Выставку декоративно-прикладного творчества в Кобринском политехническом колледже посетила корреспондент газеты «Кобрынскі веснік»

Чалавечая фантазія не мае межаў, як не маюць межаў чалавечыя магчымасці. Выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якую падрыхтавалі ў Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы, – яркае таму пацвярджэнне.
Як расказаў загадчык аддзела мастацкіх рамёстваў і дрэваапрацоўкі Дзмітрый Леановіч, гэтая выстава створана для ўдзелу ў рэспубліканскім аглядзе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Работа над яе падрыхтоўкай вялася на працягу двух месяцаў. - Восенню мінулага года зацвярджалі эскізы. Навучэнцы выказвалі свае прапановы, штосьці ініцыявалі мы. Стараліся падтрымаць ідэі дзяцей, нешта дапрацоўвалі, карэкціравалі. Улічвалі, што намнога цікавей рабіць тое, што сам прыдумаў.

Такі падыход паспрыяў стварэнню сапраўды цікавых работ. Лялькі з тканіны, вырабы з саломкі, разнастайныя ікебаны, пано, вырабы ў тэхніцы дэкупажу і пейп-арту, разнастайныя роспісы па шкле, разьба па дрэве і іншыя творы рукадзелля радавалі вока. Шырока прадстаўлены кампазіцыі для афармлення ландшафту: кветачніцы ў выглядзе грузавіка, драбінаў з запрэжанай свінкай, млын, арэлі.

Як заўважыў Дзмітрый Рыгоравіч, на выставе прысутнічаюць работы практычна па ўсіх накірунках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія асвойваюцца выхаванцамі каледжа. Для развіцця творчага патэнцыялу навучэнцаў тут дзейнічаюць гурткі, адзін з якіх – абласнога ўзроўню. “У кожнага навучэнца ёсць свае схільнасці, аднаму падабаецца працаваць з паперай, другому – са шклом, трэці добра спраўляецца з карпатлівай работай, мы гэта ўлічваем”, – расказвае Дзмітрый Леановіч. Адзначыў ён і тое, што да іх ва ўстанову іншым разам трапляюць сапраўдныя “самародкі”. Першы год тут навучаецца Аляксандр Сабінскі. Ён не толькі паспяхова асвойвае праграмныя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці, але і самастойна вывучае новыя. Напрыклад, з дапамогай інтэрнэту хлопец навучыўся працаваць у тэхніцы арыгамі-кусудама. Творчы калектыў педагогаў політэхнічнага каледжа на чале з дырэктарам Васілём Дземідовічам да такіх дзяцей адносіцца з асаблівай увагай. Гэтымі ўмельцамі ствараюцца работы, вартыя рэспубліканскага ўзроўню. Сёлета на конкурс Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж прадставіць 72 работы.

З цягам часу часу экспанаты трапяць у выставачную залу політэхнічнага каледжа, што размяшчаецца на плошчы Леніна. А пакуль іх чакае доўгае і цікавае падарожжа: экспазіцыі ў Пінску і сталіцы. Дарэчы, ужо зараз у майстэрнях політэхнічнага каледжа па вуліцы Дружбы можна наведаць выставу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія вярнуліся з мінулагодняга агляду. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
Хочу научиться играть на гитаре: минимальный ценник необходимого оборудования
Подробнее Начинаете учиться на гитаре? Выбор инструмента и необходимого оборудования к нему. Акустическая гитара, бас- и электрогитара, гиталеле и укулеле. Аксессуары для комфортного обучения на инструменте.


