Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Остромичской детской школе искусств обучается около 130 детей

В Остромичской детской школе искусств обучается около 130 детей

30 гадоў таму ў дзяцей Астроміч і навакольных вёсак з’явілася магчымасць атрымліваць не толькі агульную сярэднюю адукацыю, але і музычную. У 1985 годзе ў Астромічах расчыніла свае дзверы калгасная музычная школа. Чароўныя гукі музыкі здольныя перанесці ў свет пачуццёвых асалод, прымусіць задумацца, усміхнуцца альбо пусціць слязу. А калі чалавек становіцца непасрэдным удзельнікам з’яўлення гэтых гукаў, то душа раскрываецца па-новаму і быццам падымаецца ўверх – і тады ўжо не ён іграе, а быццам нехта з неба кіруе яго пальцамі. За трыццаць гадоў існавання школы яе настаўнікі далі магчымасць сотням дзяцей дакрануцца да дзіўнага свету музыкі. Баян, акардэон, фартэпіяна – гэтыя музычныя інструменты хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем запісвалі сабе ў сябры і больш не жадалі з імі развітвацца. Добрае пачынанне мела працяг. З часам школа перайшла з ведамства сельскагаспадарчага прадпрыемства ў падначаленне аддзела культуры Кобрынскага райвыканкама. Павелічэнне колькасці навучэнцаў з іншых вёсак дыктавала свае ўмовы – у выніку з’явіліся філіялы ў вёсках Лука, Стрыгава і Запруды. Пачатак новага тысячагоддзя для музычнай установы стаў паваротным: у 2000 годзе адкрылася аддзяленне харэаграфіі і школа атрымала назву Астроміцкай дзіцячай школы мастацтваў. Цяпер тут навучаюцца каля 130 дзяцей.
В Остромичской детской школе искусств обучается около 130 детей

- Акрамя заняткаў па пэўным профілі, многія навучэнцы асвойваюць, няхай не паглыблена, і дадатковы інструмент, зразумела, у тым выпадку, калі паспяваюць і маюць згоду бацькоў. Акрамя таго, нашы настаўнікі займаюцца з дзецьмі яшчэ і вакалам, – пазнаёміла з некаторымі тонкасцямі работы дырэктар Астроміцкай ДШМ Валянціна Пушко. У школе існуе нямала творчых калектываў. Гэта вакальныя гурт і квартэт настаўнікаў, інструментальны ансамбль настаўнікаў, дзіцячыя дуэты і трыа, танцавальныя калектывы па класах. Апошнім часам набываюць папулярнасць сумесныя дуэты выкладчыкаў і навучэнцаў. Педагогі прыдумваюць новыя формы работы з маленькімі музыкантамі і танцорамі, якія сталі частымі гасцямі сцэны Астроміцкага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу. Іх канцэрты збіраюць поўную залу і вельмі падабаюцца мясцовым жыхарам. У павышэнні якасці навучальнага і творчага працэсу не апошнюю ролю адыгрывае абнаўленне матэрыяльнай базы, у тым ліку набыццё новых музычных інструментаў. Напрыклад, у мінулым навучальным годзе купілі новае электроннае фартэпіяна. Немалая ўвага надаецца рабоце з бацькамі, якія, у сваю чаргу, сталі добрымі памочнікамі школе. Наталля НІЖНІК. НА ЗДЫМКАХ: Вольга Свіржэўская і яе настаўніца Людміла Нічыпарук; у класе харэаграфіі. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с