире коронавирус обнаружили свыше, чем у 4 млн человек. По количеству утвержденных случаев первенствуют Соединенные Штаты Америки (больше 1,35 миллионов).

