На Кобринщине выбрали лучшего предпринимателя
У мінулы панядзелак былі абвешчаны самыя паспяховыя прадстаўнікі бізнес-эліты Кобрыншчыны. Сёлетняя ўрачыстая цырымонія віншавання пераможцаў раённага конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2014 года” праводзілася ў новым сучасным камфартабельным атэлі “Бона”, які быў уведзены ў эксплуатацыю летась. Гэты аб’ект пабудаваны ля ажыўленай трасы “Е-30” і паспеў стаць чарговай важнай “цаглінкай” у падмурку развіцця прыдарожнага сэрвісу і турыстычнага бізнесу Кобрыншчыны.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, яго намеснік Ірына Балановіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Як адзначыў у сваім прывітальным слове кіраўнік раёна, прадпрымальніцкае асяроддзе з’яўляецца ўплывовым, дынамічна развіваецца, дэманструе годныя вытворчыя вынікі. Так, за 2014 год на Кобрыншчыне была створана 51 новая камерцыйная арганізацыя. Грашовыя адлічэнні ў кансалідаваны мясцовы бюджэт ад суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва склалі 48,5 працэнта ў агульнай суме даходаў, што, несумненна, з’яўляецца значным укладам ва ўмацаванне фінансавай стабільнасці нашага раёна. Аляксандр Іванавіч канстатаваў і яшчэ адзін немалаважны факт – пашырэнне ўзаемасупрацоўніцтва паміж бізнесам і ўладай, якое дае свой плён. Хвалююча і ўрачыста праходзіла цырымонія віншавання лепшых прадпрымальнікаў. З рук старшыні райвыканкама яны атрымлівалі дыпломы пераможцаў, лаўрэатаў і кветкі. Дарэчы, акрамя прыемных трафеяў, трыумфатары конкурсу ўпершыню ў Беларусі атрымалі шэраг падатковых ільгот і прэферынцый. Пераможцамі конкурсу сталі: у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці прамысловых тавараў” – ТАА “Прамысловыя сістэмы дымаходаў”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы рознічнага гандлю” – ААТ “ГП “Надзея”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы грамадскага харчавання” – ПВУП “Дабрыня Дар”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы бытавога абслугоўвання” – ПВГУП “ФотаВідэаМайстэрня “Гопша”, у намінацыі “Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка” – сялянская (фермерская) гаспадарка “Вілія-агра”, якой кіруе Васіль Новік, лепшым прадпрымальнікам-мецэнатам стала ПВУП “Экстрада”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік-экспарцёр” – ЗТАА “Белкейзінг”, лепшым прадпрымальнікам у сферы будаўнічай дзейнасці стала ПБУП “Рамсантэхбуд”, лепшы прадпрымальнік-арганізацыя, якая прыцягнула замежныя інвестыцыі, – СТАА “Велпак”, асноўнай дзейнасцю якой з’яўляецца здача ў арэнду ўласнай нерухомай маёмасці. Лаўрэатамі конкурсу абвешчаны: у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці прамысловых тавараў” – ТАА “Шматпрофільная вытворча-гандлёвая фірма “Беларусь”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы грамадскага харчавання” – ТАА “Эдэльвейс-тур”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы медыцынскай і фармацэўтычнай дзейнасці” – ПМУП “ПрофіСмайл”, якое займаецца аказаннем стаматалагічных паслуг, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму і гасцінічнага абслугоўвання“ – ПТУП “Цэнтр-Тур”, у намінацыі “Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка” – фермерская гаспадарка “Спаравец” на чале з Сяргеем Спараўцом. Раман МЕЛЬНІК. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Мамы-воспитательницы Кобринской детской деревни растят 106 мальчишек и девчонок
Подробнее На журнальном столике в гостиной лежат большие семейные альбомы – такие есть почти в каждом доме, с фотографиями детей от колыбели до института, многочисленных друзей и родственников,
Интересная Беларусь
Airbus показал новую модель самолета. Это практически "Звездные войны"
Подробнее Предлагаемую модель уже назвали "зеленой", так как она сконструирована таким образом, чтобы значительно снизить расход топлива и сократить выбросы углерода...


