Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринскому району – 75

Кобринскому району – 75


22 верасня 1939 г. – войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі ў г. Кобрын.
23 верасня 1939 г. – утвораны камітэт часовага кіравання г. Кобрына і Кобрынскага павета. Яго ўзначаліў Ціт Субоцін.
12 лістапада 1939 г. – Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР. Кобрын стаў цэнтрам раёна Брэсцкай вобласці. Утвораны раённы, гарадскі Саветы дэпутатаў і выканкамы.
15 студзеня 1940 г. – утвораны Кобрынскі раён у складзе Брэсцкай вобласці.
Да чэрвеня 1940 г. былі арганізаваны два калгасы: імя Варашылава – у былым маёнтку Паляцічы і імя Сталіна – у вёсцы Пескі.
На 23 чэрвеня 1940 г. у раёне было 225 населеных пунктаў, якія налічвалі 7536 сялянскіх гаспадарак, у тым ліку 3370 – хутарскіх, 50985 жыхароў.
У Кобрынскім раёне ў 1940 г. працавалі 13 хат-чытальняў, 59 школ, з якіх 8 – няпоўныя сярэднія (6 беларускіх, 1 руская, 1 яўрэйская), 50 – пачатковыя (35 беларускіх, 11 украінскіх, 1 польская); у вёсцы Плянта дзейнічала школа трактарыстаў міжраённага значэння.
22 чэрвеня 1941 г. – пачалася Вялікая Айчынная вайна. Паветраныя баі лётчыкаў 123-га знішчальнага авіяпалка ў небе над Кобрыншчынай.
23 чэрвеня 1941 г. – жорсткія баі пад Кобрынам вялі байцы 22-й танкавай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра В.П. Пуганава. Пачатак акупацыі Кобрына нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Ліпень – жнівень 1941 г. – у в. Турная сфарміраваны антыфашысцкі падпольны камітэт на чале з Д. Барысюком.
23 лістапада 1943 г. – утвораны Кобрынскі падпольны райкам КП(б)Б.
20 ліпеня 1944 г. – войскамі 1-га Беларускага фронту ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі быў вызвалены Кобрын.
Верасень – снежань 1944 г. – з верасня пачала працаваць сярэдняя школа № 1, быў адкрыты дзяцячы дом для сірот, наладжана медыцынскае абслугоўванне, аднавіў работу кінатэатр “17 Верасня”.
22 ліпеня 1944 г. на нарадзе актыву ў райкаме партыі А. Мартынаву было даручана ў найкарацейшы тэрмін аднавіць работу бібліятэкі. Яна размясцілася ў мураваным будынку па вуліцы Савецкай.
Май, 1945 г. – пачалося суднаходства па адноўленым Дняпроўска-Бугскім канале.
У верасні 1944 г. аднавіла работу машынна-трактарная майстэрня, у 1945 г. яна рэарганізавана ў міжраённую майстэрню капітальнага рамонту, а праз 4 гады майстэрня была пераўтворана ў Кобрынскі рамонтны завод.
У жніўні 1944 г. з арцелі “Чырвоны сцяг” пачала сваю працоўную біяграфію Кобрынская ткацкая фабрыка.
1948 г. – у Кобрыне ўведзены ў эксплуатацыю кансервавы завод – адзін з першых такіх заводаў на Беларусі.
У 1948 г. былі праведзены работы па ўпарадкаванні парку з захаваннем прынцыпу рэгулярнай планіроўкі.
У 1955 г. у Кобрыне стаў працаваць пункт пачатковай апрацоўкі льну. Але яго паступала ўсё больш і больш, таму было вырашана будаваць ільнозавод. У снежні 1959 г. прадпрыемства ўведзена ў дзеянне.
Жнівень 1959 г. – да Кобрынскага раёна далучаны Аніскавіцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельсаветы скасаванага Антопальскага раёна, Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі і Хабовіцкі сельсветы скасаванага Дзівінскага раёна.
З красавіка 1963 г. – Кобрын стаў горадам абласнога падпарадкавання, і кіраванне перайшло да гарадскога Савета дэпутатаў і яго выканкама, райкам КПБ быў пераўтвораны ў гаркам КПБ.
1980 г. – у Кобрыне пачала дзейнічаць прадзільна-ткацкая фабрыка – адно з буйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі.
У маі 1980 г. – у адным з будынкаў па вуліцы Жданава пачала працаваць новая цэнтральная раённая бібліятэка.
1982 г. – год заснавання Кобрынскага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа выяўленчага мастацтва і народных промыслаў.
1984 г.

- у Кобрыне з’явіўся новы кінатэатр “Радуга” па вуліцы Пушкіна.
1998 г. – у Кобрыне пражывала 51,9 тыс. чалавек, у Кобрынскім раёне – 40,7 тыс.
У снежні 2001 г. горад Кобрын і Кобрынскі раён аб’ядналіся ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку – Кобрынскі раён.
22 ліпеня 2004 г. – Указам Прэзідэнта зацверджаны герб Кобрына і Кобрынскага раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с