Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Берегите матерей!

Берегите матерей!


Яны памятаюць пра нас, нават калі мы ў сваёй штодзённай мітусні забываем пра іх, і разумеюць нас, нават калі мы не маем рацыі. Яны прыходзяць на дапамогу нават тады, калі здаецца, што супраць нас увесь свет. І ўвесь свет адступае – схіляючы галаву перад матчыным каханнем і простымі, але такімі чароўнымі словамі – “Усё будзе добра, сыночак… Усё атрымаецца”. Менавіта яны, нашы матулі, прымалі самыя цёплыя словы ў час урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню маці, якое прайшло ў Палацы культуры.

Берегите матерей!


- У маім жыцці было адно пажаданне, якое я не забуду ніколі: “Беражы сваю матулю – яна вымаліла цябе ў Бога”, – адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – І гэтым сказана вельмі многае – таму што ўсе нашы маці, свядома ці несвядома, усё сваё жыццё моляцца за нас, сваіх дзяцей. Сёння на самай справе цудоўны дзень, у які мы можам у чарговы раз выказаць самыя шчырыя словы ўдзячнасці і нізка пакланіцца нашым матулям, якія дапамагаюць нам ісці па жыцці.
Распачалася святочная праграма ўзнагароджваннем сапраўдных гераінь – тых, каму ў гэты дзень уручаўся ордэн Маці. Шматдзетныя маці, якія, па сутнасці прысвяцілі выкананню мацярынскага абавязку ўсё сваё жыццё і выхавалі пяць і больш дзяцей, ва ўрачыстай атмасферы атрымлівалі ўзнагароды, памятныя падарункі і, канешне, кветкі. Хаця самымі прыгожымі кветкамі для іх, безумоўна, з’яўляюцца іх дзеці.
Сустрэча з маці ваеннаслужачых, якія загінулі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы ў мірны час, прайшла ў кафэ “Родны кут”, у Свята-Аляксандра-Неўскім саборы адбылася ўрачыстая паніхіда, а ў Палацы культуры матулям і родным загінуўшых уручаліся пасмяротныя ўзнагароды. Вечная памяць тым, хто загінуў, і вечная пашана тым, хто выхаваў сапраўдных патрыётаў сваёй краіны, якія да самага канца засталіся вернымі прысязе і Радзіме… А ў скверы Воінскай славы, чытаючы імёны нашых загінуўшых землякоў, сёння гуляюць маладыя маці, і вырастаюць новыя дзеці – з усведамленнем свайго мінулага і сваёй будучыні.
Менавіта нашы дзеці, самыя маленькія і, безумоўна, самыя мілыя выканаўцы Кобрыншчыны распачалі і святочны канцэрт – нібыта вялізны букет з цудоўных жывых кветачак для ўсіх жанчын, якія сабраліся ў гэты дзень ва ўтульнай зале Палаца культуры. І здавалася, што кожная ласкавая ўсмешка дабаўляла ў паветра па кропельцы сапраўднай сардэчнай цеплыні, яшчэ раз нагадваючы ўсім нам пра нашых любых матуль, якім мы абавязаны ўсім, чаго дасягнулі.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с