Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэха падзеі. У рамках “Белай Вежы-2011” “Зорка, каханне і шампанскае”.

Спектакль з такой назвай мелі магчымасць паглядзець кабрынчане 14 верасня на сцэне Палаца культуры. Тут у гэты дзень у межах Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” выступаў калектыў Дзяржаўнага Рускага драматычнага тэатра імя Самеда Вургуна (Баку, Азербайджан).

Рэха падзеі. У рамках “Белай Вежы-2011” “Зорка, каханне і шампанскае”.

Прычым, як заўважыў у размове перад спектаклем галоўны рэжысёр тэатра і адначасова рэжысёр-пастаноўшчык п’есы “Зорка, каханне і шампанскае” Аляксандр Шароўскі, у Кобрыне гэты спектакль паказваецца нават на дзень раней, чым на асноўнай тэатральнай пляцоўцы фестывалю ў Брэсце. Азербайджанскія госці былі па-добраму ўражаны прыгожым і дыхтоўным сучасным Палацам культуры, на сцэнічнай пляцоўцы якога сёння можна паказваць самыя разнастайныя прадстаўленні – ад камернага спектакля да эпічнага палатна з найскладанейшымі дэкарацыямі.

Таму не дзіўна, што зала была амаль поўнай: кабрынчане-аматары тэатра, дзякуючы вышэйназваным прыемным пераменам у культурным абліччы горада, з задавальненнем прыйшлі сустрэцца з бакінскімі артыстамі, задаволіць свае эстэтычныя запатрабаванні.

Калі ж гаварыць непасрэдна аб ігры акцёраў, то аўтару гэтых радкоў падалося, што на працягу дзеі агульны ансамбль крыху не дацягваў да болей яркага і выразнага дуэта выканаўцаў галоўных роляў – заслужанай артысткі Азербайджана Рыты Амірбекавай і народнага артыста Азербайджана Сафы Мірзагасанава. Праўда, мяркуючы па рэакцыі залы, спектакль азербайджанскіх артыстаў спадабаўся многім.

- Міла, забаўляльна, відовішчна, – падзялілася сваімі ўражаннямі ў час антракту работніца “Гідрамаша” Марыя Бондар. – Мы скарысталіся цудоўнай магчымасцю паглядзець пастаноўку тэатра з Баку і прыйшлі на спектакль усёй сям’ёй – са мною разам муж і дачка. Шкада толькі, што з фестывальных работ у нашым горадзе прадстаўлена толькі адна.

Леў МІХАЙЛАЎ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с