Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В кобринскую стоматполиклинику – за качественной помощью

В кобринскую стоматполиклинику – за качественной помощью


Ужо больш як год стаматалагічная паліклініка працуе ў рэканструяваным пяціпавярховым будынку па вуліцы Дзяржынскага. “Наваселле мы справілі 28 чэрвеня 2013 года. Вось гэтым ключом адамкнулі дзверы сваім пацыентам”, – успамінае, дэманструючы сувенір, загадчык філіяла “Стаматалагічная паліклініка” Кобрынскай ЦРБ Аксана Белавус.
Зараз у гэтай лячэбна-прафілактычнай установе дзейнічаюць 4 аддзяленні: тэрапеўтычнае, артапедычнае, дзіцячае і тэрапеўтычнае аддзяленне па аказанні платных паслуг. Работа ў паліклініцы ажыццяўляецца ў дзве змены, у кожную абслугоўваецца каля 300-350 пацыентаў. Улічваючы, што зубны боль можа непакоіць чалавека і ў выхадныя дні, працуюць дзяжурныя ўрачы. Тут абсталявана 23 рабочыя месцы, закуплена новая мэбля, працуе 18 стаматалагічных установак.
“За гэты год нашы перспектыўныя планы здзейсніліся. Мы набылі фізіятэрапеўтычныя апараты, ліцейную ўстаноўку, радыёвізіёграф, дзякуючы якому можна рабіць рэнтгеналагічныя здымкі са значна меншай нагрузкай чым звычайным рэнтгенапаратам. Ужо функцыянуюць рэнтгеналагічны і фізіятэрапеўтычны кабінеты”, – расказвае Аксана Сцяпанаўна.
Пазабюджэтная дзейнасць, якая аказваецца ў стаматалагічнай паліклініцы, складаецца з тэрапеўтычнага і хірургічнага прыёму, артапедычнай дапамогі. Пратэзаванне вырабляецца штампаванымі і пластмасавымі каронкамі, штампавана-паянымі і пластмасавымі маставіднымі пратэзамі, а таксама здымнымі пласціначнымі пратэзамі. З’явіліся новыя віды работ: выраб здымных пратэзаў, арміраваных літымі канструкцыямі, з літым базісам, бюгельных здымных пратэзаў.
“Таксама закуплена абсталяванне для вырабу металакерамікі. Для работы на ім падрыхтаваны зубныя тэхнікі, якія прайшлі навучанне ў сталіцы”, – расказвае Аксана Сцяпанаўна.
Цяпер у зубатэхнічнай лабараторыі вырабляюць металакерамічныя каронкі і маставідныя пратэзы, літыя каронкі і маставідныя пратэзы. Эстэтычныя віды пратэзавання карыстаюцца попытам сярод пацыентаў. “У напрамку металакерамікі мы набіраем абароты. Дзякуючы новаму абсталяванню, больш нізкім цэнам вытрымліваем канкурэнцыю сярод камерцыйных стаматалагічных устаноў”, – заўважыла Аксана Белавус.
Вялікая ўвага надаецца прафілактыцы стаматалагічных захворванняў. У школах і дзіцячых садках урачы праводзяць агляды дзяцей, выяўленыя захворванні даводзяцца да ведама іх бацькоў з дапамогай педагагічных службаў. “У сваёй большасці людзі пільна сочаць за станам зубоў. Яны разумеюць, што ад гэтага залежыць іх здароўе ў цэлым”, – адзначае доктар. З мэтай прафілактыкі стаматалагічных захворванняў вядзецца інфармаванне людзей праз лекцыі на прадпрыемствах горада, публікацыі ў газеце, пасяджэнні “круглага стала” і іншыя мерапрыемствы.
Стаматалагічную дапамогу ў паліклініцы аказваюць 107 медыцынскіх работнікаў, з іх 26 урачоў-стаматолагаў, 16 зубных урачоў і фельчараў, 16 зубных тэхнікаў.
“На нашай базе неаднаразова праводзіліся семінары, удзел у якіх прымалі спецыялісты з вобласці і Мінска. У паліклініцы ёсць усё неабходнае для аказання якаснай дапамогі пацыентам”, – адзначае Аксана Белавус.
У бліжэйшай перспектыве тут плануюць адкрыць аптэку.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ: за рабочым сталом кераміста зубны тэхнік Ірына Маркевіч.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с