Паэт красы і гармоніі: Да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Але перш за ўсё Максім Багдановіч – арыгінальны паэт з высокім ідэйна-мастацкім узроўнем твораў, іх жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Яго вершы поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў, адзначаныя тонкім псіхалагізмам, музычнасцю, эмацыяналынасцю. Спадчына выдатнага майстра стала каштоўным набыткам беларускай і сусветнай духоўнай культуры. Ніна Ватацы – вядомая даследчыца жыццёвага і творчага шляху паэта, адзначала: «Максім Багдановіч пражыў усяго 25 гадоў, але плёну гэтага жыцця, кароткага і яркага, як бліскавіца, суджана тое даўгалецце, якім лёс надзяляе ўсё сапраўды таленавітае на зямлі».

Да святкавання 120-годдзя з дня нараджэння паэта плануецца аднавіць дом, у якім майстар слова жыў у Мінску; правесці рамонт філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», усталяваць помнік у яго гонар у Гродне, стварыць у Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеі залу творцы. Акрамя таго, убачыць свет энцыклапедыя, прысвечаная Максіму Багдановічу, трэцяе факсімільнае перавыданне зборніка вершаў «Вянок», будзе выпушчаны зборнік успамінаў і прысвячэнняў класіку беларускай літарагуры «Пясняр чыстае красы» з серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». На базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе навуковая канферэнцыя «Максім Багдановіч у сучасным літаратурным кантэксце». Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў Дзень беларускага пісьменства ажыццявіць прэзентацыю мультымедыйнага выдання «Паэт красы і гармоніі: да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча”, якое ўключыць усю яго творчую спадчыну.
Сярод мерапрыемстваў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі – арганізацыя адкрытага прагляду літаратуры “У вянок Максіму Багдановічу”, які функцыянуе ў чытальнай зале. На праглядзе прадстаўлены творы Максіма Багдановіча, матэрыял аб жыцці і творчасці паэта, успаміны аб ім, інфармацыя аб асобных напрамках і тэмах творчасці. Выстава змяшчае кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, біяграфічныя матэрыялы, успаміны, пісьмы, партрэты паэта, фотаздымкі, цытаты з вершаў Максіма Багдановіча, выказванні вядомых людзей аб паэце, бібліяграфічныя выданні.
Прадстаўленыя на выставе крыніцы знаёмяць з паэтычнай творчасцю Максіма Багдановіча, яго грамадзянскай, пейзажнай, інтымнай лірыкай, фальклорнымі матывамі, даюць магчымасць пазнаць паэта як празаіка, крытыка, публіцыста.
Вялікая любоў жыве ў народзе і да паэзіі Максіма Багдановіча, і да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі.
Святлана КУРАЧУК,
галоўны бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
Как нельзя лечить кашель?
Подробнее Глядя на рекламу многочисленных лекарственных средств и на ассортимент аптек, можно сделать вывод, что победить кашель вполне реально своими силами.


