Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине

Дарогамі Перамогі


Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине

Цяжка знайсці на нашай Кобрыншчыне, як і ва ўсёй краіне,  хоць адну вёсачку, якую ў большай ці меншай ступені не закранула б Вялікая Айчынная вайна. Рэха тых страшных падзей і сёння жыве ў памяці жыхароў, у лічбах і імёнах на мемарыяльных дошках, у звестках, што захоўваюцца ў школьных музеях. Чарговы раённы аўтапрабег, прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, арганізаваны Кобрынскім райвыканкамам сумесна з Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ, нядаўна прайшоў на Кобрыншчыне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ганаровыя грамадзяне Кобрыншчыны і жыхары раёна.


Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине


Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине


Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине


Першым прыпынкам на маршруце прабегу стаў помнік у вёсцы Вялікія Лепясы, дзе пахаваны савецкія воіны і партызаны, якія загінулі ў час вызвалення Кобрыншчыны ў 1944 годзе. У ганаровай варце каля помніка – вучні кадэцкіх і юрыдычных класаў дзіцячага-сада-сярэдняй школы № 4 г. Кобрына, на тварах удзельнікаў прабегу – урачыстая пашана. А мы едзем далей – наперадзе яшчэ шмат мясцін, адзначаных крывёю абаронцаў і мірных жыхароў.


Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине


Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине


Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине

Адным з такіх месцаў стала вёска Бяроза, дзе побач з царквою знаходзіцца помнік землякам, загінуўшым з 1941 па 1945 год. Дзеля ўвекавечвання памяці 46 вяскоўцаў у 1965 годзе тут быў устаноўлены абеліск. Аўтапрабег сабраў каля помніка вялікую колькасць мясцовых жыхароў самага рознага ўзросту, урачысты малебен каля помніка правёў айцец Яўгеній, настаяцель Свята-Крэста-Узвіжанскага храма, які быў пабудаваны ў 1865-1867 гадах і ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.


Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине


Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине


Сапраўдная трагедыя ў гады вайны адбылася і ў вёсцы Каменка, дзе прыезд удзельнікаў аўтапрабегу даў пачатак вялікаму памятнаму мерапрыемству. 22 жніўня 1942 года нямецкія падраздзяленні пры ўдзеле паліцыі акружылі вёску, сабралі мірнае насельніцтва, палажылі тварамі ўніз і пачалі забіваць. Потым нямецкі генерал аддаў загад расстраляць усіх жыхароў, а Каменку спаліць. У той дзень загінула 216 чалавек, было спалена каля 40 дамоў і будынкаў. У той жа месяц былі спалены вёскі Баршчы і Рэчыца — жыхароў зганялі ў хлеў і расстрэльвалі, колькі людзей загінула, дакладна невядома і сёння. Пазней, у сакавіку 43-га, акупанты зноў зрабілі авіяналёт на знішчаныя вёскі і бліжэйшыя хутары, а ў 1944-м, пасля таго, як партызаны знішчылі атрад немцаў, якія хацелі разграбаваць населены пункт Ляскова, фашысты з дапамогай авіяцыі спалілі і гэтую вёску. Сёння ля помніка ў Каменцы  ляжаць жывыя кветкі, а ўздоўж вялікай пліты з імёнамі загінуўшых у ганаровай варце стаяць хлопчыкі і дзяўчынкі з бліжэйшай школы як сімвал вечнай памяці, якая будзе жыць ва ўсіх пакаленнях, народжаных на нашай шматпакутнай зямлі.


Завяршыўся аўтапрабег у аграгарадку Буховічы, дзе ў памяць 37 землякоў, загінуўшых у час вайны, у 1965 годзе быў адкрыты помнік работы Паўла Мішэвіча.


Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине


Автопробег посвященный 72-й годовщине Великой Победы недавно прошел на Кобринщине

— Разам з нашымі ветэранамі, разам з моладдзю мы кожны год праязджаем па гэтых гераічных мясцінах і аддаем даніну памяці тым, хто загінуў, каб на нашай зямлі працягвалася жыццё, — адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. – Безумоўна, хочацца ад усёй душы пажадаць здароўя ветэранам, якія і сёння ў страі, і шчыра падзякаваць ім за нашу агульную Перамогу. Хацелася б звярнуцца і да падрастаючага пакалення – наша моладзь павінна помніць аб тым, якой дарагой цаной дасталіся нам свабода і незалежнасць.


Ускладзены кветкі, разам з сэрцамі людзей адлічылі час мерныя ўдары метранома, аўтапрабег вяртаецца ў Кобрын, каб у наступным годзе зноў распачаць свой ход па аграгарадках, вёсках і вёсачках. Каб не знікалі ў мінулым страшныя падзеі Вялікай Айчыннай, каб жыла памяць і не сціраліся ўрокі нашай гісторыі.


Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с