Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заседание клуба доярок-шеститысячниц состоялось в агрогородке Городец Кобринского района

Заседание клуба доярок-шеститысячниц состоялось в агрогородке Городец Кобринского района

Так ужо склалася, што пасяджэнне клуба даярак-шасцітысячніц традыцыйна праводзіцца напярэдадні цудоўнага вясенняга свята – Дня жанчын. Не стаў выключэннем і бягучы год – на гэты раз урачыстае мерапрыемства прымалі аграгарадок Гарадзец і буйнейшае сельскагаспадарчае прадпрыемства раёна ААТ “Гарадзец-агра”. У пасяджэнні клуба прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшыня гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Міхаіл Трубчык, кіраўнікі і прадстаўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна – і, зразумела, галоўныя гераіні свята, перадавыя аператары машыннага даення.
- Сёння тут сабраліся людзі, якія вызначылі ў сваім жыцці правільную падставу: шчырая і самаадданая праца на сваёй зямлі, якая забяспечвае дабрабыт нашым сем’ям і нашаму рэгіёну, – адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – Пераацаніць працу гэтых жанчын проста немагчыма. Што ж датычыцца малочнай вытворчасці ўвогуле, то нельга не заўважыць, што сёння ёй надаецца асаблівая ўвага. І гэта не дзіўна, таму што малако – гэта той прадукт, які пастаянна, незалежна ад сезоннасці, дае прыбытак гаспадарцы і рэгіёну – а значыць, і заработную плату людзям. Як справядліва адзначыў старшыня райвыканкама, сапраўднай эфектыўнай работы аграпрамысловага комплексу можна дасягнуць толькі ў цеснай кааперацыі вытворчай і перапрацоўчай прамысловасці. І ў гэты раз актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняў Кобрынскі масларобна-сыраробны завод, які прадставіў дэгустацыю сваёй карыснай і смачнай прадукцыі і выдатным чынам падрыхтаваў гасцей да свята. А свята ўдалося на славу. Віншаванні, песні, танцы і проста выдатная кухня, якую прапанавалі гаспадары, адразу настроілі ўсіх на добразычлівы лад. Парадаваў і той факт, што акрамя “ветэранаў-шасцітысячніц” – тых, хто даўно дасягнуў рубяжу не толькі ў 6, але ў 7, 8 і нават 9 тысяч кілаграмаў малака, на пасяджэнні прысутнічалі і проста лепшыя прадстаўнікі ад гаспадарак у гэтай нялёгкай, але ганаровай прафесіі. І няхай не ва ўсіх паказчыкі пакуль што даходзяць да 6 тысяч, можна быць упэўненым: выдатныя прыклады перад вачамі і жаданне ўдасканальваць свае прафесіянальныя навыкі, без сумненняў, абавязкова прынясуць свае вынікі. Ну і якое ж свята без падарункаў і кветак? Іх гераіням і героям гэтага дня ва ўрачыстай атмасферы ўручылі старшыня гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Міхаіл Трубчык і старшыня ААТ “Гарадзец-агра” Іван Цецярук. Дарэчы, як і ў мінулыя гады, бясспрэчным лідарам зноў выступіў СВК “Узыходзячая зара” – прадпрыемства, якое прадставіла на пасяджэнне клуба самую вялікую дэлегацыю “шасцітысячніц” і ўсіх трох пераможцаў па надоях, якімі ў гэты раз сталі Святлана Батурка, Галіна Дунда і Надзея Лаўранюк. - Увогуле ў свой час клуб пачынаўся з “чатырохтысячніц”, – расказвае старшыня СВК “Узыходзячая зара” Таццяна Дземідзюк. – І, відавочна, радуе, што сёння гэтыя лічбы значна выраслі, што ёсць людзі, на якіх раўняецца моладзь, што кожны год у гэтым клубе з’яўляюцца новыя імёны. Што ж датычыцца нашых пераможцаў, то ім у першую чаргу хочацца сказаць вялікі “дзякуй” – за добрасумленнасць і шчырую працу. Дзмітрый БЯЛОЎ. Фота аўтара.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с