Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зрабілі дзецям падарунак

Якой павінна быць дзіцячая пляцоўка, каб дзецям на ёй было на самай справе цікава? Жыхар пасёлка Птушкафабрыка Вадзім Главацкі ўпэўнены – у першую чаргу яна павінна быць незвычайнай. Так па яго ініцыятыве і з дапамогай мясцовых жыхароў у пасёлку вырас вялікі драўляны карабель, які ўжо зараз нібы магнітам прыцягвае мясцовых дзяцей.

— Калі мы паглядзім на самы распаўсюджаны варыянт дзіцячай пляцоўкі, то ўбачым некалькі ярка пафарбаваныя жалезныя канструкцыі, ці аднатыпныя драўляныя гарадкі, — расказвае Вадзім Главацкі. – Між тым дзіцячае разуменне шчасця значна адрозніваецца ад нашага. Дзяцей не вабіць стандарт, а пляцоўкі, створаныя толькі дзеля спакою дарослых, дзе дзеці цалкам абмежаваныя ў сваёй прасторы, не вучаць самазахаванню і адказнасці, не развіваюць індывідуальнасць і пазбаўляюць свабоды выбару.



Так нарадзілася ідэя карабля, якую Вадзім рэалізаваў разам з мясцовымі мужчынамі. Матэрыял для палубы прадаставіла ПУВП “Анюта”, а на абшыўку бартоў склаліся ўсім пасёлкам. Пачыналі работу ўчацвярых — разам з Сяргеем Філіманюком Вадзім насцяліў палубы, Мікалай Блядай дапамог абшыць барты, а Павел Кардзялюк – зрабіць каркас, на розных этапах падключаліся і іншыя жыхары. Паказальны факт: з самых першых крокаў будоўля імгненна захапіла дзяцей, якія разам з дарослымі старанна пілавалі, стругалі, закручвалі самарэзы – адным словам, прымалі дзейсны ўдзел, а разам з тым атрымлівалі карысныя навыкі работы з інструментам. Хаця карабель яшчэ цалкам не закончаны, ужо сёння ён выглядае вельмі рэалістычна – касы нос, нацягнутыя барты, сматравыя вокны і вялікія трумы, па якіх можна доўга і весела лазіць, сходні і нават штурвал, стоячы за якім можна адчуць сябе сапраўдным капітанам. Прынамсі, адным караблём справа не абмяжоўваецца. Ужо зараз побач з ім пачынаюць праяўляцца контуры новага плэйграўнда – драўлянага гульнявога комплексу, які будзе завершаны ў бліжэйшы час.


Зрабілі дзецям падарунак

Як адзначае Вадзім Пятровіч, зрабіць нешта падобнае для сваіх дзяцей можа кожны – такія інсталяцыі на самай справе патрабуюць больш працы, чым грошай. Ён упэўнены — менавіта такія крэатыўныя пляцоўкі, якія не проста “займаюць” дзяцей, а даюць ім магчымасць уключыць фантазію пры выбары гульнявога сцэнарыя, “праверыць сябе на трываласць”, а значыць – глыбей пазнаць навакольны свет, з’яўляюцца для падрастаючага пакалення самымі прывабнымі. Так дзякуючы шчырай працы мясцовых жыхароў у дзяцей яшчэ аднаго куточка нашай Кобрыншчыны з’явілася цікавае і незвычайнае месца, якое, можна быць упэўненым, адцягне іх ад віртуальнай рэальнасці на карысць актыўнага жыцця.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Вадзім Главацкі каля штурвала свайго карабля.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с