Спаборнічалі знаўцы Кобрыншчыны
Любіць свой горад – значыць ведаць яго гісторыю. Квэст-гульня “Родны горад-2018”, арганізаваная райвыканкамам у супрацоўніцтве з Кобрынскім ваенна-гістарычным музеем імя А.В. Суворава, выдатна прадэманстравала, што кабрынчане ведаюць свае карані і ганарацца сваёй роднай Кобрыншчынай.
— Усе мы імкнемся зберагчы сваю гісторыю, каб перадаць яе нашым нашчадкам, — падкрэсліла начальнік аддзела культуры райвыканкама Надзея Жук. – Кожная музейная зала, па якіх праходзіць наша традыцыйная квэст-гульня, насычаная гістарычнымі падзеямі і асобамі, якія стваралі гісторыю Кобрыншчыны і ўсёй нашай краіны. І вельмі добра, што гэтае мерапрыемства ўжо чацвёрты год запар збірае столькі прыхільнікаў.
У гэты раз у квэст-гульні прынялі ўдзел 3 каманды – ВУП “Брэсцкія традыцыі”, Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”. Згодна з правіламі, каманды павінны былі прадставіць візітныя карткі, пасля чаго атрымлівалі маршрутныя лісты і распачыналі сваё падарожжа па вуліцах Кобрына і экспазіцыях музея ў суправаджэнні куратараў. Хоцья час на выкананне квэстаў не быў абмежаваны, каманда, якая справілася першая, атрымлівала бонусныя балы. Атмасферу сапраўднага спаборніцтва стварылі балельшчыкі, якія не шкадавалі сіл для падтрымкі знаўцаў.
Аляксей ТВЕРДАХЛЕБАЎ,
капітан каманды “Архімед” ВУП “Брэсцкія традыцыі”:
— Наша каманда вырашыла прыняць удзел у квэст-гульні, таму што ўсе мы цікавімся гісторыяй свайго роднага краю, асабліва нашага Кобрына, у якім выраслі і жывем. Мы прыйшлі сюды, каб пашырыць наш кругагляд і даведацца аб нечым новым. Гэта цікава і весела. Я спадзяюся, што такая добрая ініцыятыва знойдзе свой працяг і далейшае развіццё.
Кацярына ДАНІЛЮК,
прадстаўнік каманды КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”:
— Сярод членаў нашай каманды ёсць і юрысты, і эканамісты, і інжынеры, але ўсіх нас яднае актыўная жыццёвая пазіцыя і тое, што мы любім наш родны Кобрын. Менавіта ён самым першым адчувае на сабе ўплыў работы камунальнікаў, і мы верым, што дзякуючы нашай працы ён стане яшчэ прыгажэйшым. Квэст-гульня “Родны горад-2018” – выдатная магчымасць прыгадаць цікавыя факты з гісторыі нашага Кобрына і праверыць, як добра мы ведаем сваю гісторыю.
Раман МЕЛЬНІК,
галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік”, старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь:
— Мы прыйшлі ў гэты храм культуры з выдатным настроем, успомнілі сваю мінуўшчыну. Мы бачым, з якой пяшчотай ставяцца да сваёй гісторыі прадстаўнікі самых розных прафесій, і як цікава кожны раз праходзіць гэтая гульня. Адзначу, што пастаянны актыўны ўдзел у ёй прымаюць пярвічныя арганізацыі “Белай Русі” – у іх склад уваходзяць актыўныя кабрынчане, якія разумеюць кошт плённай працы і той факт, што толькі з яе дапамогай можна ўнесці дзейсны ўклад у развіццё нашай краіны.
Алена БАБЕНКА,
дырэктар Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава:
— Гісторыя ў нас усіх адна, як і наш родны Кобрын. Задача нашай квэст-гульні – яшчэ раз нагадаць аб гэтым кабрынчанам. Тут яны маюць магчымасць прыгадаць гістарычныя моманты з нашага агульнага мінулага, паспаборнічаць у сяброўскай атмасферы, стаць бліжэй адзін да аднаго. Лічу, што гэтая ідэя знайшла свой водгук у сэрцах.
Шчыры энтузіязм, з якім удзельнікі гульні разбіраліся ў цікавых гістарычных пытаннях, сведчыў, што менавіта агульная гісторыя – гэта тое, што аб’ядноўвае нас усіх. Заслугоўвае ўвагі і той факт, што каманды справіліся практычна з усімі заданнямі. Прайграўшых у гэты дзень не было – зарад добрых эмоцый і выдатныя прызы ад партнёраў, якімі сталі ВУП “Брэсцкія традыцыі”, ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод”, Кобрынская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і газета “Кобрынскі веснік”, атрымалі ўсе каманды. Што ж датычыцца выніковага рэйтынгу, то трэцяе месца дасталося камандзе “Камунальнік” КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”, другое – камандзе “Без назвы” Кобрынскага ТЦСАН, а лепшымі ў гэты раз сталі знаўцы з каманды “Архімед” ВУП “Брэсцкія традыцыі”.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКУ аўтара: каманда пераможцаў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Мамы-воспитательницы Кобринской детской деревни растят 106 мальчишек и девчонок
Подробнее На журнальном столике в гостиной лежат большие семейные альбомы – такие есть почти в каждом доме, с фотографиями детей от колыбели до института, многочисленных друзей и родственников,
Интересная Беларусь
Палітычныя настроі сялян Заходняй Беларусі ў сувязі з падпісаннем ліста Сталіну ў 1945 г
Подробнее Адной з першых пасляваенных грамадска-палітычных акцый савецкай улады на заходнебеларускіх землях стала падпісанне насельніцтвам краю так званага «ліста Сталіну» з удзячнасцю за


