Кобринскому РЦДТ исполнилось 65 лет
Натхненне і творчасць – неразлучныя сябры і не могуць існаваць адно без аднаго. Але сам па сабе такі тандэм мала чаго варты, калі ён не мае дачынення да чалавека. Толькі ўвасабляючыся ў творчай асобе, гэта пара можа зрабіць нешта ўзвышанае, прыгожае і яскравае. Упэўніцца ў праўдзівасці такога меркавання дае магчымасць Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці, які 20 лістапада будзе святкаваць сваё 65-годдзе.
А пачыналася ўсё ў далёкім 1950-м, калі 5 лістапада ў невялічкім аднапавярховым будынку адчыніліся дзверы раённага Дома піянераў і школьнікаў пад кіраўніцтвам Міхаіла Берліна. У той час у трох класных пакоях працавалі 4 гурткі дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Ішлі гады, і Дом піянераў паступова пашыраў сферу сваёй дзейнасці: павялічвалася колькасць гурткоў, далучаліся новыя творчыя накірункі, нават старшыя піянерскія важатыя школ горада і раёна папаўнялі тут свае веды.

У 1962 годзе ўстанова дадатковай адукацыі размясцілася ў былым клубе афіцэраў на вул. Леніна, 43. Чарговы пераезд адбыўся ў 1994-м, калі на той час ужо Дом творчасці юных стаў прымаць дзяцей па новым адрасе: вул. Панфілаўцаў, 6. Дарэчы, за 65-гадовую гісторыю цяперашні раённы цэнтр дзіцячай творчасці неаднаразова мяняў не толькі прапіску, але і назву. Шмат сіл і часу аддалі роднай навучальнай установе яго кіраўнікі, якія прыйшлі на змену першаму дырэктару. Надзея Дзёміна, Вольга Здановіч, Ларыса Царова, Вялянціна Астравух, Галіна Кабакова, Вольга Шугай – кожная з гэтых жанчын рабіла ўсё магчымае і немагчымае, каб дзецям тут было цікава, а іх творчыя здольнасці пад кіраўніцтвам таленавітых педагогаў развіваліся. За вялікую работу па выхаванні і навучанні школьнікаў, актыўны ўдзел ва Усесаюзным аглядзе пазашкольных устаноў Кобрынскі Дом піянераў быў узнагароджаны дыпломам 1-й ступені Міністэрства асветы БССР, Ганаровымі граматамі Цэнтральнага Савета Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна, Цэнтральнага камітэта Ленінскага камсамола і іншымі. Студыя выяўленчага мастацтва атрымала ганаровае званне “народная”, эстрадны ансамбль “Крыніца”, танцавальныя калектывы “Пралесачкі”, “Калі ласка” і “Мадэрн” – званне “узорны”. Дзякуючы намаганням Валянціны Астравух быў створаны гісторыка-краязнаўчы музей. Добрыя справы піянераў і камсамольцаў не засталіся без увагі на самым вышэйшым узроўні, і дзякуючы вялікай колькасці сабранага імі металалому раён атрымаў аўтобусы “А. Гайдар” і “Аляксандр Сувораў”, а 6 трактароў “МТЗ-80” былі перададзены лепшым камсамольцам Кобрыншчыны. Дзіцячая творчасць у цэнтры пашырае не толькі межы сфер дзейнасці, але і геаграфію выступленняў. Кобрынскіх дзяцей ведаюць у іншых рэгіёнах Беларусі і нават у блізкім і далёкім замежжы.
У пачатку мінулага навучальнага года Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці ўзначаліла Наталля Белая, якая, як і яе папярэдніцы, сваім запалам і аптымізмам падштурхнула калектыў да новых творчых пошукаў. Сённяшні дзень установы – гэта 5 аддзелаў: па рабоце з грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі, турызму і краязнаўства, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва, мастацкай творчасці, тэхнічнай творчасці. У 159 аб’яднаннях па інтарэсах пад кіраўніцтвам 65 педагогаў займаюцца каля 3000 навучэнцаў. Наталля НІЖНІК. На здымках: эстрадны ансамбль «Крыніца»; Марыя Пячонкіна вядзе занятак гуртка «Тэатр лялек»; на занятку гуртка «Кухня Усходу». Фота з архіва РЦДТ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
В Киев на выходные из Беларуси без туров и путёвок
Подробнее Киев — популярное направление у белорусов. Чтобы посетить этот город, не нужны визы и долгие сборы. Как найти жилье и сколько взять наличных с собой? Чем добраться? Выбрать и купить билет можно на


