Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Её возраст насчитывает более сотни лет

Её возраст насчитывает более сотни лет


Ільняная, саматканая, аздобленая вышыўкай… Яе ўзрост налічвае больш за сотню гадоў.
Часцінкай памяці зберагаецца кашуля ў сям’і Таццяны Утраты. Гэта напамін пра любімую бабулю, якую з унучкай з’ядналі адно імя і блізкая духоўная сувязь.
З пакалення ў пакаленне перадавалася даматканая кашуля, пашытая ў 1890-я гады. Апраналі яе ў свята, такое адзенне было прыкметай заможнасці, а прыгожая вышыўка сведчыла аб уменні майстрыхі.
Першая гаспадыня кашулі – Ганна. Дбайная была жанчына, жыла на хутары ў Драгічынскім раёне. Усёй сям’ёй шчыравалі на зямлі, мелі вялікую гаспадарку.
Праз нейкі час сваю кашулю яна падарыла нявестцы Таццяне, якая пасля замужжа засталася жыць на хутары. Як і свякроў, яна была працавітая, шпаркая. Застаўшыся ўдавой, трымала гаспадарку, нікога ніколі не крыўдзіла, ні з кім не сварылася.
Маючы двух сыноў, Таццяна Яўціх’еўна перадала кашулю сваёй унучцы Тані, якая і паведаміла нам гэту гісторыю.
- Мая бабуля была вельмі добрая, душэўная, – успамінае сённяшняя ўладальніца кашулі. – Яна заўсёды наказвала нам, каб мы працавалі, не лянаваліся.
Сям’я Таццяны Утраты з павагай ставіцца да сямейных традыцый. Напрыклад, акрамя кашулі, беражліва захоўваюць ручнік, на якім снедаюць толькі раз у год – на Нараджэнне Хрыстова. Так рабілі бацькі Таццяны Мікалаеўны, так цяпер штогод робіць і яе сям’я.
З цягам часу, па традыцыі, Таццяна таксама збіраецца перадаць кашулю, але каму, яшчэ не ведае, бо ў самой два сыны. Можа, нявестцы, а можа, і Аляксандры Жук, якую вы бачыце на фотаздымку. Сашка – яе пляменніца, яна любіць апранацца ва ўтульную прабабуліну льняную кашулю. Падперазаўшыся поясам, з вянком кветак, яна ўдзельнічала ў касцюміраваным балі “Мода з камоды”, што ладзіўся ў аздараўленчым лагеры раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Апранаючы сямейную рэліквію, дзяўчына быццам адчувае подых часу, марамі пераносіцца ў мінулае.
Так гісторыя адной кашулі можа ўмяшчаць у сабе гісторыю сям’і, у якой жывуць неабыякавыя да свайго радаводу людзі.
Ірына ЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: Алясандра Жук з задавальненнем носіць прабабуліну кашулю.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с