Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На этот осений призыв было отобрано 175 молодых людей города Кобрина

На этот осений призыв было отобрано 175 молодых людей города Кобрина

Дзень прызыўніка – падзея сумная і ўрачыстая адначасова. Сумная для матуль, якія хвалюцца перад доўгім расставаннем са сваімі сынамі, і ўрачыстая для саміх юнакоў – перад імі адкрываецца новы, незнаёмы этап жыцця, які патрэбна прайсці годна, каб стаць сапраўднымі мужчынамі. Як заўжды, святкаванне і ўручэнне павестак праходзіла ў Палацы культуры. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве на ваенную службу зачытаў ваенны камісар Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Ігар Круглоў. Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь, і свята пачалося. На годную ваенную службу заўсёды натхняюць словы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – у гэты раз да моладзі звярнуўся Сцяпан Цімашук, які адзначыў, што нашы хлопцы служаць у межах краіны, а значыць, амаль дома. Сцяпан Мікалаевіч пажадаў юнакам дасягнуць добрых вышынь у ваеннай кар’еры.
На этот осений призыв было отобрано 175 молодых людей города Кобрина

Маці прызыўніка Святлана Юр’ева пажадала хлопцам спраўляцца з усімі фізічнымі і псіхалагічнымі нагрузкамі, а галоўнае выкарыстоўваць баявую зброю толькі ў вучэбных мэтах. Да юнакоў звярнуўся і настаяцель Свята-Петрапаўлаўскай царквы айцец Аляксандр Канцэвіч. Ён адзначыў, што служба ў арміі – гэта богаўгодная справа. Прамовы і пажаданні гасцей перамяжоўваліся выступленнем выхаванцаў творчых калектываў Палаца культуры. Пасля ў фае ўстановы былі ўручаны павесткі, дзе начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Аляксей Пятроў расказаў, як праходзіў асенні прызыў. - Варта адзначыць, што маладыя людзі маюць больш высокую ступень здароў’я і 60% з іх прыгодныя для службы ў спецназе. Усяго на гэты прызыў былі адабраны 175 маладых людзей, невялікая частка з якіх будзе служыць у рэзерве. Групы камплектаваліся для адпраўкі ў пагранічныя, паветрана-дэсантныя войскі, сілы спецыяльнага прызначэння і іншыя роды войск. Што тычыцца выпадкаў ухілення ад ваеннай службы, то ёсць два такія хлопцы, па якіх рыхтуюцца дакументы ў Кобрынскі суд, па рашэнні якога можа быць ўзбуджана крымінальная справа. Адпраўка прызыўнікоў адбудзецца з 16 па 27 лістапада. Людміла ПАШКОВІЧ. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с