Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вяртаюцца птушкі з выраю: на Лунінеччыне зафіксаваны прылёт белых буслоў і шпакоў | Медиа-Полесье

Маразы адцягнулі прылёт птушак з выраю. Аднак вясновая міграцыя ўжо пачалася. У Брэсцкай вобласці, як, дарэчы, ў Мінскай і Гродзенскай, ўжо зафіксаваны прылёт белых буслоў. На мінулым тыдні белага бусла назіралі ў вёсцы Лахаўка на Луніненеччыне. Тут таксама былі адзначаныя шпакі.

Вяртаюцца птушкі з выраю: на Лунінеччыне зафіксаваны прылёт белых буслоў і шпакоў | Медиа-Полесье

“Анамальна халоднае надвор’е ўнесла карэктывы не толькі ў жыццё людзей, але і ў жыццё птушак, - падкрэсліў Анатоль Нефідовіч. - Усе без выключэння птушкі пакутуюць ад холада і бязкорміцы. Асабліва цяжка пры такім надвор’і здабываць ежу драпежнікам, кормам якіх з’яўляюцца мышы - перашкаджае глыбокае і шчыльнае снегавое покрыва. Так, у ваколіцах Лахаўкі на днях знайшлі загінуўшую вушастую саву”.

Ужо некалькі гадоў Беларусь сустракае птушак правядзеннем усееўрапейскай кампаніі “Жывая вясна”. Арганізаваная для дзяцей і падлеткаў адукацыйная акцыя накіраваная на назіранне за пералётамі птушак і развіццё цікавасці насельніцтва да прыроды і, у прыватнасці, да птушак.

Мапу вясны можна праглядзець на сайце www.springalive.net, і кожны можа прыняць удзел у гэтай кампаніі, дадаўшы свае назіранні за першай сустрэчай у гэтым годзе з белым буслом, вясковай ластаўкай, зязюляй, свіргулём і шчуркай-пчалаедкай.

Па інфармацыі АПБ, у Беларусі зарэгістравана каля 200 відаў пералётных птушак.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лунинца

Хотела съездить за «догонкой». В Лунинце женщина угнала и разбила Audi

Хотите узнать больше? В отношении женщины следователи возбудили уголовное дело за угон.

В ночь на субботу в Лунинце на пожаре погиб пенсионер

Хотите узнать больше? Сотрудники МЧС выехали на пожар, который произошел в многоквартирном доме в центре Лунинца, где и обнаружили тело мужчины.