Двадцать лет назад была создана военизированная пожарная часть города Кобрина
Дваццаць гадоў таму, у 1994 годзе, была ўтворана ваенізаваная пажарная часць горада Кобрына, якая спачатку з’яўлялася структурай РАУС і толькі праз нейкі час была перададзена ў склад МНС Рэспублікі Беларусь.
Чым жыве Кобрынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сёння, нам расказаў яго начальнік Леанід Панасюк.
Цяпер у аддзеле 3 пажарна-аварыйныя выратавальныя часці, з іх дзве знаходзяцца ў горадзе і адна – у Дзівіне. Ёсць 5 пажарна-аварыйных выратавальных пастоў – у вёсках Гарадзец, Плянта, Кісялёўцы, Батчы і пасёлку Арэхаўскім. Аддзел забяспечаны неабходным абсталяваннем, тэхнікай. У калектыве – 129 чалавек, з іх – 27 афіцэраў.
У народзе выратавальнікаў па-старому называюць пажарнымі. Аднак па тэлефоне “101” аказваецца дапамога людзям не толькі пры пажарах, але і іншых надзвычайных сітуацыях: паводках, аварыях, стыхійных бедствах.
Як заўважыў Леанід Данілавіч, выпадковых людзей сярод выратавальнікаў няма. “У нашым аддзеле служаць людзі, з якімі не страшна ісці ў разведку. Я цалкам ім давяраю”, – так характарызуе сваіх саслужыўцаў кіраўнік. Тут разумеюць, што поспех выратавальнай аперацыі залежыць ад зладжанасці дзеянняў усяго аддзялення.
Кіраўнік адзначыў тых, хто дасягае лепшых паказчыкаў у рабоце. Гэта Сяргей Майсюк – начальнік каравула ПАВЧ-1, Аляксандр Дашчук – начальнік ПАВП № 15, Віктар Наскоў – вадзіцель ПАВП № 15, камандзіры аддзяленняў ПАВЧ-1 Алег Данілюк і Валерый Ярмаловіч. З удзячнасцю Леанід Данілавіч успамінае ветэранаў выратавальнай службы і тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Сярод супрацоўнікаў шмат тых, хто быў сведкам станаўлення ваенізаванай пажарнай службы. Гэта начальнікі каравулаў Сяргей Майсюк і Валерый Мішэвіч, старшы пажарны Раман Шуст, вадзіцель Павел Астапук і іншыя.
“Ваенізацыя пажарнай службы пачалася з вучэнняў. Пажар – гэта страшная бяда, і карціны яго – жудасныя. Да такой работы патрэбна быць маральна падрыхтаваным. Калі чалавек не мог справіцца з псіхалагічным бар’ерам, то звальняўся”, – успамінае Сяргей Майсюк.
Першае дзяжурства Паўла Астапука было якраз у дзень ваенізацыі пажарнай часці – 14 кастрычніка. “Зараз у аддзеле больш за 20 транспартных адзінак, а раней пажарная тэхніка знаходзілася ў розных ведамствах. Ды і тэхнічныя характарыстыкі яе зараз больш высокія”, – расказвае Павел Сцяпанавіч.
На рахунку выратавальнікаў – тысячы выратаваных жыццяў і матэрыяльных каштоўнасцяў. Многае змянілася за гэтыя дваццаць гадоў. Толькі як і раней, па трывожным званку за лічаныя хвіліны выратавальнікі выязджаюць на дапамогу людзям.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Мамы-воспитательницы Кобринской детской деревни растят 106 мальчишек и девчонок
Подробнее На журнальном столике в гостиной лежат большие семейные альбомы – такие есть почти в каждом доме, с фотографиями детей от колыбели до института, многочисленных друзей и родственников,
Интересная Беларусь
Чаму беларусы слабыя?
Подробнее Ужо шмат гадоў беларусы думаюць і разбіраюцца, адкуль слабасць іх нацыі. Разам з імі думаюць пра гэта і рознага кшталту сябры беларускай справы за яе межамі, даследчыкі гісторыі, палітолагі,


