«ГЭТА – ХОБІ І ТОЕ, ЧЫМ Я ЖЫВУ…»

Людміла ДАРАГУЖ, выкладчыца Чэрвеньскай школы мастацтваў:
– Працую ў Чэрвеньскай школе (спачатку яна была музычнай, цяпер – мастацтваў) пасля заканчэння Маладзечанскага музычнага вучылішча з 1978-га – 35 гадоў. Але ў дзяцінстве хацела стаць… балерынай. І калі бацькава сястра ад’язджала ў Мінск, дзе яна працавала, дык заўсёды пыталася: «Што табе прывезці наступным разам?» А я адказвала: «Прывязі мне балетныя тапачкі, хачу стаць балерынай». Яна вельмі смяялася і казала: «Паглядзі на сваіх бацькоў (меўся на ўвазе іх целасклад)… Ну якая з цябе будзе балерына?!»
Потым, дзесьці ў пяцігадовым узросце, я ставіла вялікі стул, маленькі табурэцік і імітавала ігру на фартэпіяна. Чаму? Таму што ў нас заўсёды гучала музыка. У дзедавым пакоі (гэта бацька нашага бацькі) вісела скрыпка. Дзед трохі ўмеў іграць і на фартэпіяна.
А тата са студэнцкіх гадоў захапляўся класічнай музыкай. Ён з мамай хадзіў у філармонію, у тэатр, калі вучыўся ў БДУ. І сам, самастойна навучыўся іграць на сяміструннай гітары і фартэпіяна – па самавучыцелях.
Якая ж музыка ў нас гучала? Фрагменты з опер, аперэт, старадаўнія рускія рамансы… І потым ужо, у дзіцячым садку, мяне ў ліку некалькіх дзяцей з нашай групы залічылі ў падрыхтоўчы клас музычнай школы. Тады мы займаліся яшчэ ў вядомым у горадзе старым драўляным будынку.
Так я пачала вучыцца па класу фартэпіяна. Інструмент мне купілі адразу вялікі. У мяне ніколі не было дзіцячага піяніна. Мелася шмат розных сумак і такіх цацак, якіх не было ў іншых дзяцей. Нават, як зараз памятаю, камплект школьнай цацачнай мэблі – парты, дошка, стол настаўніка… Кеглі першыя таксама меліся…
Вялікі інструмент нам прывезлі, калі мне было шэсць гадоў. Вучылася ў музычнай школе я з задавальненнем, мне ўсё падабалася. Тата хацеў, каб я паступала ў музычнае вучылішча пасля васьмі класаў. Але я была, як кажуць, горкім дзіцём, не ўяўляла сабе самастойнага жыцця ў інтэрнаце. І маці мяне проста пашкадавала. Мы неяк прапусцілі тэрмін падачы дакументаў. Тата, памятаю, схамянуўся і нават спалохаўся: «А вы завезлі дакументы?!» Ды было позна…
І я звыклася з той думкай, што вучыцца музыцы не буду. А нас у той час, дарэчы, вучылі настаўнікі, якія прыязджалі з Мінска – два разы на тыдзень. І маці мая аднойчы сустрэла там маю настаўніцу – Сталіну Мікалаеўну. Яна спытала: «А Люда паступіла ў вучылішча?» На што маці адказала: «Не, яна будзе паступаць у інстытут». І настаўніца мая неяк вельмі засумавала і сказала: «Паверце мне, Валянціна Мікалаеўна, што хоць у 30 год, але яна вернецца да музыкі».
Пасля школы я паступала ў інстытут замежных моў. Не прайшла па конкурсу. Пасля пазнаёмілася з выпускнікамі музычнага вучылішча, якія працавалі ў нас у музычнай школе. І яны сказалі: «Якая табе розніца?! Як у цябе ёсць добры слых, ты можаш рыхтавацца ў інстытут і ў той жа час падаць дакументы ў музычнае вучылішча».
І я паступіла туды ў ліпені – на спецыяльнасць «выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін і агульнага фартэпіяна». Скончыла навучальную ўстанову з вялікім задавальненнем, а потым яшчэ і Інстытут культуры. І ў сваёй школе, са сваімі калегамі – з тымі дзяўчатамі, з якімі хадзіла на музычную літаратуру і сальфеджыа – працую і па сёння.
Ведаеце, калі чалавек займаецца на працягу свайго жыцця тым, што ён любіць, гэта – свабода. А калі ён любіць тое, чым займаецца, — гэта шчасце. Мая прафесія – гэта частка майго жыцця. І хобі маё. Па сутнасці, гэта – тое, чым я жыву. І – атрымліваю асалоду ад таго, што раблю штодзённа. Імкнуся гэтаму ж навучыць і дзяцей, якія прыходзяць да мяне на заняткі. Мы з імі глядзім фільмы, у нас узнікаюць якіясьці агульныя тэмы. І гэта вельмі важна, асабліва сёння, калі і на тэлебачанні не шмат пачуеш класічнай музыкі, праўда? А ў нашым штодзённым жыцці яе фактычна няма…
Увогуле, я імкнуся не тое каб зрабіць дзяцей прафесіяналамі… Галоўнае, каб яны былі адукаванымі і культурнымі. Каб, паехаўшы вучыцца далей, у ВНУ, займаліся не толькі атрыманнем выбранай спецыяльнасці, а наведвалі музеі, выставы, філармонію… Я сама з’яўляюся гэтаму прыкладам, бо вельмі часта з братам наведваю такія мерапрыемствы.
Так сталася, што сярод выпускнікоў нашай музычнай школы я – апошняя вучаніца, якая абрала спецыяльнасцю музыказнаўства. Бо гэта – вельмі цяжкая спецыяльнасць у плане вучобы. Жадаючых больш не знайшлося.
Ганаруся тым, што вучыла ў свой час нашу Святлану Дзімохіну, якая ў наступным годзе заканчвае Акадэмію музыкі імя Гнесіных у Маскве. Я – настаўніца нашага вядомага музыканта Аляксандра Правасуда, Аляксандра Капцелава, якія – сярод маіх калег. Лічу, што ёсць і мая заслуга ў тым, што яны абралі музыку сваёй прафесіяй. А яшчэ ганаруся, што мы хаця і жывём у такім невялічкім раённым цэнтры, але наша школа мастацтваў з’яўляецца цэнтрам музычнай адукацыі і выхавання жыхароў Чэрвеньшчыны. Мы ладзім вечарыны, якія прысвячаем творчасці выдатных беларускіх музыкантаў, і важным датам – у гісторыі не толькі музыкі, але і культуры ўвогуле. Частымі гасцямі ў нас з’яўляюцца музыканты, якія працуюць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Наша задача – выхоўваць не толькі падрастаючае пакаленне, але і дарослых…
Занатавала Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
«Думал, что это аромасмеси»: История 17-летнего беларуса, который не знал, что развозит наркотики
Подробнее В Беларуси неустановленные личности могут втянуть подростка в неустановленную организацию, которая в необнаруженной лаборатории создает наркотики и продает их через ненайденный сайт. Похоже на теорию

