«З ЯКІМ НАСТРОЕМ ВЫ СУСТРАКАЕЦЕ ГЭТУЮ ЗІМУ?»
Сёлетняя зіма абазначыла свой прыход напрыканцы лістапада даволі-такі далікатна. Мокры сняжок, затым сухі і — зноў мокры, ды яшчэ ўперамешку з дажджом… Лёгкі марозік, а тады зноў вада… Моцны вецер і павольныя хвалі паветра… І мы нават не ведалі, як успрымаць гэтае надвор’е, — ці то восеньскім, ці ўсё ж зімовым. Па ўсім бачна, крыху разгубілася і Прырода… З-пад танюсенькага слою снегу з цікаўнасцю вызіраюць апошнія не змерзлыя яшчэ кветкі і – ярка-зялёная траўка. Але заўтра да нас з першым снежня завітае зіма каляндарная. А гэта – добрая нагода, каб спытацца ў нашых чытачоў: «З ЯКІМ НАСТРОЕМ ВЫ СУСТРАКАЕЦЕ ГЭТУЮ ЗІМУ?»

Валянціна КРАСОЎСКАЯ, паштарка:
– Памятаеце, як спяваецца ў вядомай песні? «У природы нет плохой погоды, каждая погода – благодать…» І я па роду сваёй прафесіі і складу характару гэтак жа стаўлюся да ўсіх пораў года, у тым ліку і да зімы. Сустракаю яе з аптымізмам і спадзяваннем на лепшае. Узімку імкнуся гэтак жа добра абслугоўваць падпісчыкаў. Пенсіянерам прыношу пенсіі, газеты. Многія з задавальненнем выпісваюць «раёнку», любяць яе, замаўляюць падпісныя квіткі. Паколькі я жыву на Мірным, дык на працу хаджу праз лесапарк. Звычайна нават пасля снегападу людзі пратоптваюць там сцежкі, так што праблем у гэтым плане няма. Толькі калі дужа ўжо занясе, тады даводзіцца ісці ў абход, уздоўж шашы. А яшчэ ж і Наталля Жданок прыбірае лесапарк, у тым ліку і ўзімку наводзіць парадак. Звычайна іду на працу і бачу, як яна шчыруе. З душой да сваёй справы ставіцца. А яшчэ я спадзяюся, што гэтая зіма будзе лягчэйшай і што ніякіх «хаўераў» да нас не прыляціць. Але як будзе, так будзе. Галоўнае – не губляць аптымізму ў любой сітуацыі…
Жанна КРУК, бібліятэкар:
– Увогуле, для мяне ўсе поры года цудоўныя па-свойму, у кожнай ёсць свая прывабнасць, свае плюсы і мінусы. І неяк так складваецца па жыцці, што перавагі я не аддаю ніводнай. Ну, а сёлетнюю зіму сустракаю з пазітыўным настроем. І спадзяюся, што яна будзе цудоўнай! Гэтая пара года для мяне – якоесьці чараўніцтва, маленькі цуд. Недарэмна на яе прыпадае і любімае ўсімі свята – Новы год. Магчыма, менавіта гэтай зімой спраўдзіцца тое, чаго я не чакаю. Калі ж і змены адбудуцца, дык няхай толькі добрыя! А настрою мне ўзімку дадаюць вялікія снегапады. Вельмі падабаюцца! Прычым люблю не толькі назіраць за імі з-за шкла, знаходзячыся ў памяшканні, але і прайсціся, думаючы пра штосьці прыемнае. Гэта так рамантычна…

Юлія ШЧЭРБА, прадавец:
– Асабіста ў мяне асацыяцыя са словам «зіма» толькі адна – «холад». Які тут настрой, калі ўвесь гандаль, лічы, на вуліцы?! Але, тым не менш, у любое надвор’е працую, і ўзімку, вядома, таксама. Ужо восем гадоў! Галоўнае – цёпла апранацца і абуваць валёнкі. Ну, а зіма ёсць зіма, нікуды ад яе не дзенешся. Не намі ж поры года прыдуманыя… І хаця зараз надвор’е не прадкажаш і яго не закажаш, усё ж хочацца, каб не было вялікіх маразоў і снежных заносаў гэтай зімой. А мая любімая пара года – восень! Толькі не дажджлівая, а мяккая і цёплая. Зрэшты, узімку таксама бываюць прыгожыя дні, якія неяк міраць нават з холадам… Як і цудоўныя святы, калі на прылаўку ў мяне – шмат прыгожых рэчаў. І людзі ахвотна іх купляюць, каб парадаваць сябе, дзяцей, родных… Ну, а святочны настрой пакупнікоў перадаецца і прадаўцу…
Зінаіда РАЧЫЦКАЯ, аператар электроннага набору і вёрсткі:
– Любую зіму я сустракаю з добрым настроем. Зрэшты, як і любую пару года. У адну больш працуем, у тым ліку і на сваіх падворках, участках, агародах ды кветніках, у другую – больш адпачываем… Відаць, калі б не было іх змены, дык мы б сумавалі, не ведалі, чым заняцца… Думаю, не я першая заўважыла, што кожны сезон добры па-свойму. Але калі нават штосьці і адбываецца, скажам так, незапланаванае ў прыродзе, асабліва на настрой яно не ўздзейнічае. Хаця добрае надвор’е, канешне ж, прыемнае для душы і сэрца ўдвая. Хацелася б толькі, каб на працы было цяплей, асабліва ўзімку. Зрэшты, грэемся тут жартамі і смехам… А зіма гэтая няхай бы выпала добрая, прыгожая і… сухая. З сухім снегам і не дужа моцнымі маразамі. Але ў любым выпадку адносіны да яе з майго боку толькі станоўчыя…
Распытвала і занатоўвала
Святлана АДАМОВІЧ.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным

