Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Духмяны хлеб, салодкая булачка, свежае малако, добрая шкварка… За кожным з гэтых і іншых прадуктаў, якія сталі для нас такімі звычнымі ў сваім велізарным асартыменце на паліцах магазінаў, – штодзённая праца многіх і многіх людзей. Значэнне гэтай працы перабольшыць проста немагчыма, таму што яна служыць адной з галоўных умоў стабільнасці нашай краіны. А Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з’яўляецца не проста святам, але і добрай нагодай падвесці вынікі і яшчэ раз шчыра падзякаваць усім тым, хто так ці інакш звязаны з цяжкай, але высакароднай працай на зямлі.
На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности



- Немагчыма сабе ўявіць развіццё нашага рэгіёна без эфектыўнай работы ўсяго аграпрамысловага комплексу, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – Спакон вякоў і да сённяшняга дня праца хлебароба застаецца самай важнай і ганаровай. Менавіта таму ўшанаванне працаўнікаў сяла – гэта выключна прыемная місія і заслужаная даніна за іх няпростую працу. Як адзначыў старшыня райвыканкама, сёлета працаўнікам сяла давялося весці сапраўдную барацьбу з надвор’ем, і барацьба гэтая была не дарэмнай, нягледзячы на спёку быў сабраны добры ўраджай збожжа. Штогод лепшую ўраджайнасць збожжа атрымліваюць у ААТ “Агра-Кобрынскае”, 3-е месца ў абласным фестывалі “Дажынкі-2015” заняў СВК “Узыходзячая зара”, добрыя вынікі прадэманстраваў і шэраг іншых гаспадарак. Забяспечаны прырост 7,8% у жывёлагадоўлі, падтрымліваюцца станоўчыя тэмпы росту вытворчасці малака, у параўнанні да мінулага года на 3,1 тысячы тон узрос валавы надой, 17 гаспадарак пастаўляюць на завод малако гатункам “экстра”. Аднак вынікі гэтыя – не нагода для заспакаення, а арыенціры для новых будучых дасягненняў. Тыя ж, хто забяспечвае ўсе гэтыя паказчыкі сваёй працай, у гэты дзень прымалі заслужаныя віншаванні, ганаровыя граматы і пісьмы падзякі. Павіншаваць працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перепрацоўчай прамысловасці АПК прыйшлі прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, РА ГА “БРСМ” і РГА “Белая Русь”, прафсаюзаў і, зразумела, калегі па галіне. Адзін за адным выходзілі на сцэну кіраўнікі гаспадарак, механізатары і іншыя шматлікія прадстаўнікі сельскагаспадарчай галіны Кобрыншчыны. Яны добра ведаюць: менавіта гэтая сфера, як ніякая іншая, патрабуе не толькі прафесіяналізму, але і сапраўднай любві да шчырай працы і да роднай зямлі. - Трэба прыкладваць усе намаганні, працаваць з душою, на якой бы пасадзе ты ні знаходзіўся, – адзначыў  механізатар-перадавік Мікалай Пакалюк з ААТ “Гарадзец-агра”. – У сельскай гаспадарцы няма і не можа быць дробязяў. Ну а калі будзе праца – будуць і вынікі. Як справядліва зазначыў старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Віктар Казак, любоў да гэтай працы, да сваёй зямлі закладваецца з дзяцінства, і недарэмна ў нашых продкаў самымі ганаровымі шляхамі заўсёды былі абарона сваёй Айчыны і праца на роднай зямлі.
На Кобринщине отметили День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Адшуміць святочны вечар, і ўсе героі гэтага дня зноў вернуцца да сваіх штодзённых клопатаў, закладваючы новы будучы ўраджай і асвойваючы новыя тэмпы – як робяць гэта з году ў год. Але… гэта будзе крышачку пазней. У гэты ж дзень у Палацы культуры панавала свята. Гучалі цёплыя словы і добрыя песні, змянялі адзін аднаго ансамблі і калектывы – і здавалася, што не было такіх слоў, якія маглі б выказаць усю ўдзячнасць Кобрыншчыны і кабрынчан за плённую працу. Завяршаецца чарговы год, але наперадзе новы – а значыць, і новае цяжкае “золата” чарговага ўраджаю, якое абавязкова падорыць нам наша шчодрая кобрынская зямля. Дзмітрый БЯЛОЎ. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с