Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За новымі ведамі – у новыя класы

Менавіта такі падарунак падрыхтавалі для сваіх вучняў у новым навучальным годзе педагогі Астроміцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. За лета тут быў зроблены поўны капітальны рамонт у пяці класах. На момант нашага візіту тут ішоў канчатковы этап падрыхтоўкі да прыёмкі школы – асноўная частка работы ўжо скончана. Засталіся толькі апошнія штрыхі – і можна сустракаць вучняў.

 

За новымі ведамі – у новыя класы

 

- З задавальненнем хацелася б адзначыць, што ўсе работы мы выконвалі сваімі сіламі, – расказвае дырэктар школы Сяргей Лаўрысюк. – Так ужо склалася, што калектыў падабраўся таленавіты і працавіты – калі трэба, то і тынкоўшчыкі знойдуцца, і электрыкі, і сталяры. Спачатку думалі рамантаваць толькі чатыры кабінеты, але калі ўбачылі, што работа ідзе са значным апярэджаннем, то вырашылі зрабіць і пяты. Дапамогу школе ў правядзенні рамонту аказалі СП “Калор”, ААТ “Івацэвічдрэў”, ПМК-52 і нафтапровад “Дружба”.

І сапраўды, новыя класы ўражваюць. Сучасная тынкоўка-“караед”, новыя сценныя шафы з ламінату, аркі на ўваходах, выдатна падабраныя каляровыя гамы робяць кожны клас не падобным на іншыя, радуюць вока ўтульнасцю і чысцінёй. Зараз – толькі вучыцца.

Дарэчы, і ў гэтым плане Астроміцкай школе ёсць чым пахваліцца. Вучні школы ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах самага рознага ўзроўню, паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, пастаянна і паспяхова прымаюць удзел у прадметных алімпіядах – так, у гэтым годзе дыплом 3-й ступені на абласной алімпіядзе па фізіцы атрымаў Валянцін Леўшыц, каманда школы выйшла ў фінал рэспубліканскай спартакіяды “Каласок” і на выступленні ў Стайках заняла 5-е месца.

Зараз, у час летніх канікулаў, вучні разам са сваімі настаўнікамі рыхтуюць сваю школу да новага навучальнага года. Вось яны – старанна упарадкоўваюць кветнікі, працуюць на прышкольным участку, завіхаюцца каля фантана. Дарэчы, фантан на школьным двары таксама незвычайны – згодна з ідэяй дырэктара (па спецыяльнасці, між іншым, настаўніка фізікі) яго механізм абсталяваны датчыкам руху, які ўключае напор вады, толькі калі побач нехта праходзіць. Ну а калі ў школе такім разумным зрабілі нават фантан, то можна быць упэўненым – з узроўнем падрыхтоўкі вучняў тут таксама ўсё будзе ў поўным парадку.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с