Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вышэйшая ліга – на Кобрыншчыне!

Вышэйшая ліга – на Кобрыншчыне!

Наведванне хакейных матчаў дазваляе адпачыць эмацыянальна, азартна і цікава. Гэта сцвярджэнне тым больш справядліва, калі на лёдзе змагаюцца сапраўдныя прафесіяналы – і кожны перыяд становіцца святам для балельшчыкаў.

Менавіта такую магчымасць нядаўна атрымалі кобрынскія аматары хакея – наша лядовая арэна прымала матч 20-га адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд вышэйшай лігі. Хакейны клуб “Брэст-2” сустракаўся з даволі сур’ёзным сапернікам, пяцікратным прызёрам чэмпіянату Беларусі хакейным клубам “Гомель-2”. Аб асаблівасцях матча перад яго пачаткам выказаў свае ўражанні дырэктар лядовай арэны Анатоль Трубчык.

- Лядовая арэна адкрыла для кабрынчан цэлы свет зімовых відаў спорту, – дзеліцца сваімі думкамі Анатоль Васільевіч. –Няма сумненняў – кобрынскія балельшчыкі ацэняць вялікі хакей, і сённяшняя гульня падарыць усім вялікую колькасць вострых і цікавых момантаў. Карыстаючыся выпадкам, хацелася б звярнуцца і да арганізацый – цэны на білеты на матч зусім невялікія, наведванне сапраўднага хакея для многіх вашых супрацоўнікаў, упэўнены, стане добрым падарункам.

Ужо на другой хвіліне маланкавай атакай госці прабілі абарону брэсцкіх хакеістаў – 1:0, але літаральна праз некалькі хвілін  пасля серыі ўзаемных удараў па варотах самі прапусцілі шайбу. Напружаны, актыўны рытм матча, трапныя пасы і частыя сутыкненні нібыта гаварылі ўсім балельшчыкам – ні адна каманда не збіраецца здавацца без бою. На лёгкую і хуткую перамогу разлічваць нікому не прыходзілася. Не заставаліся ўбаку і гледачы, сустракаючы кожны гол бурнымі авацыямі. Вельмі актыўна – нягледзячы на тое, што была ў меншасці – паказала сябе  група падтрымкі ХК “Гомель-2”, якая прыехала на матч разам з хакеістамі. Надзеі гомельскіх балельшчыкаў апраўдаліся – у першым матчы госці атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 5:2. Ну што ж – у спорце, як вядома, заўсёды перамагае мацнейшы.

А гледачы, якія прыйшлі на матч, атрымалі выдатны зарад эмоцый і добрага настрою. Так што, паважаныя кабрынчане, калі жадаеце на свае вочы ўбачыць сапраўдны вялікі хакей у выкананні прафесіяналаў – сачыце за аб’явамі і прыходзьце на матчы.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с