Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Кобрине начался сезон ярмарок

В Кобрине начался сезон ярмарок


Сонечнае надвор’е, вясёлая мітусня – і амаль што незразумелае жаданне абавязкова што-небудзь набыць. Гэта – традыцыйныя восеньскія селькагаспадарчыя кірмашы, якія ў мінулыя выхадныя разгарнуліся для пакупнікоў Кобрыншчыны. Мы наведалі кірмаш па вуліцы Настасіча. Як аказалася – не прагадалі.
Сваю прадукцыю ў раёне былога ваеннага гарадка прадстаўляў цэлы шэраг вытворцаў, сярод якіх былі як буйныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, так і індывідуальныя прадпрымальнікі. Прысутнічалі ААТ “Агра-Кобрынскае”, ААТ “Астромічы”, СВК “Пакроўскі”, СВК “Батчы”, Кобрынская сортавыпрабавальная станцыя, ААТ “Кісялёўцы” і іншыя. Вялікі ажыятаж выклікалі і гандлёвыя кропкі Кобрынскай птушкафабрыкі, з якіх мы пачалі наш маршрут.

В Кобрине начался сезон ярмарок


- Сёння прапаноўваем спажыўцам шырокі спектр прадукцыі нашага прадпрыемства, – расказвае загадчык гандлёвага аб’екта ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” Святлана Уйміна. – У асартыменце як гатовыя вырабы – смажаныя і вэнджаныя вырабы, рулеты, каўбаса з мяса птушкі і іншыя, так і паўфабрыкаты. І, зразумела, яйкі.
За апошнімі, дарэчы, таксама адразу ж выстраілася жывая і бадзёрая чарга. Надта ўжо прывабнымі былі цэны. Так, яйкі ў гэты дзень разыходзіліся па 12 тысяч 700 рублёў і па 10 тысяч рублёў за дзясятак. А зусім побач моцна білі хвастамі вялізныя карпы і таўсталобікі – побач з машынай птушкафабрыкі размясцілася кропка рыбгаса “Днепра-Бугскі”. Ішоў гандаль і на прылаўках Кобрынскага райпо.

В Кобрине начался сезон ярмарок


Добры выбар быў у плане агародніны – у прыватнасці, бульбы. Да ўвагі пакупнікоў прапаноўваліся такія гатункі, як “Уладар”, “Лілея”, “Зарніца”, “Скарб” і іншыя. Цана на бульбу цвёрда трымалася на ўзроўні 3 тысяч за кілаграм. Цана на цыбулю вагалася ад 3-х да 4,5 тысячы рублёў. Побач сваіх пакупнікоў чакалі капуста, морква, яблыкі, пшаніца – усяго не пералічыць. Шырокі асартымент саджанцаў яблынь, груш і іншых садовых дрэў таксама знайшоў шмат пакупнікоў.
Ну і які ж кірмаш без мёду? Лугавы і грэцкі, цёмны і светлы… Не ўтрымаліся і мы – слоічак гэтай янтарнай прыгажосці заняў сваё месца ў сумцы побач з фотаапаратам і дыктафонам. Каб потым, за кубкам моцнай гарбаты, гледзячы на празрысты і халодны восеньскі вечар, яшчэ раз адчуць водар лугавых кветак, шолах цёплага ветрыку – і хаця б на хвілінку вярнуцца ў атмасферу мінулага лета…
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с