«УЗДА» – ЧЭМПІЁН. НАША МЕСЦА – ТРЭЦЯЕ ЗЗАДУ…

«Колас» (Чэрвень) – «Забудова-2007″ (Маладзечанскі раён) – 1:4.
2 лістапада. Чэрвень. Гарадскі стадыён. Пераменная воблачнасць. 10 градусаў. 100 гледачоў.
«Колас»: Курыловіч, Канашэвіч (Аўраменка, 46), Аладка, Шмідаў, Суша, Кулеш, Ліпніцкі, Шалабнёў, Красоўскі (Мрынскі, 46), Лаўрык, Чысты.
Гол у «Коласа»: Лаўрык (86).
Хатнім матчам з камандай «Забудова-2007″ «Колас» завяршыў сёлетні чэмпіянат Мінскай вобласці.
У дэбюце сустрэчы нашы ігракі наладзілі некалькі вострых атак на вароты гасцей, але ніводную з іх не ўдалося завяршыць вынікова. Паступова маладзечанцы выраўнялі гульню і на 23-й хвіліне матча адкрылі лік. Здарылася гэта пасля таго, як наш абаронца Яўген Канашэвіч не па правілах спыніў саперніка ў сваёй штрафной пляцоўцы. Па іроніі лёсу пенальці біў былы футбаліст «Коласа» Віталь Палтаржыцкі. Варатар Аляксандр Курыловіч парыраваў яго ўдар з 11-мятровай адзнакі, але хтосьці з гасцей удала згуляў на дабіванні – 0:1. На жаль, на гэтым непрыемнасці для «Коласа» не скончыліся, а, можна сказаць, толькі пачаліся. Яшчэ да перапынку чэрвеньцы засталіся ўдзесяцёх: другую жоўтую картку атрымаў Дзмітрый Чысты.
У другім тайме асноўныя спадзяванні нашых на поспех былі звязаны з выхадам на замену нападаючага Аляксандра Мрынскага. Ён і сапраўды быў самым прыкметным іграком на полі, але карысці гэта не прынесла. У другой палове тайма, захапіўшыся атакамі, чэрвеньцы яшчэ раз прапусцілі (пасля перапынку ў вароты стаў Арцём Аўраменка, а Аляксандр Курыловіч заняў месца палявога іграка). Затым Аляксандр Мрынскі «зарабіў» пенальці, аднак Аляксандр Курыловіч, які да гэтага двойчы ў сезоне вызначыўся з «кропкі», прайграў дуэль варатару. Яшчэ адна контратака гасцей, і лік ужо – 0:3. Зноў «зарабляе» пенальці Мрынскі, б’е сам і… не забівае.
Такі паварот падзей, падобна, увёў у шокавы стан не толькі балельшчыкаў, але і нашых футбалістаў. Спатрэбілася прапусціць чацвёрты гол, каб яны, нарэшце, на апошніх хвілінах гульні здолелі закаціць мяч у сетку варот «Забудовы-2007″ – 1:4. Горкую пілюлю «падсаладзіў» Павел Лаўрык. Бясслаўны фініш «Коласа» не дазволіў яму ўтрымацца нават на дзясятым радку ў турнірнай табліцы. На жаль, наша месца – адзінаццатае, ці, як звычайна кажуць з іроніяй, трэцяе ззаду.
Ігар АДАМОВІЧ
Выніковая турнірная табліца чэмпіянату:
Г В Н П М А
«Узда» 24 18 5 1 68-26 59
«Жодзіна-2007″ 24 17 4 1 54-26 55
«Маладзечна-
ДЮСШ-4″ 24 17 1 6 68-32 52
«Нёман-Агра»
(Стоўбцы) 24 16 1 7 76-45 49
«Аграсервіс» (Слуцк) 24 12 3 9 56-46 39
«Клецк» 24 12 1 11 60-55 37
«Старыя Дарогі» 24 12 1 11 42-51 37
«Лівадыя-Юні»
(Дзяржынск) 24 12 0 12 70-39 36
«Забудова-2007″
(Маладзечанскі раён) 24 7 1 16 50-73 22
«Беразіно» 24 6 2 16 29-70 20
«Колас» (Чэрвень) 24 6 1 17 35-80 19
«Зорка-РФОЦ-
Вікторыя» (М. Горка) 24 4 4 16 28-56 16
«Вілія» (Вілейка) 24 3 4 17 31-72 13
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Бьет и по молодым: как коронавирус вызывает инсульты
Подробнее Коронавирус повышает риск развития инсульта у молодых людей, полагают врачи. Наблюдения показывают, что он повышает свертываемость крови, что приводит к образованию тромбов и закупорке сосудов.

