Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Для кобринчанина Сергея Петрова пограничная служба стала судьбой

Для кобринчанина Сергея Петрова пограничная служба стала судьбой


З Сяргеем Пятровым, маладым афіцэрам пагранічных войскаў, мы сустрэліся ў адзін з яго прыездаў у родны Кобрын. Адкрыты, падцягнуты, ён аказаўся прыемным субяседнікам. Пасля школы Сяргей, а гады вучобы праходзілі, як ён сам гаворыць, “у лепшай сярэдняй школе № 8 Кобрына”, вырашыў звязаць лёс з пагранічнай службай. Рухала юнаком ужо асэнсаванае жаданне дапамагаць людзям, аберагаць іх спакой і бяспеку. Так у 2007 годзе ён стаў курсантам ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь».
- Буду шчырым, – з прыемнай усмешкай заўважае Сяргей, – першы год вучобы быў даволі напружаным. Быў неабходны час на адаптацыю, на ўваход у новы рытм жыцця.

На шчасце, з рознымі цяжкасцямі Сяргей справіўся даволі хутка. А яго актыўная грамадская пазіцыя, удзел у розных студэнцкіх працэсах і разнастайным жыцці ўстановы была заўважаны і годна ацэнены кіраўніцтвам. І нашаму земляку пасля заканчэння інстытута паступіла прапанова застацца ў ім у якасці курсавога афіцэра.
Сяргей прапанову прыняў, аднак не адразу. Паколькі гарэў жаданнем акунуцца ў сапраўдную службу на дзяржаўнай мяжы. “Іначай навошта мне тая шырокая, якасная база ведаў, якую атрымаў у інстытуце? Хацеў праверыць і сябе, і назапашаны адукацыйны багаж у рэальнай абстаноўцы”, – тлумачыць жаданне Сяргей.
І ў 2012 годзе малады афіцэр Сяргей Пятроў накіроўваецца ў Брэсцкую пагранічную групу, на 1-ю пагранічную заставу ў Белавежскай пушчы. Потым будзе яшчэ адзін пункт нясення службы – 6-я застава, каля г. Высокае.
- І там, і там неабходныя былі сабранасць, пільнасць, канцэнтрацыя на даручаных абавязках. Здараліся і парушэнні розныя, хоць вельмі сур’ёзных на мой лёс не выпала. Напрыклад, неяк затрымалі грамадзяніна Польшчы, які хацеў трапіць на беларускую тэрыторыю, паколькі, як ён патлумачыў, у нашай краіне бясплатная ахова здароўя… У час рэальнай службы сапраўды пераканаўся: такі інстытут, як наш, дае дасканалую адукацыю, кожны выпускнік мае падрыхтоўку найвышэйшага ўзроўню.
Сёння Сяргей сам уваходзіць у педагагічны і камандны састаў інстытута пагранічнай службы. Некалькі месяцаў таму ён адгукнуўся на чарговае запрашэнне кіраўніцтва ўстановы і быў прызначаны курсавым афіцэрам другога курса.
- Заўсёды памятаю аб тым, што навучыць ваеннай справе, паставіць пэўную задачу, прывучыць да парадку, пільнасці і дысцыпліны – сёння для службы ў пагранічных войсках важна як ніколі. На жаль, падзеі ў суседняй Украіне яшчэ раз падцвярджаюць гэта, – падагульняе вынік размовы Сяргей Пятроў. – Але для нас, афіцэраў Рэспублікі Беларусь, не меней важна навучыць курсантаў чалавечнасці, дабрыні, разуменню, што на іх ускладаецца далёка не механічная задача.
НА ЗДЫМКУ: курсавы афіцэр інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятроў у родным Кобрыне.
Падрыхтаваў Ігар СІДАРУК.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с