Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринщину посетила делегация из Польши

Кобринщину посетила делегация из Польши

Яскравы танец, мілагучная песня, шчырая ўсмешка і пазітыўны настрой са сцэны… Культурныя здабыткі, незалежна ад іх нацыянальнай прыналежнасці, межаў, палітычных акалічнасцяў, заўсёды былі добра зразумелымі і даступнымі гледачам. У гэтым мелі магчымасць пераканацца ўдзельнікі міжнароднага форуму, які адбыўся на мінулым тыдні на Кобрыншчыне. Упершыню наш горад наведала дэлегацыя Люблінскага ваяводства (Польшча) на чале з дырэктарам Люблінскага цэнтра культуры, доктарам сацыялагічных навук, дэканам факультэта Хэлмскага ўніверсітэта Артурам Сэмпахам.
Кобринщину посетила делегация из Польши



Як адзначыла ў інтэрв’ю журналістам галоўны натхняльнік такой сустрэчы, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Надзея Жук, мэта такога мерапрыемства – умацаваць добрасуседскія адносіны, а таксама пашырыць рэгіянальнае культурнае супрацоўніцтва. Дзелавое ўзаемадзеянне з палякамі пачалося ў 2012 годзе ў межах Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”. Падпісаны адпаведныя дагаворы. Дарэчы, шэраг сумесных праектаў паспяхова завершаны, напрыклад, з музеем малой Айчыны ў мястэчку Студзіводы побач з горадам Бельск-Падляскі (Польшча). - Гэтай восенню пры падтрымцы Еўрапейскага саюза стартуе адпаведны праект, які, спадзяемся, дапаможа рэалізаваць нашы планы. У складзе дэлегацыі больш за 20 кіраўнікоў рэгіянальных Дамоў культуры Люблінскага ваяводства, якія заўсёды гатовыя з задавальненнем абмяняцца прафесіянальным вопытам і ведамі з беларускімі калегамі. Наступную такую сустрэчу жадаем правесці ўжо ў Польшчы, каб нашыя сувязі дынамічна развіваліся, – заявіў у інтэрв’ю журналістам Артур Сэмпах. Пасля азнаямленчай экскурсіі па Кобрыне ў гарадскім Палацы культуры пачаўся трэнінг “Вопыт і новыя перспектывы польска-беларускага трансгранічнага культурнага супрацоўніцтва” з удзелам кобрынскіх кіраўнікоў устаноў культуры. Адкрыў мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, які падрабязна ахарактарызаваў сацыяльна-эканамічны і культурны патэнцыял нашага раёна, адзначыў, што Кобрыншчыну штогод наведваюць больш за 3000 гасцей з краін Еўрасаюза. Валянцін Васільевіч нагадаў, што надзейная дзелавая сувязь існуе таксама і з прадстаўнікамі Асацыяцыі народных універсітэтаў Германіі (“Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.), фондам ААН у сферы народанасельніцтва па праблемах гендэрнай роўнасці. Такім чынам, кабрынчанамі напрацаваны пэўны міжнародны камунікацыйны вопыт, які дазволіць у перспектыве наладзіць сістэмнасць у сумеснай рабоце з польскім бокам. На трэнінгу выступілі дырэктар метадычнага цэнтра Вольга П’янцава па пытанні вопыту рэалізацыі культурных праектаў у Беларусі, намеснік дырэктара Дэпартамента рэгіянальнай палітыкі Люблінскага ваяводства Караліна Матрас па тэме “Інструменты фінансавання культурных праектаў польска-беларускага супрацоўніцтва”, а таксама малады спецыяліст Хідрынскага Дома культуры Сняжана Маркоўская, якая прапанавала прысутным прэзентацыю, прысвечаную вольнаму часу моладзі і Першаму адкрытаму рэгіянальнаму марафону маладзёжнай творчасці “Лета-2015”, які плануецца правесці сёлета ў Кобрыне. Удзельнікі сустрэчы наведалі выставу народнай творчасці майстроў Кобрынскага раёна і Люблінскага ваяводства, а таксама паглядзелі канцэрт самадзейных артыстаў з Польшчы і Кобрыншчыны.
Кобринщину посетила делегация из Польши

Пасля заканчэння выступленняў Артур Сэмпах высока ацаніў намаганні нашых творчых работнікаў. - Беларуская культура – цікавая і дынамічная, шчырая і багатая. Яна вельмі блізкая для палякаў. Мая мара – каб і у будучыні нашы сустрэчы праходзілі ў такой жа сардэчнай і добразычлівай атмасферы. Каб творчасць і сяброўства ніколі не ведалі межаў. Раман МЕЛЬНІК. Фота аўтара
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с