Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чыстая вада, бялюткі пясок і… сметнік… Чаму ў Каташах брудна?

У вольны час у спякотнае надвор’е адпачыць на возеры ў Каташах збіраюцца амаль увесь Кобрын і наваколле. Штучны кар’ер прыцягвае сваёй чыстай вадой і падобным да марскога пяском. Аднак цывілізавана адпачыць тут перашкаджаюць горы смецця, разбітае шкло, зламаныя  прыбіральні і пераапранальні. Чаму зона адпачынку застаецца бруднай?

 

Чыстая вада, бялюткі пясок і… сметнік… Чаму ў Каташах брудна?

 

Санітарны стан возера, па меркаванні ўрачоў ДУ “Кобрынскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, застаецца нездавальняючым. Нягледзячы на тое, што за чысцінёй сочаць тры гаспадары – лясгас, КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” і СВК “Узыходзячая зара”. Лясгас адказвае за ўзбярэжны лес, ЖКГ – за вываз смецця, а сельгаскааператыў – за берагі возера.

На берагах возера валяецца рыззё, тырчаць бляшанкі, блішчаць бутэлькі з-пад піва. Кантэйнеры са смеццем перапоўнены настолькі, што хутка схаваюцца ў ім.  Вакол хмарамі лётаюць мухі.

- Глядзіце, лес адносна чысты. А вось смецце ў кантэйнерах і каля іх ляжыць не першы дзень. Тут жа якія хочаш могуць быць інфекцыі, – паказвае рукой на гару пакетаў і абрыўкаў паперы памочнік урача-гігіеніста Кобрынскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ала Свіповіч. – Да гэтага часу не ўстаўлены дзверы ў прыбіральню, не адрамантавана альтанка. Хоць прадпісанне на гэта мы давалі яшчэ ў ліпені (прычым штрафы атрымалі ўсе: і СВК, і лясгас, і ЖКГ). І да 12 ліпеня ўсё павінна быць выканана.

Паводле слоў Алы Паўлаўны, у мінулым годзе аналагічнай праблемай для цэнтра гігіены і эпідэміялогіі было Бамаўскае возера.

- Мы пратаколы пісалі, але людзі не разумелі, – кажа яна. – І вось сёлета нарэшце да іх дайшло, што прыбіраць патрэбна. І ўзяліся за справу. А вось цяпер “вайна” з Каташамі.

 

Чыстая вада, бялюткі пясок і… сметнік… Чаму ў Каташах брудна?

 

 

- Дык сёння якраз мы і прыбіраем, – кажа інжынер па ахове працы СВК “Узыходзячая зара” Сяргей Пархамчук. – У нас няма спецыяльнага чалавека, які б толькі за чысціню тут адказваў. Прыбірае супрацоўнік фермы. Часам ЖКГ вывозіць. Але я тут быў у панядзелак, кантэйнеры запоўненыя яшчэ стаялі. Калі шмат людзей, то скрынка для смецця напаўняецца літаральна за паўдня.

Яшчэ адна прычына таго, што на возеры брудна, як адзначыў Сяргей Пархамчук, – адсутнасць строгага кантролю і штрафаў за пакінутае смецце.

Паводле слоў майстра ўчастка санітарнай ачысткі і добраўпарадкавання ЖКГ Веры Пішчык, якая адказвае за вываз смецця ў Каташах, робіцца гэта рэгулярна.

- Мы вычышчаем кантэйнеры тры разы на тыдзень – у панядзелак, сераду і пятніцу, – сцвярджае яна. – Пасля дажджоў адразу ехаць не можам, таму што машына буксуе ў пяску. Тады  атрымліваецца, напрыклад, у аўторак замест панядзелка. Людзі адпачываюць, таму і сметнік запаўняецца вельмі хутка. Нават у кантэйнерах для пластыка смецце. Мы не паспяваем.

Пакуль рыхтаваўся матэрыял у нумар

“Смецце на Каташах да гэтага часу не прыбралі, – паведаміла Ала Свіповіч. – Мы падрыхтавалі дакладную запіску аб стане гэтай зоны адпачынку ў райвыканкам”.

Настасся ЗАНЬКО.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с