Недавно в деревне Тевли на мемориале была проведена реконструкция
Шануючы памяць
Калі мы гаворым пра вайну, то часцей за ўсё ўспамінаем Вялікую Айчынную як беспрэцэдэнтны прыклад мужнасці і гераізму ўсяго народа нашай у той час яшчэ адзінай вялікай краіны. Аднак, калі зазірнуць глыбей у гісторыю, то стане зразумела: гэта не адзіная вайна, якая пракацілася болем і смерцю праз нашу шматпакутную зямлю. Адной з іх з’яўляецца Першая сусветная, памяць аб ахвярах якой і сёння захоўваецца ў вёсцы Тэўлі, дзе пахаваны 180 салдатаў рускай арміі, загінуўшых у гэтых мясцінах у далёкім 1915 годзе. Нядаўна ў рамках суботніка “Зялёная вясна” і акцыі “Манументы перамогі” Кобрынскага УМГ ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” на мемарыяле была праведзена грунтоўная рэканструкцыя.

— Штогод сіламі нашага філіяла аднаўляецца адзін з падобных аб’ектаў, — расказвае намеснік начальніка Кобрынскага УМГ Васілій Хурсін. – Пачыналася гэтая работа з Брэсцкай крэпасці, пасля мы працавалі ў скверы Пуганава ў Кобрыне, на помніку партызанам з атрада імя Катоўскага каля вёскі Гірск. Сёлета па ўзгадненні з мясцовай уладай нам быў вызначаны гэты помнік, які з цягам часу пачаў патрабаваць увагі. Гэта наша памяць, і на такіх фактах мы павінны выхоўваць нашых дзяцей.
Як адзначае Васілій Сцяпанавіч, сур’ёзнасць гэтай работы ў калектыве разумеюць усе – ад жадаючых прыняць удзел у навядзенні парадку літаральна няма адбою. Сіламі Кобрынскага УМГ ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” былі падняты і пакладзены пад адзін узровень надмагільныя камяні, якія з часам схаваліся ў зямлі і зараслі мохам, адноўлены помнік “Маці ў смутку”, пафарбаваны крыж, які ў 1997 годзе разам з агароджай быў устаноўлены студэнтамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, нанава выведзены ўсе надпісы на мемарыяльных дошках. Не засталася без увагі і тэрыторыя пахавання, якая набыла прыгожы і чысты выгляд. Адным словам – папрацавалі на славу!
— Акрамя 180 салдатаў, якія загінулі ў баях з германскай арміяй, тут пахаваны 50 чырвонаармейцаў, забітых у баях з белапалякамі ў 1920 годзе, — расказвае старшыня Тэвельскага сельвыканкама Іна Кузняцова. – Хацелася б выказаць словы самай шчырай удзячнасці супрацоўнікам Кобрынскага УМГ ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” за тую вялікую работу, якая была выканана на гэтым аб’екце, і за тое, што гэтая арганізацыя не застаецца абыякавай да нашай гісторыі.


Дарэчы, цікавы факт: побач з салдатамі царскай арміі і чырвонаармейцамі тут пахаваны і нямецкія салдаты Першай сусветнай. Так Кобрыншчына стала апошнім прытулкам для прадстаўнікоў трох гістарычных дзяржаў, якія воляю лёсу знайшлі свой вечны спакой на тэвельскай зямлі.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКУ аўтара: (злева направа) галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Юлія Русіна, Васілій Хурсін і Іна Кузняцова на тэрыторыі пахавання.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Теплые пижамы, техника и аксессуары: что искали, и что покупали белорусы на AliExpress в сентябре
Подробнее Предпочтение белорусов на AliExpress в сентябре. Города, жители которых активнее всего покупали товары на AliExpress. В сентябре 2020 года количество продаж в Беларусь выросло на


