Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не допустить эпидемии

Не допустить эпидемии


Прышчэпачная кампанія з мэтай прафілактыкі грыпу ўжо ідзе. 15 кастрычніка 2014 года ў будынку райвыканкама медыцынскія работнікі праводзілі вакцынацыю супрацоўнікаў органаў улады.
Загадчык аддзялення прафілактыкі Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Снітко расказаў нам аб вакцыне, якой робяць прышчэпкі сёлета. “З улікам прагнозу ў вакцыну закладзены грып А(H1N1), грып штамаў А і В. Вакцына нежывая, не дае пабочных эфектаў. У яе практычна няма супрацьпаказанняў. Наадварот, яна паказана людзям, якія даглядаюць за малымі дзецьмі, людзям з хранічнымі захворваннямі, нават цяжарным жанчынам”, – расказвае доктар.
Вакол прышчэпак ад грыпу існуе многа чутак. Напрыклад, што вакцына ўстарэлая, не дае ніякага эфекту. “Штогод мы атрымліваем новую вакцыну, гэтая – выраблена ў чэрвені-ліпені 2014 года і прайшла спецыяльны кантроль”, – развеяў сумненні Сяргей Аляксандравіч.
Адзначыў доктар і той факт, што дзякуючы прышчэпкам, на працягу апошніх чатырох гадоў у школах не ўводзіўся карантын, бо захворванні на грып не насілі эпідэміялагічнага характару.
Трэба заўважыць, што актыўна рабіць прышчэпкі ад грыпу сталі пасля лістапада 2009 года, калі была ўспышка так званага “свінога грыпу”.
Вакцынацыя супрацоўнікаў органаў улады стала традыцыйнай. Па словах доктара, яны адносяцца да групы рызыкі заражэння з-за кантактаў з вялікай колькасцю людзей.
Першым на прышчэпку ў кабінет пад нумарам 207 прыйшоў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Па спецыяльнасці доктар, ён добра ведае, што значыць для чалавека і грамадства ў цэлым вакцынацыя. Іван Аляксеевіч заўважыў, калі прытрымлівацца рэкамендацый дактароў, ніякіх ускладненняў не будзе.
Такое ж меркаванне і ў старшыні Кобрынскага райвыканкама Аляксандра Зазулі:“Мы павінны быць цывілізавана-адукаванымі. Цэлая сістэма працуе для таго, каб грамадзяне ў Беларусі і ва ўсім свеце былі здаровыя. Прадузятыя да прышчэпак адносіны людзей выкліканы тым, што ім прывіваецца страх – і не без удзелу прэсы. Мы не пішам, калі добра, а калі ў 5 працэнтаў бываюць праблемы, то падаецца гэта ў перабольшаным выглядзе”. На думку кіраўніка, прышчэпка – нармальны цывілізаваны метад, дзякуючы якому чалавек абараняе сябе ад грыпу, а калі і здараецца захварэць на яго, то хвароба пераносіцца лягчэй. У якасці прыкладу станоўчай ролі прышчэпак Аляксандр Іванавіч успомніў службу ў арміі, якую яму давялося праходзіць у паўднёвых пунктах. “Калі б нам не рабілі прышчэпкі, то праз хваробы страцілі б паўарміі”, – заўважыў ён.
Як ідзе прышчэпачная кампанія супраць грыпу, мы даведаліся на пасяджэнні медсавета ва ўстанове аховы здароўя “Кобрынская раённая цэнтральная бальніца”. Адным з пытанняў, якія разглядаліся медыкамі, было пытанне вакцынацыі насельніцтва ад грыпу. Галоўны ўрач Кобрынскай ЦРБ Вячыслаў Крывецкі агучыў інфармацыю аб ходзе прышчэпачнай кампаніі з абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Па стане на 13 кастрычніка ў Брэсцкай вобласці прышчэплены 290053 чалавекі, што складае 21,4 працэнты ад насельніцтва рэгіёна. Вячыслаў Анатольевіч расказаў, у якім выглядзе ажыццяўляецца вакцынацыя. Прышчэпкі разбіты па бюджэтах. З коштаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэту прышчапляюцца людзі, якія адносяцца да груп рызыкі заражэння і ўскладненняў. Гэта дзеці, пенсіянеры, работнікі школ, медыкі і іншыя катэгорыі людзей, якія ў сілу сваёй прафесіі маюць кантакты з вялікай колькасцю насельніцтва. Асобна ён спыніўся на вакцынацыі за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый. “Хочацца, каб прафілактыка грыпу тут вялася больш актыўна. Калі чалавек знаходзіцца ў калектыве і пры гэтым не прышчапляецца, то ён з’яўляецца патэнцыяльнай крыніцай заражэння”, – тлумачыць галоўны ўрач. Каб грып не набыў маштабаў эпідэміі, неабходна прышчапіць не менш за 40 працэнтаў насельніцтва.
Статыстыку вакцынацыі супраць грыпу ў горадзе і раёне паведаміў урач-эпідэміёлаг Кобрынскага ЗЦГіЭ Андрэй Шырын. На сённяшні дзень прышчэплены 20309 чалавек, што складае 23,5 працэнтаў ад агульнай колькасці жыхароў нашага рэгіёна. Усяго запланавана зрабіць прышчэпкі 35196 чалавекам (40 працэнтаў насельніцтва Кобрынскага раёна).
Даводзім да ведама, што прышчэпная кампанія супраць грыпу будзе доўжыцца да 1 снежня 2014 года. Вакцынацыю можна зрабіць у прышчэпачных кабінетах дзіцячай і раённай паліклінік, а таксама ў амбулаторыях на сяле.
Людміла Дубіна.

На здымку: (справа налева)урач-эпідэміёлаг Андрэй Шырын, загадчык аддзела эпідэміялогіі Вольга Алексяюк і Сяргей Снітко абмяркоўваюць ход прывівачнай кампаніі супраць грыпу.

Фота аўтара .

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с