Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобринщине подвели итоги работы культурной сферы

На Кобринщине подвели итоги работы культурной сферы


Нядаўна ў кінатэатры “Радуга” адбыўся пашыраны савет аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Надзея Жук, а таксама кіраўнікі і супрацоўнікі структурных падраздзяленняў аддзела.
Асноўным пытаннем парадку дня стала падвядзенне вынікаў работы за 2014 год. Надзея Жук расказала пра асаблівасці работы аддзела ў новым статусе: ужо больш за паўтара года аддзел аб’ядноўвае ў сабе тры розныя сферы – ідэалагічную, культурную і маладзёжную. “Галоўнае для нас сёння – данесці да кожнага сацыяльна арыентаваную палітыку нашай дзяржавы, у якой пачэснае месца займае сфера культуры”, – падкрэсліла Надзея Віктараўна. У справаздачны перыяд у горадзе і раёне культурную дзейнасць ажыццяўлялі 84 установы, іх колькасць зменшылася ў параўнанні з папярэднім паказчыкам на 8,5%. Начальнік аддзела расказала, як вядзецца работа ў населеных пунктах, дзе ўстановы культуры закрыты ці рэарганізаваны. Былі агучаны і накірункі руху грашовых сродкаў, вызваленых у выніку аптымізацыі.
Асобнай увагі заслугоўвае мадэрнізацыя культурнай сферы. Адным са значных дасягненняў з’яўляецца ўстаноўка новага лічбавага абсталявання ў кінатэатры “Радуга”. Былі адзначаны і выдатныя вынікі ўдзелу творчых калектываў Кобрыншчыны ў разнастайных конкурсах.
Сёлета запланавана рэалізаваць два новыя праекты – квэст-гульню “Родны горад”, прысвечаны гісторыі Кобрына, і адкрыты рэгіянальны марафон маладзёжнай творчасці “Лета-2015” з удзелам творчых маладзёжных дэлегацый гарадоў-пабрацімаў.
Выступленне начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Надзеі Жук закончылася словамі ўдзячнасці ў адрас калег і ўзнагароджаннем лепшых работнікаў.
Больш падрабязна на дзейнасці асноўных устаноў культуры спыніліся іх кіраўнікі – дырэктар Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава Алена Бабенка, дырэктар ККРУП «Парк імя А.В. Суворова» Ірына Карабчук, дырэктар Кобрынскай дзіцячай школы мастацтваў Сяргей Рэбкавец, а таксама загадчыкі сельскіх устаноў культуры.
Вынікі работы савета падвёў намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык. Ён падкрэсліў, што ва ўмовах аптымізацыі ўстаноў культуры галоўным параметрам для захавання дзейнасці той ці іншай установы з’яўляецца яе рэальная запатрабаванасць у насельніцтва.
Людміла ДУБІНА.
Фота Рамана МЕЛЬНІКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с