П’янству – бой! Цэнтр горада без віннага перагару
На жаль, праблема п’янства і яго сумных наступстваў застаецца для Кобрыншчыны даволі вострай і балючай. Так, згодна з вынікамі сямі месяцаў бягучага года 69 злачынстваў з 494-х на тэрыторыі горада і раёна здзейснены ў стане алкагольнага ап’янення. За гэты час у РАУС паступіла 1045 заяў аб сямейных канфліктах, і, як правіла, усе сваркі былі на глебе алкаголю. З пачатку года было выяўлена больш як 2 тысячы фактаў з’яўлення грамадзян у грамадскіх месцах у п’яным выглядзе, у тым ліку 48 – сярод непаўналетніх. Практычна не было дня, как пуставаў гарадскі медвыцвярэзнік: сюды было змешчана больш як 1200 чалавек, з якіх 50 – жанчыны. Ад п’янства пакутуюць як дарослыя, так і іх дзеці.

А між тым, толькі за 4 месяцы на тэрыторыі Кобрынскага раёна продаж розных відаў алкагольнай прадукцыі павялічыўся ад 8,7% да 75,1% – у залежнасці ад гатункаў і мацунку спіртных напояў. Усяго ж за гэты перыяд насельніцтвам Кобрыншчыны ў рознічным гандлі было набыта 1608 тон 166 літраў спіртных напояў (у 2010 – 1469 тон 829 літраў) – прыблізна на 139 тон больш, чым летась. Пры грубым падліку бачна: штомесячна кожны жыхар раёна, уключаючы малых і старых, выпівае 4,5 літра спіртнога. І гэта яшчэ не дакладная лічба, бо, акрамя рознічнага гандлю, існуюць іншыя віды легальнага звароту алкагольнай прадукцыі, а таксама нелегальнага.
Часта пры праверцы фактаў гібелі людзей ад алкаголю высвятляецца, што напярэдадні смерці яны ўжывалі танныя пладова-ягадныя віны. Між тым, у рознічнай сетцы Кобрынскага раёна штомесячна прадаецца 92 тоны гэтай прадукцыі.
Супрацоўнікамі праваахоўных органаў праводзіцца шэраг комплексных мерапрыемстваў з мэтай выкаранення прычын і ўмоў, якія вядуць да гібелі грамадзян ад атручвання алкаголем. Нядаўна Кобрынскі РАУС унёс на разгляд раённых улад прапанову зрабіць тэрыторыю “без чарніл” у цэнтры горада. А менавіта – забараніць продаж танных пладова-ягадных він у магазінах ААТ “ГП “Надзея” №10 (Пушкіна, 14), “Візіт” (Пушкіна, 1) і ў магазіне №5 ААТ “Кобрын-Сэрвіс”, што дазволіла б ачысціць цэнтр горада ад грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і пастаянна збіраюцца ля магазінаў.
На жаль, ідэя РАУС пакуль не знайшла падтрымкі ў райвыканкаме, дзе адмову абгрунтавалі чыста эканамічнымі прычынамі. Хоць сёння такія зоны ўжо створаны і паспяхова дзейнічаюць у многіх гарадах вобласці. А, напрыклад, у Драгічыне і ўвогуле ўведзена забарона прадаваць таннае “чарніла” ва ўсім горадзе.
Дык няўжо ў Кобрыне выпівохі будуць адчуваць сябе па-ранейшаму вольна і бесклапотна, а градус правапарушэнняў на глебе алкаголю будзе заставацца высокім?..
Рыгор КАРАСЮК,
намеснік начальніка Кобрынскага РАУС.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
Предприниматель Пархоменко: "Беларусь - это Великая Литва"
Подробнее «Наше имя - слова два: мы - Великая Литва» - в футболке с такой цитатой из Юрки Витьбича, с кольцами-печатями и браслетами на сильных руках, пришел он на интервью.


