Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобрин опять принимает олимпиаду

Кобрин опять принимает олимпиаду


Больш за 60 юнакоў і дзяўчат сабраў 12 студзеня ў актавай зале ДУА “Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж” трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце “Працоўнае навучанне”. Урачысты гімн сустрэў таленавітых гасцей горада. Цёплыя словы і пажаданні гучалі са сцэны каледжа.

Кобрин опять принимает олимпиаду

Кобрин опять принимает олимпиаду


З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. З адкрыццём алімпіяды павіншавала метадыст акадэміі паслядыпломнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Алена Новік.
- Вы – людзі будучага, – звярнулася Алена Георгіеўна да школьнікаў. – Таму што чалавек будучага – гэта той, які адначасова ўмее сумяшчаць у сабе здольнасць фізічнай і інтэлектуальнай працы, а працоўнае навучанне – менавіта тая дысцыпліна, дзе накірункі развіцця чалавека актуалізуюцца адначасова.

Кобрин опять принимает олимпиаду


У гэты дзень у якасці падарунка для гасцей выступалі творчыя калектывы і выканаўцы Кобрыншчыны.
Як адзначыў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Сцяпан Гучык, на базе Кобрынскага раёна рэспубліканская алімпіяда па працоўным навучанні ладзіцца вось ужо адзінаццаты год. Гэтаму спрыяе якасная вучэбна-матэрыяльная база.
Наступны дзень пачаўся з чаканых выпрабаванняў. Усе туры трэцяга этапа ладзіліся на базе СШ № 7 г. Кобрына і політэхнічнага каледжа.
Зазірнем, што ж робяць дзяўчаты? У прыгожых хусцінках карпатліва яны выконваюць свае заданні.
- Любуюся працавітасцю гэтых прыгажунь, – дзеліцца з намі дзяжурны настаўнік. – І хай яны не ствараюць кветку радзімы – васілёк, як у Багдановіча, а званочак, але робяць гэта з душой, прыгожа, старанна, удала.
- Заданне, якое нам патрэбна было выканаць, – зрабіць мяшок для святочнага падарунка, упрыгожыць званочкам на ім, – расказвае ўдзельніца алімпіяды, дзесяцікласніца Анжаліка Шэшка з Пружан. Дзяўчыне ўвогуле падабаецца вышываць, вязаць, займацца рознымі тэхнікамі прыкладнога самаробства.
Мы зазірнулі ў слясарную і ў сталярную майстэрні да хлопцаў. Сур’ёзныя, яны сканцэнтравана карпелі над працай.
Як нам паведаміў настаўнік працоўнага навучання СШ № 7 Уладзімір Калмычэнка, майстэрні ў школе добра абсталяваны, ёсць усе неабходныя станкі. Тое ж самае можна сказаць і пра кабінет па працоўным навучанні для дзяўчат.
Увогуле праграма правядзення алімпіяды ў гэтым годзе даволі насычаная. Да 16 студзеня для юнакоў і дзяўчат, акрамя практычнага і тэарэтычнага тураў, абароны творчых праектаў, запланаваны экскурсіі па горадзе, наведванне лядовай арэны, аквапарку і многае іншае.
У бліжэйшым нумары “раёнкі” мы абавязкова раскажам, хто ж стане пераможцам у гэтым цікавым працоўным выпрабаванні.
Ірына ЛЕСІК.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с