Областной слет юных спасателей и пожарных прошел вблизи деревни Новоселки
Змагаліся юныя выратавальнікі

Моцныя, смелыя, нераўнадушныя. Менавіта гэтыя словы лепей за ўсё акрэсліваюць членаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і профільных класаў, абласны слёт якіх у чарговы раз прайшоў на кобрынскай зямлі. Пазмагацца за званне мацнейшых пад Навасёлкі з’ехаліся 18 каманд з усёй Брэсцкай вобласці, у тым ліку і кабрынчане, якіх прадстаўляла каманда СШ № 8.


— Наш злёт юных пажарных праводзіцца ўжо ў 16-ты раз, у ім прымаюць удзел пераможцы раённых спаборніцтваў, — адзначыў начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Канстанцін Шаршуновіч. – Гэта – самыя актыўныя калектывы юных выратавальнікаў, якія пастаянна ўносяць свой дзейсны ўклад у прафілактыку надзвычайных сітуацый, і сёння яны ўсе прадэманстрыруюць свае навыкі ў гэтай сферы. Трэба адзначыць, што мы ўлічваем прапановы нашай моладзі, і кожны конкурс у той ці іншай ступені арганізуецца згодна з іх пажаданнямі. Гэта – наша таленавітая моладзь, наша будучыня і ў тым ліку — будучыня нашай структуры.


На працягу трох дзён гасцінная і прыгожая навасёлкаўская зямля стала сапраўдным турыстычным раем для моладзі – выратавальнікі, адной з функцый якіх з’яўляецца забеспячэнне жыццядзейнасці ў крызісных сітуацыях, падрыхтавалі для моладзі сапраўдны палявы лагер з поўнай сістэмай жыццезабеспячэння: літаральна ў чыстым полі выраслі паходныя кухні, электрагенератары, асвятленне, акустыка і нават палявая лазня з гарачай вадой. Не адставалі і ўдзельнікі: у час конкурсу палатачных гарадкоў яны прадэманстравалі і фантазію, і гасціннасць, і выдатнае веданне традыцый свайго роднага краю, не засталася ўбаку і ваенная дысцыпліна.

Што ж датычыцца праграмы конкурсу, то яна ў многім нагадвала работу выратавальнікаў, і вельмі значнае месца ў выпрабаваннях адводзілася каманднаму духу. Эстафеты, баявое разгортванне, аказанне першай медыцынскай дапамогі – усё гэта патрабавала не толькі дасканалых ведаў і навыкаў, але і выдатнай фізічнай падрыхтоўкі. Сярод іншага, канкурсантам было патрэбна “на час” пракаціць важкую аўтапакрышку, пранесці карамысла з двума вёдрамі, поўнымі вады, ды яшчэ і не разліць яе па дарозе, перакусіць гідраўлічнымі нажніцамі драўляны калок і многае іншае. Не засталася ўбаку і творчая частка. Так, удзельнікі конкурсу ў цікавай форме прадстаўлялі свае арганізацыі, спявалі песні, здзіўлялі журы тэматычнымі вершамі і рэцэптамі смачных паходных страў. І ўсё гэта – у непаўторнай паходнай атмасферы сапраўднага турыстычнага свята.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКАХ: Канстанцін Шаршуновіч знаёміцца з палатачным гарадком кобрынскай каманды; моманты конкурсу.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
ВОЗ: никто не знает, сколько продлится пандемия коронавируса
Подробнее Вакцину от новой коронавирусной инфекции будут разрабатывать от 1 года до 1,5 лет. Эксперты Всемирной организации здравоохранения считают, что всему миру нужно научиться жить рядом с COVID-19.


