Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В госпитале встретил победу Валентин Власенко

 В госпитале встретил победу Валентин Власенко

Вогненны струмень раптоўна бліснуў з чыстага і дагледжанага нямецкага лесу. Кулямётная чарга прайшлася па нагах маладога разведчыка Валянціна Емяльянавіча Уласенкі.

Ужо лежачы на снезе, убачыў, як струменьчыкі крыві запаўняюць чырванню белы халодны снег...

Ішоў чацвёрты год вайны. Усходняя Прусія. Нашчадкі тэўтонскіх рыцараў “гасцінна” сустракалі байцоў Савецкай Арміі.

У шпіталі, паміж кароткімі хвілінамі палёгкі ад невыноснага болю, Валянцін успамінаў сваю малую Радзіму, сям’ю, баявых сяброў, якія з кожным днём набліжалі перамогу ў гэтай доўгай і крывавай вайне.

Вясна і пачатак лета 1941 года былі неспакойнымі. Трывожныя чуткі аб магчымай вайне даходзілі да вёскі Цітаўка, што на Клімаўшчыне. Ствараліся назіральныя кропкі, якія адсочвалі паветраную прастору. Але, як вядома, пачатак вайны застаў краіну знянацку.

– Ужо ў ліпені 1941 года, – успамінае ветэран, – Клімавіцкі раён акупавалі нямецкія войскі. Як прусакі са шчылін павылазілі дэзерціры, крымінальнікі і іншая погань. Акупацыйныя ўлады прызначылі старасту, арганізавалі паліцэйскі ўчастак. Для маладых юнакоў, такіх, як Валянцін Уласенка, для іх сем’яў пачаліся цяжкія часы. Хавацца і бяздзейнічаць маладыя людзі не збіраліся. Вельмі хутка падлеткі наладзілі кантакт з партызанамі. Перадавалі ім знойдзеную на месцах баёў зброю, боепрыпасы, выконвалі іншыя даручэнні.

За тое, што бацька Валянціна Емяльянавіча займаў пасаду старшыні сельскага Савета, сям’я знаходзілася ў акупантаў пад асабліва жорсткім наглядам. У рэшце рэшт усю дамашнюю жыўнасць, карову і каня, забралі паліцаі. Пачаўся голад...

У верасні 1943 года В.Е.Уласенка і яго сябры пайшлі на зборны пункт у толькі што вызваленыя Клімавічы. Хлопцам параілі вяртацца дамоў і чакаць афіцыйнага выкліку. Праз два месяцы юнакі былі прызваны ў Чырвоную Армію.

Шлях у салдаты аказаўся няпростым і завяршыўся на Нова-Ільінскім рэйдзе, што ў Пермскай вобласці. Каб перамагаць ворага, трэба было вучыцца ваяваць. Пяты аддзельны стралковы полк стаў домам, школай і сям’ёй байца Уласенкі.

Вучыўся ваеннай справе Валянцін добра, бо вельмі марыў унесці свой асабісты ўклад у справу перамогі над ворагам. Пасля вучэбнага падраздзялення і прысваення звання “яфрэйтар” як адзін з лепшых выпускнікоў трапіў у эліту Чырвонай Арміі – разведку. Пачуцці перапаўнялі сэрца байца. Так пачаліся баявыя будні.

Другі беларускі фронт, у склад якога ўваходзіў полк Валянціна Емяльянавіча, вызваляў Беларусь, Польшчу. У кастычніку 1944 года група, у якой знаходзіўся В.Е.Уласенка, захапіла плацдарм і ўтрымлівала яго да падыходу асноўных сіл.

Першая сустрэча з цывільным нямецкім насельніцтвам адбылася якраз перад цяжкім раненнем. Гаспадар дома і яго сям’я выглядалі спужанымі. Байцы супакоілі іх і сказалі, што з цывільнымі не ваююць.

Гэтыя і многія іншыя ўспаміны раіліся ў галаве цяжкапараненага байца. Ішоў другі месяц лячэння, а чарадзе аперацый і перавязак не было канца... Лепш за лекі лячылі весткі з фронту. Водар перамогі вітаў у паветры. Усе чакалі, калі?

Чатыры месяцы лячэння прайшлі, 8 мая яфрэйтар Уласенка пакінуў шпіталь, а назаўтра прыйшла Перамога!

Радаснай і горкай была яна. Шмат баявых сяброў Валянціна Емяльянавіча не дажылі да светлага дня. Толькі ў 1950 годзе франтавік дэмабілізаваўся.

І ўсе пасляваенныя гады Валянцін Емяльянавіч жыве так, каб не было сорамна перад памяццю баявых таварышаў. Людзі ведаюць і паважаюць яго за асабістую сціпласць і прыстойнасць.

Усюды, дзе працаваў пасля вайны ветэран, ён пакінуў добрыя ўспаміны аб сабе. У 1986 годзе Валянцін Емяльянавіч старшы таваравед Добрушскага фарфоравага завода пайшоў на заслужаны адпачынак.

Ветэран выхаваў двух дзяцей, дачку і сына, сталі дарослымі ўнукі, падрастае праўнук. Усё, аб чым марыў ён на фронце, здзейснілася. Яму, кавалеру ордэнаў і медалёў, грамадзяніну і бацьку не сорамна ісці па жыцці з высока ўзнятай галавой.Л.МІНІЧ

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Добруша

Добрушские милиционеры пресекли незаконную перевозку свыше полтонны спиртосодержащей жидкости

Хотите узнать больше? 23 апреля сотрудники взвода ОТРЗ и ОГАИ Добрушского РОВД задержали автомобиль «Тойота Камри». Управлял иномаркой 48-летний мужчина. В ходе осмотра

Как сеют царицу полей в Добрушском районе

Хотите узнать больше? Как и многие хозяйства области, КСУП «Оборона» делает особую ставку на кукурузу. Емкости для семян почти пусты. «Наполним, и снова в путь», – говорит

В Мозырском районе сеют царицу полей

Хотите узнать больше? Сев кукурузы ведется в совхозе-комбинате "Заря" Мозырского района. В хозяйстве этой культурой уже засеяно около 40% отведенных площадей. Зерновой

Сёння 85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара добрушскай раённай газеты

Хотите узнать больше? Першапачаткова «Сталінец», потым «Ленінскі шлях», «Зара камунізма», «Ленінец» – столькі пераўтва­рэнняў перажыло выданне, пакуль не набыло сучасную

Неосторожное обращение с огнем привело к пожару

Хотите узнать больше? 15.03.2020 в 09-08 поступило сообщение о пожаре сарая в д. Антоновка Добрушского района по ул. Лесной. В результате пожара уничтожены кровля

В Добруше и Лоеве прошла акция «Во славу общей Победы!»

Хотите узнать больше? В двух райцентрах сегодня проходят торжественные мероприятия, посвященные дню города и освобождению населенных пунктов от немецко-фашистских

В Добрушском районе водитель легковушки погиб после столкновения с грузовиком

Хотите узнать больше? ДТП произошло вчера в первой половине дня около деревни Жгуно-Буда. Столкнулись легковушка и грузовик. Погибший в первом автомобиле водитель оказался

В Добрушском районе задержан перевозчик 15 тонн лома черного металла

Хотите узнать больше? Сотрудники взвода по охране территорий радиационного загрязнения Добрушского РОВД совместно с коллегами из ИДН и ОГАИ проводили мероприятия по