Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринский маслодельно-сыродельный завод: новые перспективы для развития

Кобринский маслодельно-сыродельный завод: новые перспективы для развития


Прадукцыю Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода ведаюць не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Магутны і велічны, першы ў рэспубліцы сярод падобных прадпрыемстваў па эканамічных паказчыках – такім мы бачым завод сёння. Тут наладжана безадходная перапрацоўка малака, прымяняюцца рэсурсазберагальныя тэхналогіі. Магутнасць завода дазваляе перапрацоўваць 350 тон сыравіны ў суткі. Асартымент налічвае больш за 150 найменняў малочных вырабаў – ад масла, тварагу, гарчыцы да пудынгаў і напіткаў. 90 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт у Туркменістан, Казахстан і Расію. Асноўны накірунак дзейнасці – сыраробства. Пад маркай “Кобрынскія сыры”, якая стала брэндавай, тут выпускаюць 31 від паўцвёрдых сыроў, з якіх 28 – па ўласных распрацоўках. Кожны – са сваім смакам і водарам. У апошні час кобрынскія сыраробы пачалі вырабляць элітныя сыры з доўгім тэрмінам выспявання, ад 6 месяцаў да года, і дабіліся значных поспехаў. Сыр “Пармскі”, тэхналогію вытворчасці якога тут асвоілі першымі ў рэспубліцы, атрымаў Гран-пры на прэстыжнай выстаўцы “Малочная і мясная індустрыя” і залаты медаль на выстаўцы “Прадэкспа-2013”. Дарэчы, прадукцыя Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода ўжо некалькі гадоў запар атрымлівае толькі вышэйшыя ўзнагароды.
За высокімі паказчыкамі сёння – 75 гадоў напружанай працы. Першае ў Кобрыне прадпрыемства па вырабе малочнай прадукцыі было арганізавана ў 1939 годзе ў будынку былой канюшні царскіх войскаў па вуліцы Заслонава. Адсюль і пачынаецца гісторыя Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода. Не паспела прадпрыемства як след умацавацца, а тут вайна. Потым – складаныя гады аднаўлення. У 1947 годзе завод тэхнічна пераўзброілі, гэта стала вялікай падзеяй для Кобрына.
Уладзімір Башкіраў, Ефрасіння Лукіна, Андрэй Ноздрын, Стэфан Камендант, Альберт Шыяненка, Уладзімір Мулярчык – гэтымі імёнамі пісалася гісторыя прадпрыемства.
Устаноўка, якой прытрымліваўся кожны з кіраўнікоў завода, – адпавядаць патрэбам часу. З гэтай мэтай у 1967 годзе пабудавалі новы Кобрынскі масласырзавод з магутнасцю 100 тон у суткі. Яна значна павялічылася, калі да прадпрыемства далучылі Драгічынскі масласырзавод, Дзівінскі і Антопальскі нізавыя заводы.

Кобринский маслодельно-сыродельный завод: новые перспективы для развития


Пры дырэктару Ганне Жырмант, у 1984 годзе, прыйшла на працу галоўным інжынерам Вольга Янкоўская – цяпер намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях. У той год на заводзе пачаўся этап актыўнай рэканструкцыі і будаўніцтва. “Нам на перапрацоўку паступала 350 тон малака з раёна і 20 тон вяршкоў з Драгічына. На такі аб’ём сыравіны быў усяго адзін сепаратар з прадукцыйнасцю 10000 літраў у гадзіну. Ён працаваў круглыя суткі”, – расказвае Вольга Рыгораўна. Пытанне па сепаратарах было вырашана ў першую чаргу, як толькі на заводзе пачалася рэканструкцыя. Яе праводзілі зыходзячы з устаноўкі – выключыць начныя змены. Тады ж вырашылі і праблему з прыёмкай малака, пабудавалі прыёмна-мыйнае аддзяленне з лабараторыяй па вызначэнні якасці сыравіны. На вачах Вольгі Янкоўскай дынамічна развівалася ўпакоўка. “У асноўным тады выраблялі масла, таму заставалася шмат абястлушчанага малака, так званага адгону. Магутнасці мадэрнізаванай кацельні дазволілі вырашыць гэтую праблему. Мы пачалі будаваць цэх сухога абястлушчанага малака”, – успамінае Вольга Рыгораўна. Пасля запуску гэтага цэха, у 1990 годзе, Кобрынскі масласырзавод выйшаў на першае месца ў Беларусі па перапрацоўцы абястлушчанага малака і падсырнай сыроваткі. З цягам часу было вырашана нарасціць выпуск сырнай прадукцыі, з гэтай мэтай зрабілі рэканструкцыю ў сырцэху, мадэрнізавалі абсталяванне. Тэхнічнае пераўзбраенне працягвалася і з прыходам на пасаду кіраўніка прадпрыемства Веры Сляпухінай.
З 2008 года на пасадзе дырэктара – Мікалай Місюк. Малады кіраўнік працягнуў традыцыі сваіх папярэднікаў. Сам добры дэгустатар, ён хутка засвоіў вытворчасць і павялічыў паказчыкі відаў сыроў амаль у тры разы. Шматлікія ўзнагароды дасведчанага кіраўніка, сярод якіх медаль “За працоўныя заслугі”, дыплом лаўрэата рэспубліканскага конкуру “Чалавек справы–2014” у намінацыі “За павышэнне прэстыжу маркі “Зроблена ў Беларусі”, удзячнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, актыўную грамадскую дзейнасць сведчанне таго, што прадпрыемства развіваецца ў правільным накірунку. Па ініцыятыве Мікалая Сцяпанавіча зараз будуецца новы сыраробны цэх па выпуску цвёрдых і паўцвёрдых сыроў магутнасцю да 30 тон. Пасля ўвядзення яго ў эксплуатацыю прадпрыемства зможа перапрацоўваць да 400 тон малака ў суткі. Як заўважыла Вольга Янкоўская, гэта не проста цэх – гэта новы завод. А значыць, і новыя перспектывы для развіцця.
Людміла ДУБІНА.
Фота з архіва ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с