Кобринские таланты создают сказку из песка
Наша першая сустрэча з кабрынчанінам Яўгеніем Грыгаруком адбылася ў межах марафона маладзёжнай творчасці “Лета-2015”. На пляцоўцы “Візуальнае мастацтва” хлопец разам з Аляксандрай Паповай прадставілі гледачам мастацтва пескаграфіі. Творчы нумар у іх выкананні ўразіў сваёй упэўненасцю і дасканаласцю, што і паслужыла матывам для больш блізкага знаёмства з маладымі мастакамі. Пескаграфія ўвайшла ў жыццё Яўгенія ў 2012 годзе, калі ён у складзе “дэлегацыі” Кобрынскага дзяржаўнага мастацкага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа паўдзельнічаў у міжнародным творчым фестывалі “Хваля ідэй” у Балгарыі. У межах мерапрыемства адбыліся разнастайныя майстар-класы, адным з якіх і было пясчанае шоу. “Мяне вельмі ўразіла, як праз звычайны кар’ерны пясок ажываюць на вачах шматлікія вобразы”, – акунуўся ва ўспаміны Яўгеній. Тады ж ён і прапанаваў свайму педагогу – Ірыне Гулюце – арганізаваць у іх каледжы гурток па пескаграфіі. З часам ідэя была рэалізавана – на базе мастацкага каледжа распачаў сваю работу клуб пескаграфіі “Палітра”. Ужо праз год імя ідэйнага натхняльніка і ўдзельніка клуба Яўгенія Грыгарука загучала на ўзроўні рэспублікі: паводле вынікаў конкурсу “Арт-вакацыі-2013” яно было занесена ў банк адоранай моладзі Рэспублікі Беларусь. Творчыя здольнасці да выяўленчага мастацтва ў хлопца праявіліся выпадкова. Спецыяльнасць – станочнік дрэваапрацоўчай вытворчасці, якой у свой час вырашыў авалодаць Яўгеній у Кобрынскім мастацкім каледжы, асвойвалася там у паралелі з прафесіяй мастака-афарміцеля. Зараз юнак пераступіў на новую ступень адукацыйнай лесвіцы і вучыцца ў Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы на тэхніка-тэхнолага мэблевай вытворчасці. З Аляксандрай Паповай яго звяла калектыўная творчая работа, якую яны як выхаванцы каледжа прадстаўлялі на адным з унутраных мерапрыемстваў. Маладыя людзі адразу спрацавалі на “выдатна” і цяпер выступаюць пераважна ў тандэме. “Працаваць удваіх – і зручней, і хутчэй”, – з усмешкай заўважыў Яўгеній. У Аляксандры – добрая падрыхтоўка, у свой час яна займалася маляваннем у кіраўніка “Народнай студыі выяўленчага мастацтва” Кобрынскага РЦДТ Анатоля Зуброва, на курсах па маляванні ў Кобрынскім дзяржаўным мастацкім прафесіянальна-тэхнічным каледжы. Цяпер дзяўчына асвойвае прафесію “мастак-афарміцель, аператар камп’ютарнай графікі” ў рэарганізаванай установе. У юных творцаў ужо ёсць шэраг узнагарод на раённым, абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. У ліку апошніх – перамога ў фестывалі маладзёжнай творчасці “Лета-2015”, дзе я і пазнаёмілася з таленавітымі мастакамі. Рабяты з задавальненнем адклікнуліся на прапанову правесці для мяне дадатковы майстар-клас. Гледзячы, як удала з жоўтага пясочку стваралася казка, міжволі падумала, дай божа, каб так жа спрытна і прыгожа яны тварылі і ўласнае жыццё. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
Алкоголь и сигареты могут стать доступны через интернет как обычные продукты
Подробнее Запрет на продажу через интернет алкогольных и слабоалкогольных напитков, а также табачной продукции могут снять. Купить можно будет только


