День Победы: Над Кобрином звучал праздничный май
Над Кобрынам звінеў святочны май
Маленькі хлопчык, трымаючы за руку маладую, прыгожую матулю, з годнасцю нясе партрэт франтавіка. На баявых узнагародах ветэрана Вялікай Айчыннай, што кожны год, нягле-дзячы на старыя раны, у гэты дзень прыходзіць на плошчу, ззяе майскае сонейка. Кобрыншчына сустракае Дзень Перамогі, і ўсе мы разумеем, што няма і не будзе на свеце той сілы, якая б магла прымусіць нас забыць непаўторную ўсеабдымную радасць, звязаную з гэтым святам.




З удзячнасцю за мірнае неба!
Нягледзячы на зусім не майскае халоднае надвор’е, ужо а палове дзясятай раніцы на цэнтральнай плошчы Кобрына было вельмі людна – рыхтуючыся да святочнага шэсця, тут строілася калона “Бессмяротнага палка”, і здавалася, што тыя, хто сваімі рукамі набліжаў нашу Перамогу, у гэты дзень вярнуліся з бяссмерця, каб раздзяліць з намі гэтае найвялікшае свята. Пад гучныя рытмы духавога аркестра калона, у якой, напэўна, у гэты дзень сабралася ўся Кобрыншчына, рушыла ў сквер Марозава, дзе і прайшоў урачысты мітынг.

– Дзякуючы тым, хто перажыў вайну, і хто навечна застаўся на баявых палях, мы гадуем дзяцей і ў нас ёсць дастойная будучыня. Мы проста не маем права падвесці тых, хто сёння побач з намі на гэтых фотаздымках у калоне “Бессмяротнага палка”. І я ўпэўнены: хто ведае сваю мінуўшчыну, сваю гісторыю, ніколі не падвядзе тых, хто ствараў для іх гэтую гісторыю цаною ўласнага жыцця, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля.

Ускладзены кветкі, над скверам Марозава падаюць у цішыню словы ўрачыстай ліціі ў памяць загінуўшых у той страшнай вайне. Як справядліва адзначыў благачынны цэркваў Кобрынскай акругі протаіерэй Багдан Хама, наш народ выстаяў у той вайне, але і сёння ўсім нам патрэбна вельмі добра помніць яе ўрокі і працягваць справу ветэранаў, каб быць дастойнымі нашчадкамі іх ратнага подзвігу.


Выдатным працягам свята сапраўднага патрыятызму і еднасці стаў канцэрт, які пасля мітынгу прайшоў у Кобрынскім Палацы культуры. Яшчэ ў фае ўсіх гасцей сустракала яркая і цікавая выстава “Вялікая Перамога: помнім, ганарымся” з фондаў ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава, якая нібыта рыхтавала кабрынчан да вялікай імпрэзы. А рыхтавацца было да чаго. У арганізатараў канцэрта атрымалася практычна немагчымае: за адносна невялікі час гледачы перажылі амаль што ўсю гаму пачуццяў, звязаных з Вялікай Айчыннай, ад суму першага развітання салдата са сваёй каханай да вялікага смутку па ўсіх загінуўшых і неперадавальнага ўсенароднага шчасця, якое прынеслі ўсёй вялікай краіне пераможныя салюты 1945 года.

Ваенныя песні, таленавітыя артысты, кадры кінахронікі і маштабная відовішчная праграма не пакінулі раўнадушнымі нікога – вялікая зала Палаца культуры ледзьве змагла ўмясціць усіх жадаючых. Ну а шчырасць і аднадушнасць, якія панавалі ў час бурных авацый, сталі лепшым доказам таго, што памяць пра Вялікую Перамогу для нашага народа заўсёды будзе той самай кансалідуючай сілай, якая, калі спатрэбіцца, дапаможа пераадолець любыя нягоды.
Пераможныя акорды
Святочныя гулянні прадоўжыліся ў парку. Нягледзячы на халоднае надвор’е і снег, які часам сыпаў з неба, людзі з узнёслым настроем цэлымі сем’ямі ішлі на свята.


Вялікую канцэртную праграму прадставілі гледачам на сцэне амфітэатра творчыя калектывы і выканаўцы Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці, Кобрынскай і раённых дзіцячых школ мастацтваў. Пад любімыя песні гледачы не маглі ўсядзець на месцах, таму перад сцэнай час ад часу з’яўляліся танцавальныя пары.
На пляцоўцы “Белкадром” быў наладжаны конкурс чытачоў ваеннай паэзіі, у якім удзельнічалі школьнікі. Вершы, балады, паэмы пра вайну вельмі пранікнёна гучалі з дзіцячых вуснаў. Побач была наладжана выстава дзіцячага малюнка “Дзень Перамогі вачамі дзяцей”, якая таксама прыцягвала ўвагу наведвальнікаў парку. Яскравыя рознакаляровыя малюнкі перадавалі ўсю радасць вялікага свята.


Не абышлося і без салдацкай кашы, якая ў такое халоднае надвор’е была вельмі да месца. Дарэчы, падсілкавацца гарачай ежай можна было ва ўсіх гандлёвых кропках, якія дзейнічалі ў парку. Было дзе пагуляць і дзецям – да самага вечара працавалі атракцыёны і гульнёвая пляцоўка.
У такі вялікі дзень адзначалі Перамогу ўсе. Са сваёй ініцыятывай адгукнуліся і кобрынскія байкеры, якія калонай праехалі па горадзе, зрабілі прыпынак на плошчы Леніна і адправіліся ў ваенны гарадок. Адтуль калона паехала ў Астромічы, дзе байкеры наведалі брацкую магілу савецкіх воінаў.
Са спартыўным запалам
Свята Перамогі адзначылася ў горадзе і спартыўнымі мерапрыемствамі. На цэнтральным полі стадыёна «Юнацтва» сабраліся як кабрынчане, так і госці горада.
Турнір па футболе, прысвечаны 9 Мая, адкрыла гульня каманд ветэранаў з Кобрына і сяла Самары (Украіна). Асноўны час каманды адгулялі ўнічыю – 2:2, але па пенальці перамогу атрымалі кобрынскія футбалісты.
Прадоўжыўся турнір дзіцячым футболам, дзе ўдзельнічалі дзве кобрынскія каманды і зборная каманда з горада Івацэвічы. Юнакам 2009 г. н. з Кобрына пашанцавала абыграць сваіх гасцей і стаць пераможцамі турніру.
У нялёгкіх умовах надвор’я працягнулі футбольнае свята чатыры каманды: «Старт Кобрын», УП «Кобрынская ПМС», Кобрынскае УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» і НПС «Кобрын» ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Снег увесь час спрабаваў перашкодзіць спаборніцтвам.
Гульня ішла з пераменным поспехам, але на самую высокую прыступку п’едэстала ўзнялася каманда Кобрынскага УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь». Другімі па выніках гульні сталі футбалісты УП «Кобрынская ПМС». Трэці радок рэйтынгу заняла каманда НПС «Кобрын» ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Каманда «Старт Кобрын» стала чацвёртай у спісе ўдзельнікаў.
Усе каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел, а прызёры забралі з сабою кубкі і дыпломы «Трыумф-лігі».

Рэпартаж са святочных мерапрыемстваў вялі Дзмітрый Бялоў, Людміла Пашковіч і Ксенія Пальто.
Фота аўтараў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
Ушла эпоха: журнал Плейбой закрывается
Подробнее Ценители красивых женских форм могут начинать расстраиваться: редакция журнала Плейбой сообщила о его закрытии.


