Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Больше десяти лет в Кобрине существует клуб деловых женщин “Бона”

Больше десяти лет в Кобрине существует клуб деловых женщин “Бона”

Больш за дзесяць гадоў у Кобрыне існуе клуб дзелавых жанчын “Бона”. І так сталася, што большасць яго членаў ужо падышла да таго ўзросту, калі працягласць вольнага часу значна павялічылася. Зразумеўшы, што жыццё з выхадам на заслужаны адпачынак не спыняецца, жанчыны вырашылі адкрыць пры клубе ўніверсітэт “залатога ўзросту” (УЗУ). Першае – арганізацыйнае – пасяджэнне адбылося нядаўна ў Палацы культуры. Ідэя УЗУ спела ў галовах актывістак клуба даўно. Вывучаўся вопыт работы з пажылымі людзьмі як у Беларусі, так і за яе межамі: ва Украіне і Польшчы. Некаторыя жанчыны ездзілі на стажыроўку ў Гродна і расказалі шмат цікавага. Вядома, не ўсё адразу можна прымяніць у Кобрыне. Тут іграюць ролю і спецыфіка правінцыяльнага гарадка, і магчымасці пэўных устаноў. Але ж у нас ёсць і нешта сваё, чаго няма ў іншых, таму накірункі секцый выбіралі, перш за ўсё, зыходзячы з інтарэсаў людзей і таго вопыту, якім яны могуць падзяліцца. Кіраўнік клуба Ала Сапяжынская, яна ж галоўны ідэйны натхняльнік універсітэта “залатога” ўзросту, прапанавала адзін раз у месяц праводзіць агульныя лекцыі. А вось план работы секцый будзе распрацоўвацца самастойна кожнай з іх. - Галоўны прынцып нашай работы – самакіраванне, – патлумачыла Ала Сяргееўна. – Я магу толькі забяспечыць памяшканнем і лектарамі. Астатняе залежыць ад кожнай з вас. Да наступнага пасяджэння, у час якога адбудзецца і першая тэматычная лекцыя, жанчыны павінны вызначыцца з тым, у якіх секцыях яны будуць займацца. Таксама ў лістападзе будуць выбраны савет універсітэта і яго кіраўнік і пачнуцца заняткі. Каб зрабіць пэўны выбар, трэба ведаць усе прапановы. Таму першае пасяджэнне УЗУ ператварылася ў прэзентацыю праграм навучання. Дырэктар РФАУ “Атлант” Валянціна Бараноўская зацікавіла прысутных спартыўнымі секцыямі і вывучэннем сваіх радаводаў “Жывая гісторыя”. Апошнюю тэму агучыла і член клуба Ірына Сіманава, у якой таксама немалы вопыт у гэтым накірунку. Да таго ж яна разам з Людмілай Суботай прапанавала краязнаўчы праект “Кобрынскі ключ”. “Калі не рухацца, можна заржавець”, – адзначыла Ірына Эдуардаўна. І з ёй цяжка не пагадзіцца. Каб сапраўды не заржавець і падтрымліваць бадзёрасць не толькі душы, але і цела, Аляксандра Сяргута і Жана Разліванава падзяліліся асабістым вопытам скандынаўскай хадзьбы. Прапанова знайшла здаровы водгук у іншых. Акрамя таго, былі выказаны ідэі танцаў, камп’ютарных курсаў, школы этыкету для дарослых. “Мы павінны змяніць якасць жыцця праз інтэлектуальную, эмацыянальную і фізічную актыўнасць”, – гэтая думка чырвонай стужкай сачылася праз усе прэзентацыі і выступленні. А значыць, універсітэт “залатога” ўзросту сапраўды запатрабаваны. Вось толькі навучальны год у ім будзе скарочаны – з кастрычніка да красавіка. Наталля НІЖНІК. НА ЗДЫМКУ: першы практычны занятак. Фота аўтара.
Больше десяти лет в Кобрине существует клуб деловых женщин “Бона”

Больше десяти лет в Кобрине существует клуб деловых женщин “Бона”

Больше десяти лет в Кобрине существует клуб деловых женщин “Бона”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с