Экстрым-бег: адкрытае першынство Рэчыцкага раёна
Ох ужо гэтыя аматары бегу! Звычайнага хуткаснага перасоўвання па дарозе ім ужо даўно зрабілася мала. Прыдумалі сабе бег па перасечанай мясцовасці. Але і гэта ўжо ім прыелася. Цяпер, прынамсі, у Рэчыцы, папулярнасць набірае так званы экстрым-бег. Ужо другое адкрытае першынство раёна па гэтым відзе спорту прайшло днямі на рацэ Ведрыч.
Шчыра кажучы, нават не думаў, што ад дабраахвотнага стварэння самому сабе гэткіх цяжкасцяў можна атрымаць такі вялізарны зарад здароўя, бадзёрасці і жадання жыць і ствараць. Хаця, у адрозненне ад удзельнікаў спаборніцтва, асабіста я ганяўся не за перамогай, а за цікавым кадрам, але ўсе мае нягоды і клопаты, якія цяжарам ляжалі на свядомасці пасля працоўнага тыдню, як рукой зняло пасля таго як давялося крыху пакоўзацца ў балоце ды пабегаць па рэчышчы нашага гарэзлівага Ведрыча. Уяўляю сабе настрой саміх спартсменаў…
Траса працягласцю ў 5 кіламетраў, на якой давялося спаборнічаць, нават ад самага старту зрабілася экстрэмальнай. Пастараліся работнікі лясніцтва, якія нааралі проста па дарозе глыбокіх разораў, нібыта ад пажару. Але, як той казаў, гэта былі толькі кветачкі. З дарогі чарада бегуноў збочыла… у раку.
І пабегла ўверх супраць імклівай ведрыцкай плыні па далёка не роўным яго дне, пераваленым старымі дрэвамі і карчамі. Потым зноў выхад “на сушу”, але не надоўга.
Далей удзельнікаў забегу чакала сапраўдная дрыгва, зацягнутая звонку прыгожанькай зялёненькай раскай.
Потым зноў рэчышча Ведрыча, праўда, на гэты раз глыбейшы адрэзак, ускарасканне па крутым пад’ёме на гару, спуск у круты яр і выхад з яго цераз вісячае карэнне абрыву.
Ну і на заканчэнне – яшчэ адна балацянка, каб замацаваць “уражанне”. І так – тры кругі.
Сапраўды – экстрым. Але… Можна з упэўненасцю сцвярджаць – папулярны экстрым. Удзел у спаборніцтве ўзялі не толькі маладыя хлопцы, але і сталыя дзядзькі і нават жанчына. Прычым пашырылася і геаграфія аматараў экстрымальнага спорту. Да рэчычан гэтым разам далучыліся гамяльчане.
Узрост удзельнікаў – ад 15 да 60 гадоў. Дарэчы, вынікі таксама падводзіліся паводле ўзроставых груп. То бок абсалютным лідэрам зрабіўся Андрэй Сінькевіч (ён жа – пераможца ў катэгорыі 35-39 год).
У самай малодшай узроставай групе (да 20 гадоў) першае месца дасталася Андрэю Ігнатовічу. А вось дыплом пераможцы ў групе 55-60 гадоў дастаўся Уладзіміру Раманюку. Госць Рэчыцы з Гомеля Валянцін Ткачоў прыйшоў першым з удзельнікаў узросту 40-44 гады, а яго жонка Жана Ткачова была адзінай, і таму першай сярод жанчын.
Некалькі ўдзельнікаў гэтага забегу даведаліся пра яго літаральна за дзень. І калі пагадзіліся паўдзельнічаць, нават не разлічвалі на такі вынік для сябе асабіста. Калі ж пасля забегу перад узнагароджваннем атрымалася невялічкая паўза, я выпадкова зрабіўся сведкам тэлефоннай размовы аднаго з “новенькіх” экстрым-бегуноў, мусіць, са сваім сябрам. Па-перашае – усё аблічча юнака папросту ззяла ад уражанняў, а па-другое, вось што я пачуў:
– Ой, я тут, карацей, на адной фішцы быў, ну… нават не ведаю як сказаць, карацей – класна!
Нехта сумняваецца? То далучайцеся наступным годам і вы. Праверце!
Андрэй МЯДЗВЕДЗЕЎ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Речицы
Речицкое частное предприятие незаконно получило банковский кредит на 30 тысяч рублей и не погасило его
Хотите узнать больше? Факт незаконного получения кредита выявил Светлогорский межрайонный отдел УДФР Комитета госконтроля по Гомельской области. ...
Два речичанина откликнулись на просьбу о помощи в интернете и потеряли по 260 рублей
Хотите узнать больше? В социальной сети «ВКонтакте» со взломанной страницы 40-летнего жителя Речицы его друзьям пришло сообщение с просьбой одолжить 260 рублей. ...
Житель Речицкого района за незаконный улов менее 3 кг получил штраф в 540 рублей
Хотите узнать больше? Улов был расценен как браконьерский. Житель поселка Заречье ловил рыбу в затоне реки Березины запрещенным орудием — сетями. Это увидели...
В Речице подозреваемый в воровстве в магазине сымитировал приступ эпилепсии, а затем сбил с ног сотрудницу
Хотите узнать больше? [b]36-летний речичанин в одном из магазинов города сбил сотрудницу заведения с ног, причинив ей менее тяжкие телесные повреждения, сообщает газета
В Речице велосипедного вора нашли по записям камеры видеонаблюдения
Хотите узнать больше? Вечером 11 апреля из тамбура в магазине «Евроопт» в райцентре неизвестный похитил велосипед LTD, принадлежащий речичанину. ...
Речичанка решила конфликт с сожителем с помощью ножа
Хотите узнать больше? Около одиннадцати часов вечера 11 марта в приемный покой ЦРБ был доставлен безработный 57-летний речичанин с непроникающей колотой раной. После
Жительница Речицы пыталась пустить милицию по ложному следу, выгораживая знакомого, который ее избивал
Хотите узнать больше? В милицию поступило заявление от 27-летней жительницы Речицы: якобы вечером на улице неизвестный сбил ее с ног и несколько раз ударил. Однако, как
Прокуратура Речицкого района выявила опасные повреждения дорог и детских площадок
Хотите узнать больше? Во время рейдов выявлены многочисленные факты неудовлетворительного состояния дорожного полотна, детских площадок, расположенных на придомовых
Лучшие компании
Баня "Горького" - VIP баня на дровах в Речице
- Телефон: +375291049090
- Адрес: Речица, ул.Горького, 60/1, 247488
- Время работы: с 12:00 до 23:00
Объявления
Грузоперевозки Гомель,Мозырь,Калинковичи...
0 бел.руб.
22:44, 17.01.20231-я квартира на сутки +375291120027 г.Ре...
30 бел.руб.
17:36, 09.04.20221-2-3-х комнатные квартиры на сутки в ра...
1 бел.руб.
17:36, 09.04.2022Сдаётся 1 - 2 ком. квартира на сутки .
3 бел.руб.
16:05, 03.03.2022Сдаётся квартира на сутки
1 бел.руб.
16:05, 03.03.2022О Речице
Известные имена Речицы
Подробнее В Речице чтят имена многих своих уроженцев. В память героев, ученых, писателей названы улицы. Поставлены памятники... Часто звонит из Речицы Николай Иванович Ман, еще работающий пенсионер.
Интересная Беларусь
Можно ли делать МРТ головного мозга ребенку?
Подробнее Когда ребенка направляют на магнитно-резонансную томографию головного мозга, родители задаются вопросом: насколько это безопасно? Отвечаем: исследование не связано с источниками ионизирующего


