Хлопчык, які запальвае зорачкі на вокладцы “Лучынкі”, жыве ў Лунінцы
У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла дзіцячая кніга на беларускай мове “Лучынка”, аформіла якую мастак з лунінецкімі каранямі Мая Пракаповіч. А на вокладцы гэтага выдання запальвае зорачкі Ігар Пракаповіч, хлопчык, які жыве ў Лунінцы і вучыцца зараз у першым класе сярэдняй школы №4.

Укладальнікамі шыкоўнага беларускамоўнага выдання для дзяцей з’яўляюцца Зося Кустава і Валянціна Салаўёва. Тут і казкі, і паданні, і вершы, у тым ліку ў перакладзе з замежных моў. “Лучынку” можна назваць нашчадкам вядомага “Вераска”.
- Працаваць над мастацкім афармленнем гэтай кнігі было і пашанай, і задавальненнем, - гаворыць Мая Пракаповіч.
У выдавецтва “Мастацкая літаратура” Мая Вячаславаўна Пракаповіч трапіла па размеркаванні пасля Мінскай акадэміі мастацтваў. Адразу – мастацкім рэдактарам.
- Працаваць мастацкім рэдактарам значна складаней, - дзеліцца спадарыня Мая. - Ў той час, калі самой свярбіць узяцца за пэндзаль, мусіш ствараць кнігі з чужымі малюнкамі, дзе можаш толькі скіраваць мастака, як рэжысёр.
Мастачка прызнаецца, што вельмі любіць маляваць дзетак, пакуль яны яшчэ анёлкі, не абцяжараныя жыццёвым досведам. Чаму менавіта Ігар на вокладцы “Лучынкі”? “Таму што гэта мой самы маленькі брат, таму менавіта ён запальвае чароўныя зорачкі. Наогул зборнік “Лучынка “ - сямейная кніга-чытанка, якая нясе святло асветы, як ззянне начных зорачак”, - адзначае спадарыня Мая.

Герой вокладкі Ігар Пракаповіч прызнаецца, што яму вельмі падабаецца, як яго намалявала Мая. – “Толькі я там яшчэ малы, - гаворыць хлопчык. – А зараз я ўжо ў першым класе”.
Ігар распавёў таксама, што настаўніца чытае дзецям “Лучынку”, чытае і мама, і сам спрабуе, але пакуль беларуская мова даецца цяжкавата.
Дарэчы, мама Ігара – Тамара Міхайлаўна Пракаповіч – выкладае геаграфію ў той жа школе, дзе вучыцца сын. Яна вельмі ганарыцца пляменніцай.
Сама Мая прызнаецца, што зараз бывае на Лунінеччыне не так часта, як хацелася б:
- Лунінеччына - край, дзе нарадзілася мая матуля, дзе дагэтуль жыве мая любімая бабулечка Люба ў вёсцы, з амаль што аднайменнай назвай - Любань. Калі была малая, ездзіла да бабулі часцей, цяпер, на жаль, часу не стае.

Ёсць у скарбонцы Маі Пракаповіч і іншыя кніжкі, вельмі дарагія сэрцу. Напрыклад, зборнік Рыгора Барадуліна"Сябрына". Паэт выказаў ёй словы ўдзячнасці за радасць ад такой кнігі.
Зараз Мая Пракаповіч малюе кніжку з казкай Уладзіміра Караткевіча “Жабкі і чарапаха”. “Я там шмат дапрыдумвала, таму, можна сказаць, што па матывах казкі”, - гаворыць спадарыня Мая. Шмат у яе і іншых планаў.
Няхай усе яны спраўдзяцца! А мы з задавальненнем будзем чытаць і глядзець малюнкі!
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Лунинца
В Лунинце подростки выпили 5 литров вина: двое попали в реанимацию
Хотите узнать больше? Вино подросткам купил пенсионер.
В Лунинце после дезинфекции и с новой командой открылся «Евроопт», у директора которого нашли коронавирус
Хотите узнать больше? Покупателей обслуживает новая команда. Старая - на карантине.
Хотела съездить за «догонкой». В Лунинце женщина угнала и разбила Audi
Хотите узнать больше? В отношении женщины следователи возбудили уголовное дело за угон.
В ночь на субботу в Лунинце на пожаре погиб пенсионер
Хотите узнать больше? Сотрудники МЧС выехали на пожар, который произошел в многоквартирном доме в центре Лунинца, где и обнаружили тело мужчины.
19-летний житель Лунинца получил 9 лет колонии за убийство дедушки, который его воспитывал
Хотите узнать больше? Дедушка пожурил внука за громкую музыку, а тот схватился за нож.
Школьники из Лунинца не поедут в Туапсе из-за закрытой границы. Путевки отозваны
Хотите узнать больше? Групповой заезд был запланирован на 1 апреля.
Житель Лунинца нашел в квартире тело 30-летнего племянника и раненую мать
Хотите узнать больше? По подозрению в убийстве задержан 25-летний брат погибшего.
За выходные в Брестской области в пожарах погибли 4 человека
Хотите узнать больше? Погибшие - мужчины в возрасте от 50 до 84 лет.
Объявления
Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022Теплицы стальные оцинкованные «Садовод э...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Требуется воспитатель
0 бел.руб.
10:04, 18.01.2022Квартира на сутки и более г.Лунинец
35 бел.руб.
09:14, 01.12.2021Квартиры на сутки и более г.Лунинец
15 бел.руб.
09:14, 01.12.2021О Лунинце
Лунинец
Подробнее Приезжая в Лунинец, всегда вспоминаю быль давно уже ушедшего из жизни Николая Калинковича. Солдатом-ракетчиком, находясь в законном увольнении, заглянул он к санкт-петербургскому (тогда, понятно, -
Интересная Беларусь
Как играть бесплатно и без регистрации в онлайн покер?
Подробнее Играя в покер, люди могут делать реальные ставки или использовать фишки. Существует десятки разновидности игры и множество подвидов. Большинство адаптированы под онлайн.


