Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР. СНЕЖАНЬ

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР. СНЕЖАНЬ

А
пошні месяц года, які «зямлю грудзіць, хаты студзіць, год канчае, зіму пачынае». Казалі: “Будзе снежань цёплы, дык і лета такое ж”, «У снежні адкрытае вуха — летам горача і суха». Правяралі і ўрадлівасць наступнага лета: «У снежні мароз і снег вышай хаты — год будзе багаты».

4 снежня. Увядзенне. Назву свята праваслаўнай царквы народ тлумачыў так: «Бог прыводзіць зіму на зямлю».  Прадугледжвалася магчымае пацяпленне: «Уведзенне разбіваець ледзенне». .

7 снежня. Кацярына. Усё больш упэўнены наступ снежнай зімы адчуваўся з кожным днём: «Прыйшла Кацярына — прыйдзе і пярына».

9 снежня. Восеньскі (ці зімовы) Юр’я. Пра яго гаварылі, што ён «грудай гвоздзіць». У народнай прыкмеце гаворыцца: «Колькі на асенняга Юр’я снегу, столькі на вясенняга — травы».

13 снежня. Андросы (Андрос, Андрэй, Андрэйкі). Дзявочае свята. Народная традыцыя амаль нічым не звязана з хрысціянскім праслаўленнем апостала Андрэя Першазванага. Гэта адзін з 12 вучняў Хрыста, брат апостала Пятра. Пасля зыходжання Святога Духа апостал Андрэй з Віфсаіды прапаведаваў у І стагоддзі Евангелле ў розных краінах, у тым ліку і на славянскіх землях. Празваны Першазваным таму, што першы быў прызваны Хрыстом на апостальскае служэнне.

14 снежня. Прарок Навум, сваім імем выклікаў адзіную асацыяцыю: «ум». Пра яго гаварылі так: «Навум розуму навучыць» або «Навум наставіць на вум». Таму і імкнуліся з гэтага дня вучыць грамаце дзяцей, спадзеючыся, што яны, дзякуючы Навуму, хутчэй і лепш засвояць навуку.

17 снежня. Варвара. Яе імя таксама вельмі красамоўна абыгрывалася народам. Галоўнае, што адзначаў селянін, гэта як ад Варвары паступова пачынае прыбываць дзень («на казіны скок»), такім чынам, былі ўсе падставы «папракнуць» яе за тое, што яна, Варвара, «ночы ўваравала, а дня прытачыла». Другое сугучнае выкарыстанне імені Варвары ў прыкметах — што «Варвара варыць», г. зн. на яе дзень магчыма параўнальна цёплае надвор’е напярэдадні вялікіх маразоў. Цёплая пагода на Варвару прадказвала добры ўраджай ільну на лета. Гэты дзень быў «бабскім» святам, таму не пралі кудзелі, але талакно малоць і лён трапаць дазвалялася. Адзначалі яго і як свята надрэчных вёсак дзеля таго, каб дзеці і жывёла не тапіліся. Каб лепш пладзілася жывёла і вялася скаціна, у адных мясцінах пякліся пірагі з макам, якія называлі «варэнне» (зноў жа блізка да імені Варвары з яўным разлікам на яе спагаду), у другіх кутках ляпілі з пшанічнага цеста галовы, рогі, ногі, капыты, вушы і кармілі спечаным худобу. У абодвух выпадках праглядваецца культ Варвары як заступніцы хатняй жывёлы.

18 снежня. Сава (Саўка), як і Варвара, быў «бабскім» святам з тымі ж правіламі. Паколькі ён ішоў непасрэдна перад Міколам, то зваўся «Міколіным бацькам». Пра гэту «тройцу» гаварылі: «Барбара мосціць, Саўка цвякі вострыць, а Мікола прыбівае», маючы на ўвазе паступовае нарастанне маразоў. Калі на Саву надта дзьмуў вецер, такога ж ветру трэба было чакаць усю квадру пасля Пятра.

19 снежня.  Мікола Зімовы. Багата адлюстраваны ў прымаўках: “Без Міколы не бывае ні зімы, ні лета”, “Хвалі зіму на Міколе”, “Да Міколы няма зімы ніколі”.

Як і многія святы і прысвяткі ў гонар гістарычных асоб, і гэты дзень, што прызначаны свяціцелю Мікалаю, сваім зместам не адлюстроўвае ні біяграфію, ні жыццёвых подзвігаў гэтага вядомага ў хрысціянскім свеце чалавека, які жыў у другой палове ІІІ стагоддзя ў Малой азіі.

Адвент. Час духоўнай падрыхтоўкі да святкавання Нараджэння Хрыстова, якое заключаецца ў пасце і пакаянні. Тры тыдні перад Раством. Каталіцкае свята непарочнага зачацця Божай Маці. 

22 cнежня. Ганны (Ганкі, Ганна).  Гэты прыкметны ў годзе дзень (з астранамічнага пункту погляду – 21-22 снежня зяўляецца днём зімовага сонцастаяння) прысвечаны шанаванню праведнай Анны — маці Багародзіцы. Католікі прысвячаюць гэтай падзей 26 ліпеня, дзень блізкі да летняга раўнадзенства.

24 снежня. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студзеня). Дзяўчаты варажылі, ці хутка выйдуць замуж. Насілі з песнямі “звязду”. Бытавалі прыказкі і прымаўкі звычайна тыя ж, што і ў праваслаўных: “Прыйшлі Калядкі, гаспадарам парадкі”, “Калядкі – добрыя святкі: бліны ды аладкі”, “На Каляды ясна – ясна й на Пятры”.

25 снежня. Раство каталіцкае (Каляды)

30 снежня. Дзень Сцяпана знамянальны тым, што заканчваўся тэрмін службы парабкаў. Чалавек, які ад Каляд і да Каляд працаваў на свайго гаспадара, мог адчуць сябе, нарэшце, больш-менш вольным: «На святы Сцяпан кажан парабак сабе пан!» Парабак дарабляў абгавораны тэрмін і спадзяваўся ў наступным годзе на больш выгадную дамоўленасць: «На святога Сцяпана найду другога пана».

Падрыхтавана па сайтах інтэрнэта

Фота Эмы МІКУЛЬСКАЙ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.