Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

А на возеры – “Жоўтая лілея”

Аддаленая ад раённага цэнтра, вёска Павіцце жыве сваім спакойным, размераным жыццём. На вуліцах нешматлюдна, ды і не дзіўна, лета – гарачая пара для вяскоўцаў.
Уладзімір Жук нарадзіўся і вырас у гэтай вёсцы. Пасля службы ў арміі працаваў у мясцовым калгасе трактарыстам. Пазней паступіў на завочнае аддзяленне Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута на зоаінжынера. Кіраўніцтва калгаса заўважыла руплівага хлопца і прапанавала яму стаць загадчыкам фермы. На гэтай пасадзе Уладзімір працаваў амаль дзесяць гадоў.
Ён – добры рыбак, часта прападаў з вудаю на мясцовым возеры. “Калі гляджу на ваду, супакойваюся. Яна быццам забірае ўсю дрэнную энергетыку”, – заўважае Уладзімір Пятровіч. Ідэя ўзяць возера ў арэнду прыйшла нечакана. “Усюды патрэбны парадак, і тут таксама”, – прызнаецца ён. Спачатку вадаём “Арэхаўскі” (такая афіцыйная назва возера) быў арандаваны пад платна-аматарскую і прамысловую лоўлю рыбы, пасля – пад рыбаводства. Так утварылася фермерская гаспадарка “Жоўтая лілея”. “Першае, што мы зрабілі, зарыбілі вадасховішча”, – расказвае Уладзімір Жук. – Кожны год вясной ажыццяўляем зарыбленне. Цяпер у возеры да 25 відаў рыбы: карп, шчупак, амур, таўсталобік, акунь, плотка і іншыя. “Сваю рыбу мы не кормім, яна харчуецца ў прыродных умовах”. Для рыбы тут добрыя ўмовы з-за абнаўлення вады за кошт меліярацыйнай сістэмы. Такі падыход да рыбаводства прыцягнуў у гаспадарку пастаянных кліентаў. “Сваю прадукцыю рэалізуем па раёне, найбольшым попытам карыстаецца плотка”, – распавядае Уладзімір Пятровіч.
Фермерская гаспадарка – справа сямейная, аднак пры адлове рыбы ў асенне-зімовы перыяд прыходзіцца звяртацца за дапамогай да аднавяскоўцаў. “У нашай справе многа залежыць ад надвор’я. А прырода – дама капрызная”, – адзначае Уладзімір Жук. На возеры ён праводзіць увесь дзень. Каб было дзе адпачыць ці схавацца ад дажджу, прыстасаваў да жылля невялічкі вагончык. Тут жа паставіў лаўкі і сталы для адпачываючых. Ёсць і шашлычніца. Каб падтрымліваць гаспадарку ў добрым стане, сям’я набыла новую тэхніку – “Мэрсэдэс-Бэнц” 1843. Гэтая машына можа замяніць адразу 3 транспартныя адзінкі: кран, самазвал і экскаватар. Трохбаковы самазвал з маніпулятарам, якому падуладны дарогі любой цяжкасці, – сапраўдная знаходка для гаспадаркі. На такой цуда-машыне працуе старэйшы сын Сяргей.
Фермерская гаспадарка “Жоўтая лілея” ахвотна супрацоўнічае з іншымі гаспадаркамі.“Мы ўсе людзі, значыць, па-людску і жыць, і працаваць павінны”, – разважае Уладзімір Жук. Зараз у фермерскай гаспадарцы праходзіць практыку дачка Святлана, якая з’яўляецца студэнткай біялагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Яна, як і бацька, днямі прападае на возеры. На пытанне, чым яно так вабіць дзяўчыну, усміхаецца: “А вы прыгледзьцеся, як чароўна цвітуць жоўтыя лілеі, тады зразумееце”.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

А на возеры – “Жоўтая лілея”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с