Іван ЦЕЦЯРУК: “Надзея і будучыня Гарадца – людзі”
Вёска Гарадзец мае багатую гістарычную спадчыну. Яшчэ ў дванаццатым стагоддзі яна ўзгадваецца ў летапісах, а пазней нават увайшла ў лік каралеўскіх “сталовых маёнткаў”. Зачараваны і непаўторны імідж мае гэты куток Кобрыншчыны. Сапраўдная жамчужына вёскі – адноўлены праваслаўны храм свяціцеля Дзмітрыя, мітрапаліта Растоўскага. Цаглінка за цаглінкай ён узводзіўся ў тым ліку пры непасрэдным удзеле ўраджэнца Гарадца, масквіча іераманаха Максіміліяна. Вялікі залаты купал храма ярка ззяе пад промнямі красавіцкага сонца, дорыць цудоўны настрой і натхненне. Улетку тут распачаліся першыя богаслужэнні.
Мясцовыя жыхары заўсёды з гонарам працуюць на зямлі. На сучасным этапе ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Гарадзец-агра” налічваецца 395 работнікаў на чале з дырэктарам Іванам Цецеруком. Тут актыўна разіваюцца мяса-малочны напрамак і раслінаводства. Усяго ў гаспадарцы функцыянуюць дзесяць малочнатаварных фермаў, малочнатаварны комплекс і комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы. Валавая вытворасць малака за 2013 год склала 14321 тону. Дзяржаве пастаўляецца 82,3 працэнта малака класа “экстра” і вышэйшага гатунку. Усяго ж за апошнія чатыры гады рост валавай вытворчасці гэтай прадукцыі склаў 156 працэнтаў.
Пільная ўвага надаецца развіццю адпаведнай вытворчай інфраструктуры. У гаспадарцы быў пабудаваны новы малочнатаварны комплекс у в. Гарадзец на 1000 галоў. Таксама ў канцы 2012 года пасля праведзенай мадэрнізацыі ўведзена ў эксплуатацыю малочнатаварная ферма, разлічаная на 700 галоў. Тут устаноўлена айчыннае даільнае абсталяванне “Унібокс”, створаны годныя сацыяльна-бытавыя ўмовы для персаналу – функцыянуюць душавыя, раздзявалкі. Штат укамплектаваны вопытнымі работнікамі.
Дынамічна разіваецца і раслінаводства. У ААТ “Гарадзец-агра” атрымліваюць годныя ўраджаі збожжавых і зернебабовых культур, рапсу, цукровых буракоў, кукурузы на сілас, шматгадовых траў. У гаспадарцы высокая культура землеробства.
Кожны год у ААТ “Гарадзец-агра” за кошт абаротных сродкаў і крэдытных банкаўскіх рэсурсаў абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база. Паводле слоў Івана Цецерука, у распараджэнні гаспадаркі – неабходная колькасць трактароў “МТЗ” і “Джон Дзір”, пасяўных агрэгатаў. Набыты новы апырсквальнік “Раса” са спецыяльнымі шынамі нізкага ціску павышанай праходнасці на любых глебах, які ажыццяўляе падкормку комплекснымі ўгнаеннямі азімых культур. Спецыялісты ААТ “Гарадзец-агра” праводзяць тэхнічнае абслугоўванне і сезонныя рамонты на высокім арганізацыйным узроўні, якасна і ў тэрмін. Гаспадарка ў поўнай меры забяспечана гаруча-змазачнымі матэрыяламі і запаснымі часткамі да тэхнікі, праводзіцца яе мадэрнізацыя. У якасці прыкладу інжынер участка механізацыі Мікалай Ячнік прадэманстраваў мадэрнізаваны на Клецкім механічным заводзе трактар “К-701”, які атрымаў новую кабіну, рухавік, вузлы, агрэгаты. Такі абноўлены трактар – сапраўдная знаходка для аграрнікаў. Спектр агратэхнічных мерапрыемстваў, якія можна на ім выконваць, істотна павялічыўся. Павысіўся і ўзровень камфорту. Цяпер тут устаноўлены новенькі японскі кандыцыянер, які створыць неабходны мікраклімат нават у неспрыяльнае для працы надвор’е.
Па выніках 2013 года ўзровень рэнтабельнасці ў гаспадарцы склаў 23,9 працэнта, што непасрэдна ўплывае і на фінансавы дабрабыт людзей. Па стане на 1 красавіка 2014 года сярэднямесячная зарплата складае 4,3 млн. рублёў. Дарэчы, выплачваецца яна заўсёды ў тэрмін. Людзі забяспечаны поўным сацыяльным пакетам, атрымліваюць неабходную матэрыяльную падтрымку з боку адміністрацыі ААТ “Гарадзец-агра” і прафсаюзнага камітэта.
