Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Телепроект СТВ: теперь и в Кобрине

Телепроект СТВ: теперь и в Кобрине


13 жніўня ў Кобрынскім Палацы культуры адбылося праслухоўванне кандыдатаў для ўдзелу ў кастынгах музычнага праекта СТБ “Спяваючыя гарады. Трэці сезон”. Яго мэта – адкрыццё новых імёнаў беларускага шоу-бізнесу.
У гэтым годзе папулярны тэлевізійны праект праводзіцца ў новым фармаце, аб асаблівасцях якога расказала выканаўчы прадзюсар Кацярына Генкіна.
Адборачныя туры для кастынгаў праводзяцца ў 66 гарадах нашай краіны. У Брэсцкай вобласці адбор кандыдатаў ажыццяўляецца ў 11 гарадах. На этапе папярэдняга кастынгу здымаецца відэаматэрыял, ідуць жывыя зносіны арганізатараў з кандыдатамі. “Мы выбіраем найбольш цікавых і таленавітых”, – заўважае прадзюсар.

Телепроект СТВ: теперь и в Кобрине


Паводле вынікаў прагледжанага відэа рэжысёр і генеральны прадзюсар праекта адбяруць лепшых выканаўцаў для кастынгу ў абласным цэнтры, дзе і разгорнецца вялікае шоу. У Брэсцкай вобласці плануецца выбраць 50 творчых адзінак. За кожнай вобласцю замацаваны творчыя групы ў складзе рэжысёра, прадзюсара, стыліста, харэографа і вакаліста. Яны будуць працаваць з тымі ўдзельнікамі, якія пройдуць у паўфінал і фінал.

Телепроект СТВ: теперь и в Кобрине


“У адрозненне ад папярэдніх сезонаў, зараз сапернічаць паміж сабой будуць вобласці”, – усміхаецца Кацярына Генкіна.
Праект абяцае быць цікавым, бо арганізатары імкнуцца развіць унутраную гісторыю паміж удзельнікамі, стварыць паўнацэннае тэлевізійнае шоу.

Телепроект СТВ: теперь и в Кобрине


У перадкастынгу ў нашым горадзе прынялі ўдзел 13 чалавек. Нягледзячы на тое, што большасць з іх раней удзельнічала ў розных конкурсах, яны хваляваліся. Ужо не першы раз спрабуе свае сілы ў гэтым праекце Алёна Свідуновіч. “Для мяне важна не перамога, а эмоцыі”, – гаворыць дзяўчына.
Другі раз у праекце і Крысціна Алешка. У мінулым сезоне яна прайшла ў другі тур, аднак па асабістых прычынах не змагла прыняць удзел у паўфінале. Не засталася ўбаку ад конкурснага адбору і вучаніца Астроміцкай сярэдняй школы Людміла Куксюк. Для дзяўчыны праект – магчымасць рэалізавацца.
Цікавыя выступленні, смелае акапэльнае выкананне прадставілі сталічным гасцям кабрынчане і жыхары раёна. Спадзяемся, што тыдні праз два на іх мабільныя тэлефоны паступяць чаканыя званкі ад арганізатараў праекта з запрашэннем на кастынг у Брэст.
Людміла ДУБІНА.

На здымках: кандыдаты  Крысціна Алешка, Ганна Ткачэнка, Павел Лесік,  Кацярына Кацёлка.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с