З ДЗЕЦЬМІ – ПРА СУР‘ЁЗНАЕ…

Ужо стала добрай традыцыяй у суботні дзень у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы арганізоўваць для выхаванцаў сустрэчы з цікавымі людзьмі, з прадстаўнікамі розных службаў і прафесій. У выніку такіх сумесных мерапрыемстваў у падрастаючага пакалення з’яўляецца магчымасць не толькі атрымаць адказы на пытанні, якія хвалююць, у прафесіяналаў, але і, магчыма, зрабіць у далейшым свой прафесійны выбар.
Мы даволі часта запрашаем спецыялістаў устаноў аховы здароўя, органаў унутраных спраў, службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, прадстаўнікоў валяльна-лямцавай фабрыкі, прадпрыемстваў малога бізнесу, і з кожным годам гэтыя сустрэчы робяцца больш цікавымі, праводзяцца ў нестандартнай форме.
Так, 23 лістапада ў Цэнтры праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня дзіцяці. У госці мы запрасілі інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Чэрвеньскага РАУС Віталя Завадскага. На прэс-канферэнцыю па тэме «Закон і мы» завіталі дзеці, іх бацькі, педагогі. Выхаванцы Цэнтра атрымалі магчымасць задаць разнастайныя пытанні, пачуць кампетэнтныя адказы, абмеркаваць праблемы, якія датычацца не толькі іх саміх, але і дзяцей усёй краіны, а таксама равеснікаў з блізкага і далёкага замежжа.
Вучні малодшага школьнага ўзросту сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны «Падарожжа па казачных астравах». Яе мэта – пазнаёміць дзяцей з практыкай святкавання Сусветнага дня дзіцяці як Дня сусветнага братэрства і ўзаемаразумення.
30 лістапада мы ладзілі Дзень інфармавання па пытаннях павышэння ўзроўню ведаў выхаванцаў Цэнтра пра СНІД і ВІЧ-інфекцыю, іх прафілактыку. У якасці госця запрасілі галоўнага ўрача Смілавіцкай бальніцы Адрыяна Георгіевіча Гылку. Ён стаў арганізатарам і галоўнай дзеючай асобай дзелавой гульні «Мы выбіраем жыццё!»
Яе ўдзельнікі – дзеці розных узроставых груп, пачынаючы ад самых маленькіх і заканчваючы 16-гадовымі. Усім на здзіўленне, самымі актыўнымі аказаліся самыя маленькія! Мільён пытанняў, варыянты абмеркавання розных сітуацый, і як вынік – прыняцце правільнага рашэння. Хочацца спадзявацца, што і ва ўласным жыцці ўдзельнікі гульні будуць рабіць толькі правільны выбар.
Для вучняў старэйшага школьнага ўзросту мы правялі адукацыйны семінар «Планета супраць СНІДу». А яшчэ на працягу трох апошніх гадоў у Цэнтры ладзіцца конкурс малюнкаў на тэму барацьбы са СНІДам.
Мы ўпэўнены, што такія мерапрыемствы дапамогуць вучням павысіць узровень ведаў па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і ўнесці свой маленькі ўклад у справу барацьбы са СНІДам.
Ірына ПАЗНЯК, культарганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Турция почти зажгла зеленый свет. Будет ли у белорусов поездка к морю?
Подробнее Можно ли собирать чемоданы, если Турция объявила о том, что с 15 июня планирует принимать гостей?