За апошнюю пяцігодку высокай дзяржаўнай узнагароды – медаля “За працоўныя заслугі” – удастоены дырэктар ААТ “Гарадзец-агра” Іван Цецярук і неаднаразовы пераможца раённых і рэпубліканскіх спаборніцтваў па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур трактарыст-машыніст Васіль Кавалевіч. Стабільна высокія вытворчыя вынікі дэманструюць механізатары Леў Цімашук, Сяргей Заноўскі, Уладзімір Федытнік, вадзіцелі аўтамабіляў “МАЗ” Васіль Сцепанюк, Уладзімір Леанюк, Міхаіл Пракопік, вадзіцелі пагрузчыкаў Мікалай Пакалюк і Сяргей Ячнік. У жывёлагадоўлі вызначаюцца сваёй плённай працай аператары машыннага даення Тамара Тунчык, Таццяна Асіпчук і іншыя. З такімі надзейнымі кадрамі, перакананы Іван Цецярук, магчыма вырашыць задачы любой складанасці.
Сучасны і прывабны імідж мае Гарадзецкі аграгарадок. Усяго тут пражываюць 1380 чалавек. У межах ажыццяўлення Дзяржаўнай праграмы развіцця і адраджэння сяла створана неабходная сацыяльна-бытавая інфраструктура – функцыянуюць Дом культуры, аддзяленне сувязі, аддзяленне ААБ ”Беларусбанк”. Адрамантаваны і прыведзены ў належны стан новыя сеткі водазабеспячэння, добраўпарадкаваны і заасфальтаваны дарогі, устаноўлены новыя ліхтары вулічнага асвятлення і 6 000 пагонных метраў жалезабетоннай агароджы.
Належным чынам праведзяна мадэрнізацыя УА “Гарадзецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, дзе займаюцца 216 вучняў і 56 выхаванцаў дзіцячага сада ў трох групах, функцыянуюць ваенна-патрыятычны і краязнаўчы музеі.
Сяльчанам аказваецца комплексная, якасная медыцынская дапамога ў рэканструяванай Гарадзецкай участковай бальніцы. Штат укамплектаваны неабходнай колькасцю спецыялістаў. Пастаянна ўдасканальваецца сацыяльная абарона грамадзян. Штогадова праводзяцца абследаванні ветэранаў, інвалідаў, прымаюцца неабходныя меры па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі.
Разіваецца і гандлёвая сетка. Ніколі не пустуе магазін Кобрынскага райспажыўтаварыства ў Гарадцы. Таксама ў аграгарадку функцыянуюць магазіны групы кампаній “Нашы вытокі”, кобрынскага хлебазавода і кафэ “Утульнасць”.
За апошнюю пяцігодку ў акцыянерным таварыстве было пабудавана 67 дамоў для спецыялістаў. Як адзначае дырэктар ААТ “Гарадзец-агра” Іван Цецярук, кожны год моладзь імкнецца замацавацца на сяле. Адміністрацыя гаспадаркі актыўна гэтаму спрыяе. Нібыта грыбы пасля дажджу, растуць у цэнтральнай сядзібе жылыя кварталы. Адна з новых вуліц – Паўночная. У асноўным тут пражываюць маладыя сем’і з дзецьмі. Сёлета запланавана пабудаваць яшчэ два ведамасныя дамы за кошт крэдытных рэсурсаў ААТ “ Белаграпрамбанк”.
Дзякуючы створаным спрыяльным умовам у Гарадцы вось ужо шмат гадоў існуе добрая традыцыя сямейных працоўных дынастый – будучыні, надзеі і апоры любой вёскі.
Раман МЕЛЬНІК
НА ЗДЫМКАХ: Мікалай Ячнік на фоне мадэрнізаванага на Клецкім механічным заводзе трактара “К-701”; адноўлены праваслаўны храм свяціцеля Дзмітрыя, митрапаліта Растоўскага;кіраўнік сельгасаддзялення №1 Мікалай Вярэніч і механізатар Васіль Кавалевіч на фоне сучаснага апырсквальніка “Раса”; дырэктар УА “Гарадзецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” Раіса Рак праводзіць інтэлектуальную віктарыну з вучнямі; загадчык Гарадзецкай участковай бальніцы Алег Клімчук і медсястра Алена Главацкая; прадавец магазіна Кобрынскага райспажыўтаварыства ў Гарадцы Наталля Алехнік абслугоўвае чарговага кліента; новая ведамасная забудова па вул. Паўночнай у Гарадцы.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
"Туристический Кобрин" - сайт о Кобрине и его окрестностях
Подробнее Читатель Govorim.by захотел поделиться с нашими читателями ссылкой на интересный проект о Кобринщине - ikobrin.ru. Приводим его отзыв с небольшими редакционными правками.
Интересная Беларусь
Влияет ли группа крови на вероятность заражения коронавирусом? Да, влияет!
Подробнее У смертельно опасного вируса COVID-19 есть особенность: одни люди переносят заболевания относительно легко, а другие сгорают буквально за несколько дней. Ученые многих стран проводят всестороннее


