Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Лідзе прайшоў фестываль «Слава на вышынях Богу»

У Лідзе прайшоў фестываль «Слава на вышынях Богу»

Епархіяльны фестываль праваслаўных песнапенняў адбыўся ў Лідзе ўжо дванаццаты раз і сабраў поўную залу слухачоў.
Традыцыйнае для рэгіёну мерапрыемства ў гэтым годзе здолела здзівіць і нават заклала новыя традыцыі: фестываль пашырыў сваю геаграфію і ўпершыню выйшаў за межы Навагрудска-Лідскай епархіі – журы і гледачы змаглі пачуць галасы ўдзельнікаў з Гродзенскай і Пінскай епархій. Новай, нават цэнтральнай падзеяй стала і выступленне ансамбля Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра.
Наколькі нам вядома, мы першы манастыр, які прымае ўдзел у гэтым фестывалі, – адзначыў кіраўнік ансамбля іерэй Яўген Барташэвіч. – Шчыра кажучы, чакалі ўбачыць не больш за 10 калектываў, а тут такая разнастайнасць. Вельмі радасна, што сярод удзельнікаў шмат дзяцей і моладзі – гэта сведчыць аб моцных праваслаўных традыцыях у епархіях, а таксама дае веру ў светлае будучае, у якім заўсёды будзе месца духоўнасці, малітве, дабрыні, адным словам, – Богу.
У Лідзе прайшоў фестываль «Слава на вышынях Богу»


Большасць удзельнікаў фестывалю – прафесійныя музыкі. Як, напрыклад, квартэт моладзевага брацтва святога Даўмонта пры прыходзе храма Хрыста Збавіцеля ў Лідзе. Сустрэліся рабяты чатыры гады таму ў Лідскім музычным каледжы. Спецыяльна да фестывалю стварылі калектыў і так добра спеліся, што адразу сталі лаўрэатамі першай ступені. Ці то поспех так натхніў, ці то ідэальная музычная сумяшчальнасць, але артысты па-ранейшаму разам. Сёння квартэт паўтарыў поспех чатырохгадовай даўніны, і зноў стаў лаўрэатам фестывалю “Слава на вышынях Богу”.
Выступаем мы не толькі на праваслаўных мерапрыемствах, але і на свецкіх, – распавяла рэгент ансамбля Аляксандра Рубан. – “У свеце” наш квартэт называецца “Tavia Reina” і перакладаецца як "край неба", што сімвалізуе бясконцасць.
У Лідзе прайшоў фестываль «Слава на вышынях Богу»


Калі моладзевы квартэт здзіўляў чатырохгалоссем, шырынёй дыяпазону, то дзіцячы ансамбль храма Жыровіцкай іконы Божай Маці з Бярозаўкі, насупраць, – ідэальным аднагалосным унісонам.
Дзіцячы ансамбль храма Жыровіцкай іконы Божай Маці з Бярозаўкі таксама стаў лаўрэатам XII фестывалю “Слава на вышынях Богу”.
Усяго падчас фестывлю  выступілі крыху менш за 40 калектываў, у той час як у адборачным туры прымалі ўдзел больш як сто.
Фестываль праваслаўных песнапенняў "Слава на вышынях Богу" – унікальная падзея. Свята аб'ядноўвае духоўнае і свецкае жыццё, уражвае глыбінёй выканання твораў і – самае галоўнае – выклікае шчырую цікавасць. Ва ўсякім выпадку свабодных месцаў у зале на 450 месцаў Палаца культуры горада Ліды амаль не было.
У Лідзе прайшоў фестываль «Слава на вышынях Богу»
У Лідзе прайшоў фестываль «Слава на вышынях Богу»
У Лідзе прайшоў фестываль «Слава на вышынях Богу»
У Лідзе прайшоў фестываль «Слава на вышынях Богу»
У Лідзе прайшоў фестываль «Слава на вышынях Богу»
У Лідзе прайшоў фестываль «Слава на вышынях Богу»
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиды

Помните госфлаг на Лидском замке? Белорусы волновались за стену - райисполком им ответил

Хотите узнать больше? 14 октября Лидский райисполком прислал ответ на соответствующее письменное обращение граждан.

В «Евроопте» в Лиде устроят «черную пятницу» со скидками до 60%

Хотите узнать больше? В лидском гипермаркете «Евроопт» 25 и 26 сентября пройдет масштабная распродажа «Пятница и суббота черных цен». Продукты питания, бытовая химия и

В Гродно и Лиде горячую воду начнут отключать позже. Смотрите, как изменился график

Хотите узнать больше? Запланированные на май ремонтные и профилактические работы на теплосетях переносятся на август.

Убили и расчленили: двое мужчин в Лидском районе закопали тело женщины в мелиоративном канале

Хотите узнать больше? Иллюстративное фото Двое собутыльников в Лидском районе убили женщину и расчленили тело, сообщили на совместном брифинге милиции, следователей и

Днем - в саду, вечером - за инструментами. Четырехлетнего белоруса заметил барабанщик Майкла Джексона

Хотите узнать больше? На день у четырехлетнего Ильи Барило расписание, как у многих детей его возраста: позавтракать, сходить в детский сад и вдоволь наиграться с

Поднять «из руин и пепла». Как правительство собирается спасать депрессивные районы Гродненщины

Хотите узнать больше? Недавно Совмин утвердил План развития отдельных регионов, отстающих по уровню социально-экономического развития. Исходя из документа, трем районам в

«Вышли из бани жарить шашлык - и повалил дым». В Лидском районе полностью сгорела агроусадьба

Хотите узнать больше? О возгорании спасателям сообщили отдыхающие, которые арендовали здесь домик и баню.